*Ведаю: гэта —Толькі маё. Да скону.Навошта ж пішу?Ну, можа, знойдзецца хтось,Хто зразумее нешта.*Ціха ляжала.Думаў, што спіць. I раптам:«Ты ж трымайся, Ніл!Ты ж трымайся!..» — сказала.Не адкрываючы воч.*«Падвядзі мянеДа вакна, — папрасіла. —Хачу паглядзець...»Праз паўхвіліны цяжка,Скрушна сказала: «Усё...»*Абарвалася...Усё абарвалася...Усё пагасла...Усё, што свяціла мнеІ абяцала свяціць.*Помню, сказала:«Ой, як ты будзеш плакаць,Калі я памру...»Не, не ўяўляла янаПлачу майго землятрус.*Як ты прасіла:«Дамоў! Хоць на дзень дамоў!..»І вось ты дома.І толькі на дзень. ЗаўтраПакінеш свой дом навек.*Дзе ты, куды тыГэтак далёка найшла,Што не прыходзіш?Вочы прагледзіў — няма.Слухаю ціш — не чутно.*Плачу і плачу.Я і не знаў, што ў мянеСлёзы так блізка.Як ні згадаю цябе —Вочы да Бога плывуць.*Вось і насталаСтрашнай расплаты пара:Курчуся ў мукахІ праклінаю сябе —І ратунку не бачу.*Ты — вечным жыла:Любоўю і дабрынёй.І будзеш вечна.А я — быў рабом часу.Гэтым і пакараны.*Усё бачыла.Пакутвала. Плакала.I малілася:«Божа, падтрымай яго!Маіх сіл не хапае!..»*«Што яны робяцьЗ Беларуссю! — плачучы,Крычала яна. —Я не стрываю й памру!..»І — памерла. Ад гора.*Тымі ключамі,Што я адмыкаў дзверыУ свет мілаты —Цяпер адмыкаю ў стынь,У пустату, у вусціш.*Сто дзён я хадзіўВысакародна хлусіць:«Ты паправішся...»I вочы ад воч хаваў,Каб праўду не ўбачыла.*I чуецца мнеЦіхі журботны голас, —Той, у палаце:«А ружы ці зацвілі?Праўда? То гэта добра...»*Знаю, якой тыАд Бога ка мне прыйшлаЯкой святлістай!Знаю, што ўзяў у цябе.А ці што даў — не знаю.*Якую ўжо ноч —Толькі пачну засынаць —Боль працінае:«Чаму ты крыўдзіў мяне?Няўжо ты не знаў, хто я ?»*Хаджу паплакаць...Лепш, як побліз магілыНікога няма, —Тады можна і ўголас.Уголас не так баліць.*Божа, якоюНяшчаснай, пакрыўджанайТы ўранку была!Хай бы я лепш не ўбачыў.Хай бы я ноччу памёр.*Як ты трымцелаНад верай сваёй! I якЗмагалася ты —З сабой i з цэлым светам, —Каб той веры не страціць!*«Паклёп ix i брудТы не прымай да сэрца», —Гэтак сказалаМне на сустрэчы яна.Сёння. У сне. У поўнач.*Як кроплю расыДолу баіцца праліцьПоўненькі венчык —Гэтак баялася тыДолю праліць няўмысна.*Ноччу пабачыў,Як ты ламала рукі —Ад болю, ад мук —Над цяжка хворым дзіцём...I я зразумеў усё.*Што ты стрывала,Сцярпела i вынесла —Знаю адзін я.Пэвен, што ў нашым краіСвятых жанчын больш, чым дзе.*З кім падзяліццаМне болем за родны край —Так, як з табою?Так — каб сляза у слязу.Так — каб на клятву клятва.*Помню, спытаўся:«Што ад мяне ім трэба?Чаму так грызуць?»І ты адказала мне:«Душу не прадаў — таму».*«Ну й патрыёты! —Балесна ўздыхнула ты. —Няўжо ім няўцям,Што гэтай хлуснёй яныБ'юць Беларусі ў сэрца?»*Мама... I Hiна...Як паміралі страшна!..Вось i выходзіць:Хто ў муках пражыў жыццёIм i пакутная смерць.*Годнасць і гонарЗа свой чалавечы сан —Годнасць і гонар.У гэтым ты ўся была.І на людзях і дома.*Ты плакала такЖаласліва — як дзіцяЗнясіленае,Што ўжо не можа гукацьМаму, a толькі плача.*НайстрашнейшаяКара з усіх на зямлі —Кара памяці.О каб мог я забыццаНа гэты роспачны плач!*На што ні зірну —На хатку, кветнік, садок -Ва ўсім мне відзёнЗапозна ўяснёны мнойГеній тваёй любові.*Усё, што магла,Ты для мяне зрабіла.Усё, што магла.I нават намнога больш:Выгнала д'ябла з душы.*Няма таго дня,Каб не падступіла мнеПамяць да горла —Жалем, балючым няўсцерп.Ці не да Бога іду?*Пытаецеся,Чаму не хаджу я ў храмНа пакаянне?Чаму?.. Не хачу, каб БогЗменшыў пакуты мае.*Да астатку дзён,Па самы апошні ўздых,На гэтай зямліТы — светач душы маёй.І там будзеш ім, i там...2003-2004