Скарпіёнскіх кампанійУ разгары пара.Нават пекная паніЯд пусціла з пяра.Пэўна, годная мэтаАкрыліла на «плён»?Дробязь: злосць на паэта,Што не вырадак ён.Прастакам для спажывы,Слоў атрутных патокСёння ж пойдзе ў паршывыМанархісцкі лісток.Дзе пакутнікаў зданіПа закутках маўчаць —Пасквіль пекнае паніБудзе обер чытаць.Ну, a людзі не клюнуцьНа заманлівы «твор».Не паглянуўшы, плюнуць,Скажуць: «Ведамы ўзор!»Скажуць: «Пані ў аблудзеШлях абрала крывы...»Я — не іншы, чым людзі.Я — такой жа крыві.І таму, што не іншыІ свой род вызнаю —Ты даруй, Усявышні,Мне пагарду маю.1992
Мой кароткі адказ
Вы кажаце: я выракся кагосьці?Kaгo? Фальшывых ідалаў-святош,Якім паверыў некалі?.. Ну што ж,Хай Бог даруе хібы маладосці...Ад той зямлі, дзе маці нарадзіла,Ад тых магіл, дзе прашчуры ляжаць,Ад нівы той, дзе сеяў я, каб жаць,Ад мовы той, што ў цемры мне свяціла,Не адракаўся i не адракуся!Запомніце: пярэваратнем яПавек не скінуся. Душа маяІ ў небе будзе трызніць Беларуссю.1993
* * *
Не рві сабе сэрца, паэце!..Пачуў я — ці гэта быў сон?..Як многа змянілася ў свецеЗ тых бурна ўзвіхураных дзён.Якія грамы адгрымелі!Якія дажджы адгулі!..А зоры зіхцяць, як зіхцелі.А хмары плывуць, як плылі.Не рві сабе сэрца, паэце!Зноў голас трывожны, як звон.Нішто не змянілася ў свецеЗ тых горка аплаканых дзён.1993
Дзённік
Першага студзеня.Сэрца натруджанаТак, што здаецца:Сціхла, не б'ецца.Трэцяга лютага.Некалі любага,Мілага ў Бога —Гоняць з парогa.Пятага траўня.Значыць — бяспраўна?Значыць — бяздомна?Значыць — бяздольна?Шостага чэрвеня.Боскае счэрнена.Хіба што ў песніСветла ўваскрэсне?Сёмага ліпеня.Слёзнымі ўсхліпаміПамяць скуголіць,Просіць i моліць.Восьмага жніўня.Больш чым наіўна...Горш чым бяздумна...Горка i сумна!Восьмага верасня.Той, хто зняверыўсяІншым не прыклад...Горка i прыкра!Першага снежня.Горка i смешна —Марыць аб нечымСветлым i вечным.1993