Сябры мае, я ведаю і сам,Што быў бы сорам — у палоне страхуГадаць, чаго: якіх уцех ці драмЧакаць мне трэба на астатку шляху.Я шчодрасць лесу ацаніў даўно,Як мог — аддзякаваў. Цяпер, няхцівы,Хачу, каб толькі i ўсяго адноУ міг апошні даў мне Літасцівы:Каб даў пачуць, як пад акном маім,Забавы ладзячы, дзятва-малечаПрыгожа іi нязмушана зусімНа мове роднае зямлі шчабеча.Каб перш чым свет імглою паплыве,Я мог сказаць: «Ну вось, і мне не страшна:Як ні душылі, а Яна — жыве!Жыве, жыве святая Мова наша!»14.1.1996
Лішні
Сумна мне, Божа!..
Ю. Славацкі
Я ведаў, што лішні тут буду,Зазваны адно для прыліку, —Між гэтага жвачнага люду,Між гэтых аматараў шыку.Шыкуюць!.. І таннага лоскуПрыдбалі на выездах трохі.Хоць цяжка ім родную вёскуХаваць у манерах эпохі.Так цяжка ў чужой упакоўцыДушу берагчы ім ад «грэху»,Што часам i роднае слоўцаУвернуць — для большага смеху.Ім весела, файна i ўцешна!Ім добра, дзе хмельна і тлумна...Я — гэткі ж абсурдны і грэшны.Чаму ж мне, о Божа, так сумна?10.VI.1996
Янішчыц Жэні томік...
Янішчыц Жэні томік разгарнуЗ аўтографам удзячнасці сардэчнай —І зноў і зноў ад болю застагну,Бы ад пакутнай раны невылечнай.Як токам памяць б'е — даткнуся ледзь.Нібы за іншых больш быў я ў адказе.Яе адчай так слепа праглядзецьНе мелі права мы ні ў якім разе.Яна любоў дарыла нам штодняУ родным слове, роўным самацвету,І ўсё ж была адна — кругом адна:На ўсю паэзію! На ўсю планету!Ах, мітусня, праклятая стакроць!І ў тысячны ты будзеш раз праклята!Ды што з таго? Ці многіх нас, Гасподзь,Бліжэй к Табе прыўзнесла гэта страта?1996, студзень—ліпень