Як лісце жоўтае, без подыхуВятрынкі, капае дадолу,Так дні мае злятаюць поціху —З гасцей вяртаюцца дадому.Ах, да чаго ж, зямелька волглая,Былі кароткія гасціны!Як бы й зусім, як бы і ўвогулеНе быў, не жыў, не меў Айчыны.1997, верасень
Не бядуйце!..
Не бядуйце, настаўнікі мілыя,Што з праграм і падручнікаў школьныхПесні-думы паэта праўдзівыяВыдзяўбаюць, як шкоднікаў шкодных.Выдзяўбаюць з той самай нянавісцю,Як калісь, на крывавым прадвесні,Каршуны, што віселі тут навіссю,Выдзяўбалі Купалавы песні.Выдзяўбаюць!.. А хто ж бо заступіцца?Хто падымецца? Хто абароніць?Белы зайчык пад кусцікам туліцца.Звон на вежы знямелай не звоніць.Звон не звоніць... Ды хоць і панылыяПа калдобінах цягнуцца будні,Не бядуйце, настаўнікі мілыя:Шчырым песням не згінуць ад блудні.З тых праграм, што ваююць, як ратнікі,За свабоду, — ніякім дэкрэтамІх не зняць! Калі нават сцярвятнікіЗаўтра выдзеўбуць сэрца паэта.1997, кастрычнік
Дагарай
Дагарай, дагарай, дагарай,Адзінокае ў полі цяпельца!Дакарай, дакарай, дакарай! —Я — з трывалых, змагу прыцярпецца.Стану-гляну, а ў полі пустым —Ні дымка ўжо няма, ні свячэння.Толькі золь. Толькі шэрая стынь.Ды варон у прысадах вячэрня.1997, лістапад
Зусім, як той...
Усё!.. Журба і тая адабрана.Пустэча — думкі нават не імкнуць.А за сцяною, чуйнай, як мембрана,«Сабачы вальс» на піяніне б'юць.І чуцен смех, гарэзлівы, дзявочы, —Зусім, як той, як паўжыцця назад,Калі ты шчыра верыў у дзівосыІ сэрца білася з жыццём у лад.1997, лістапад
У ноч пакут
Гасподзь! Чаму й завоштаТы мне даеш «адстаўку»І так караеш жорстка —На дзён маіх астатку?Чаму мне не даеш тыПатрэбнай сілы-моцы,Каб выбавіць дарэштыДушу з грызот бясконцых?Чаму дазволіў д'яблу,Замест дабра з любоўю,Нянавісць i няпраўдуПрыставіць к узгалоўю?Чаму ў такім рэжымеТы гоніш дні i ночы?Як жыць, як жыць, скажы мне,Пад грузам гэткай ношы?Як жыць, калі наўкола,Куды ні кінь вачыма, —Як наркаман на ўколах,Трымаецца Айчына.1997, снежань