Ведаў: будзеце зноў i хлусіць,І віляць перад праведным словам,А я зноў буду Бога прасіць,Каб яно на здароўе пайшло вам.Разумею ваш клопат, браткі, —Разумею і крыўды не маю:Гэта лес, гэта вырак такі —Мой, і ваш і няшчаснага краю.2003-2004
Госпадзе Божа…
Госпадзе Божа,Навошта,Навошта Ты ўзяў мяне ў сведкі —Бачыць, як з роднае МаціЗнушчаюцца вылюдкі-дзеткі?Як выглумляюцца,Як ёй у вочы плююць,Супастаты-блюзнерцы,Як намагаюцца,Найбалючэй кабУдарыць няшчаснай у сэрца...Госпадзе Божа,За што мне,За што мне такая пакутная кара —Каб адыходзіў яЗ гэтага светуПад гогат агідных пачвараў?Хай бы я лепейНе чуў i не бачыў,Не знаў i не ведаў такога!Хай бы Ты лепейЗабраў да сябе мяне, Божа,З калыскі — малога.2004, травень
Пра порткі
Між калег, крутых i порсткіх,Я — апошні на паяўцы,Хто насіў са зрэб'я порткі,Фарбаваныя ў рудаўды.Так, іх шылі мне ca зрэб'я.А каб выгляд мелі файны —Фарбаваць было іх трэбаУ рудой балотнай твані.Вось іх мама й фарбавалаУ імшарным іржавінні.Як я ў іх фарсіў, бывала, —Зразумець вы ўсё ж павінны.Як ішоў я па дзядзінцы —Мне ўвесь свет тады зайздросціў.Больш, чым вам у новых джынсахУ зялёным тым жа ўзросце.Пэўна, больш. I больш я іміДаражыў. Хаця б за тое,Што другіх не меў. АдныміБыў шчаслівы пагатове.Памяць, свенчаная ў горы, —Штука, знаеце, такая,Што каторых-некаторыхАж па смерць не адгіускае.І дыктуе ўсё ім: густы,Меркі, прынцыпы, пагляды.Бо — датуль i беларус ты,Покуль помніш лёс пракляты.Ну, a іншых цешыць, жывіцьДух зусім-зусім інакшы.Памяць фарбамі чужыміПеракрэслілі крыж-накрыж.І шыкуюць, духу продкаўПаспяхова рады даўшы...Я — не з іх. Я — родам з порткаў,Фарбаваных у рудаўцы.2006, кастрычнік
У ноч на Пакровы
Вось i холад. Скора снегсцежкі зацярусіць.А чаму чуццё віныточыць — не здаўмею.Што я мог, ды не зрабіўдзеля Беларусі?Божа моцны, падкажы —мо яшчэ паспею...14.10.2006, пад раніцу