*Што гэта ў цемрыСвеціцца там, дзе клады?Ледзь здагадаўся:Фасфарысцыруючы,Мова выходзіць з магіл.*Задыхаюся.Не хапае паветра —Бы ў душагубцы.А стаю на пагорку,Пад небам, сярод палёў.*Злуюцца, крычаць:«Дакуль ты ix будзеш сніцьВершы аб волі?»Злуюцца... A хіба ж яСнам у сне загадаю?*Памяць маленства:Над чорным полем — імжа.Сагнуўшыся ў крук,Грэбае мама раллюІ кідае ў кош бульбу.*Сядзіць i плача,А чаго — не гаворыць.І страшна спытаць —Каб не пачуць такое,Што й сам зальюся слязьмі.*Музыка ночы!Неба з зямлёй злучыла!..А камертонамЁй паслужыў цвыркунокПершы азваўся ў цішы.*Разлёталіся,Размільгаліся думкі —Ні сабраць, ні ўняць.І чаму на КупаллеТакая доўгая ноч?..*Вось і ў табе ўжоБачу адно дабрыню,Ціхасць і стому.Як моцна цяпер ты мнеНапамінаеш маму!*Самы высокіІ самы белы касцёл —Наш быў, у Гайне.Заглянеце мне ў душу —Пераканаецеся.*Так страшна ўявіць,Колькі я дам аднойчыКлопату родным, —Што хай бы я ўлёгся лепшДзесь у брацкай магіле.*А быў жа ён — час,Калі мне здаваліся:Рачулка — ракой,Пагорачкі — горамі,Дзедава слова — Божым.*Белая поўня.Белы сувой дарогі.Скора i дома!Камашы ў адной руцэ,Куфэрак кніг — у другой.*«Любіць — не любіць...»Помню, абшчыпваў i яБелы рамонак.Забава, а як хацеўСкончыць пялёсткам «любіць»*Родныя гукі...З гукаў — родныя словы...Са словаў — песні,Казкі, паэмы, драмы,Жыццё, Радзіма, Народ.*І я зразумеў:Хоць кінься грудзьмі на дотЗа волю Тваю —І з амбразуры знятыНе пераканаю ix.*Часцей і часцейАпынаюся думкайНа тым пагорку,Дзе мама, сястра i брат.I камяні. I сосны.*Скора ўжо, скораПройдзе, я веру, ГасподзьПа нашай зямлі.Толькі патрапіць бы намСтупіць у Яго сляды.*Ужо холадна,Ужо хочацца ў хатуПадацца з двараI з напаленай грубкайПавітацца далоньмі.*Гляджу на пусты,Голы садок. А ў думках:З кім я? I што я?..На бязлістай галінцыСклее забыты яблык.*Музыка лесуЗаўсёды ў душу спакойМне навявала.Што ж гэта сёння такХвоі шумяць трывожна?*Вы — маеце ўсё,А я — толькі вяргіняўКустоў дзесятак.Што ж трэба вам ад мяне?Даць на развод? Вазьміце!..*Аж не верыцца,Гледзячы ў вочы жыццю,Што колісь i мыМелі гонар дзяржаўных,Свабодных душой, людзей.*Пад вечар набіўI сяннік i падушкуШэптам мурагу,Водарам спелых зёлак.Што сёння прысніцца мне?*Мне цяжка вельмі:Я знаю, што зрабіліЗа сотні гадоўЗ нашай ліцьвінскай душойЧужакі-акупанты.*Па чым пазнаю,Што ты — мой брат беларус?У тваіх вачох —Наша гісторыя ўся,Усе дзесяць стагоддзяў.*Вы думаеце,Што ў вас апраўданне ёсць?Так думаў i я.I гэта мой страшны грэхПерад памяццю родных.2002-2004