Не стала маці, да якое нёсДушу збалелую — паспавядацца.Не стала бацькі, што прымаў да слёзПрапашчы лес зямлі і гаспадарства.Не стала брата, што дарадцам быў,Калі ўзнікала клопатнае штосьці.Не стала i сястры, з якой любіўУспомніць песні нашай маладосці.Не стала ўжо i бальшыні сяброў, —Каб пасядзець за чаркай i яшчэ разАдчуць, што хіжы век нас не развёўI што нам шлях не засланіла шэрасць.Не стала ўжо, прашу мне дараваць,І закаханага ў жыццё паэта,Што так любіў над вершам шчыраваць,Як Усявышні над стварэннем света!Таго паэта ўжо няма. Няма!А сноўдае сярод руін былогаЯго двайнік. Не сільцеся дармаПазнаць у ім свайго братка старога.1997, снежань
Крык выгнанніка на Радзіме
Ці ранак, ці поўдзень, ці вечар,Куды ні пайду, ні ступлю —Ні следу ад той векавечнай,Што кроўнай любоўю люблю!Ні слова на мове народа!Ні гуку на мове зямлі!Прыблуды, манкурты, звыродыАмаль даастатку звялі.Ад дум у душы халадзее.Трыванне на частачкі рву.Панове начальнічкі! Дзе яПраз вашую ласку жыву?Куды, у якую дзяржаву,Наяве, а быццам у сне,На гібель, на здзек і няславуВы выгналі з дому мяне?Куды, паяднаўшы ў хаўрусеУсякую погань i гнюсь,З дзяржавы маёй — з БеларусіВы выгналі прэч Беларусь?1998, сакавік
Быліна пра злога духа
Што б там хто ні лахаў —Бог мой лёс пазначыў:Шмат я ўсякіх страхаўЗа жыццё пабачыў.З тым і знікну, думаў.Больш ужо — на д'ябла!Не! — і злога духаНа табе наглядна!..Я выходзіў з парку,Раптам напярэймыВыскачыла ў аркуДзіўнае стварэнне.Нелюдное вельміНейкае страшыдла:Вочы — як патэльні,Нос — як чапярыдла.Зіркнула злавесна,Агаліла іклы,Прахрыпела нештаI, як прывід, знікла.Я знямеў спачатку,Але ўспомніў тут жаГрознае ў выпадкуБабчына «аружжа»:«Соль табе ў вочы!Галавешка ў зубы!І дзяркач між сцёгнаў!Каб ты здох ад стогнаў!»Я прамовіў тройчыГэты кленіч бабчын,Сплтонуў i пакрочыўКрокам неабачным.Што мне той нячысцік,Дух той злы, нядобры!Можа, сам я чымсьціНа яго падобны.Можа, колісь дзесьціІ мяне хто-небудзьВыкляў, паглядзеўшы,Як пачвару-нелюдзь.І таксама тройчыПрашаптаў для згубы:«Соль табе у вочы!Галавешка ў зубы!..»Бо чаму ж нястрымна —З воч капеж салёны?І чаму так дымнаВусны засмылёны?1998, сакавік