А памяць бунтуе.Напэўна, нішто мнеЯе не ўлагодзіць:Як мора — бушуе,І дыбіцца ў шторме,І ходырам ходзіць.Бясконцыя хваліНястрымана гоніцьУ накіпах белых.І ў тым парыванніСа дна і з прадонніцВыносіць на бераг —Не скарб для скарбонкіБурштыны ці перлы —Не знак суцяшэння,А толькі абломкіКалісь пацярпелыхКараблекрушэнняў.1993
Kaгo шкада
Mae грахі, усе да аднаго,Па вышняму прысуду —Мае навек. Я ix ні на кагоПеракладаць не буду.Вось ля варотБагі ляжаць наўзбоч,Нізрынутыя з высяў.Ці я свядомаШанаваў ix моц —Ці проста з імі звыкся?Не ведаю...Гляджу на ix, аднак,Як на пакут астачу...Мне кажуць:«Плюнь і разатры, дзівак!..»Я ж адыдуся й плачу.Не, не шкада мнеЗрынутых у пыл.Шкада сябе самога.Сябе. Каго, хоць і не быў сляпы,Тут мелі за сляпога.А больш —Па дзетках плачу я ў журбе,Што, сапраўды аслепшы,За Бога д'ябла выбралі сабе,Як быццам д'ябал — лепшы.1993
Пра песню і суддзяў
І тады, калі яна кульгалаІ ўздымалася на паўкрыла, —Песня мне не жыць дапамагала,А самім маім жыццём была.З ёй не кідаўся я на спакусуІ ў заклад яе не аддаваў.Сам сабой, без гвалту i прымусу,Выбіраў матыў і ноту браў.Не з дыктоўкі нечай, выбачайце.Толькі сам! Як знаў і як умеў.А таму — судзіце і карайцеНе за спеў: ён шчыры быў, мой спеў.А за што?.. Калі беспакарана,Без суда не можа жыць паэт —Дык, відаць, за тое, што заранаЯ прыйшоў на гэты белы свет.Затрымаўся б так гадкоў на сорак —Быў бы сёння мудры, як і ўсе,І як той бязгрэшны пракурорык,Што мяне за лацканы трасе.1993
Добрыя людзі
Добрыя людзі,Ну будзьце ж вы добрымі!Хіба не бачыце:Я — па-за вамі.Марна вы, марнаТурботамі дробныміСцежкі да сэрца майгоПазаймалі.Я — па-за вамі.Не злуйцеся, любыя.Гэта мінецца.Я дзесьці — часова.Потым вярнуся.Жывы. Незагублены.Потым... Як вернеццаРоднае слова.1993