Божа!Колькі пачварНа сваім некароткім вякуЯ сустрэўІ сардэчна, з даверам,Паціснуў руку!Колькі чорных гадзюкЗа жыццёПрыгарнуў да грудзей!А ў цябе ж на зямлі,Божа,Столькі цудоўных людзей1996, кастрычнік
* * *
Ізноў палю апалае лісцёІ, падварушваючы качарэжкай,То з сумнаю, то з блазенскай усмешкайПерабіраю ў памяці жыццё.І чую смех, і чую плач-выццё —То прамаўляе з вогнішча былое.Якое ж ты, жыццё, было дурное!Якім цудоўным ты было, жыццё!1996, кастрычнік
* * *
А мама мяне нарадзіла на сене ў калёсах,Край бітай дарогі, у восеньскі вечар дажджлівы.(А раз у дарозе, то, згодна з павер'ем аб лесах,Ты долі не мецьмеш i век твой не будзе шчаслівы.)«Усё! Не даедзем, Ляксандр! — гукнула да братаЗнямоглая мама. — Бяды табе будзе са мною...»Той збочыў якраз ля забытай магілы салдатаІ да абгародкі каня прывязаў лейчыною.Пакуль па гразішчы мой дзядзька, хадзяін падводы,Бабульку прынёс на плячах з недалёкае вёскі,Дык мама, без енку, сама прыняла ў сябе роды,Сама загарнула ў пялёнкі даруначак боскі.Гаротніца-мама! Святая пакутніца ў Бога!Даўно ўжо на могліцах нашых знайшла ты прытулак.А я на паклон табе езджу — той самай дарогай,Паўз тую ж магілу, дзе першы мой плач ты пачула.Адлегласць ад гэнай магілы да могліц вясковыхУсё карацее, дарога ўсё болей крыжуе...І, можа быць, мама, ты ў сына спытаешся скора:«Ці шчасна ж дажыў ты?..» І што там табе адкажу я?І што адкажу я, калі і ў растання хвілінуУбачу ўсё тое ж пад купалам родных нябёсаў:Няшчасную ў ганьбе, знябытую ў крыўдах краіну,Няшчасны народ, раўнадушны да ўласнага лесу.1997, люты
Зёлкі, птушкі i я
Краскі-зёлкі раніцай у лузеПрачынаюцца раней, чым людзі.А пяюшкі-птушкі ў лесе волкімПрачынаюцца раней, чым зёлкі.Шмат гадоў ужо я прачынаюсяРазам з птушкамі ў кустах, у гнёздах,І раней, чым зёлкі ў долах росных.Значыць, скора з імі і зраўняюся,Перайду ў іх род, у неўміручасць:Далучу да вечных зёлак цела,А душа далучыцца да птушак.Будзе пець, як і дагэтуль пела —Беларуская душа лясная...Толькі голас мой ці хто пазнае?1997, ліпень
Элегія
Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.І не трэба, міласна прашу,На зыходзе дня, пад зараніцай,Усыпляць мне чарамі душу.Я да дна свой келіх выпіць мушу.Мне не страшны ўжо ні яд, ні нож.І калі, нібы кіта на сушу,Лес на волю выкіне, — ну што ж!Адмаўчуся хоць... Бо ў паняверцыЯ не ўмеў разумна памаўчаць.Разрываючы на часткі сэрца,Одум горкі ходзіць па начах.Для чаго, дзеля якой хімерыНёс я крыж усцяж фальшывых вех?Ашуканы, здраджаны, схварэлы,Як закладнік, дажываю век.Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.І не трэба, міласна прашу,На зыходзе дня, пад зараніцай,Усыпляць мне чарамі душу.1997, верасень