Читать «П"яўка» онлайн - страница 185

Юры Станкевіч

“Праўду ніхто не ведае, Мойра. Бацька лічыў, што нашая віртуальнасць абмяжоўваецца памерамі Сонечнай сістэмы, за межамі якой — шлюзы з сапраўднай рэальнасцю, а сама бачная намі карціна Сусвету — бутафорыя, люстэркавая зала, поўная ілюзій, закліканая засяродзіць і супакоіць нас на думцы пра нашую ўнікальнасць”.

Жанчына сцепанулася плячыма.

“Страшна жыць у такім свеце, Берташ”.

“Чаму? Калі ёсць мэта, то жыццё заўсёды — вартая рэч”.

“Як у Маркуса?” “Так”.

“А ўсё астатняе? Наша вера ў бессмяротнасць душы, у прагрэс, у больш прывабную будучыню?”

“Пустата, пра якую ты казала раней. Які ва ўсім сэнс, калі мы ведаем, што ўсё роўна памром? Я раней неяк вычытаў у кніжцы пра аданго старажытнага творцу: ён быў паспяховым рэжысёрам, рабіў таленавітыя мастацкія стужкі. На памінальнай пліце на яго магіле, па яго жаданні, было выбіта толькі адно слова: “НІШТО”.

Такім ён, пэўна, і лічыў жыццё”.

“А каханне, Берташ? Нават у нашым свеце пра яго ўсё яшчэ ўспамінаюць жанчыны”.

“Вось і ты ўспомніла”.

“І я, Берташ”.

“Рэдкая з’ява. Яе трэба берагчы”.

“Наўрад ці я калі пакахаю. Нават памяць пра Платона адышла ў мінулае. Для мяне і гэта ўжо нішто”.

“Мы будзем разам і ўсё зменіцца. Пачакай”.

“А ўпыры кахаюць? Ты сам казаў пра шматлікія выпадкі, што яны нават уступаюць у сексуальныя адносіны”.

“Вось пра што запамятаваў. Варта было спытаць у нашага

Патрыка”.

“Паслухай, Берташ, хіба не дзіўна, што звычайны чалавек раптам становіцца ўпыром? Я не магу такога зразумець”.

“Я — таксама. Ні стан комы, ні стан летаргічнага сну не даюць адказу. Тлумачэнне толькі адно — сімуляцыя, але як “п’яўка”

выходзіць на Матрыцу і потым матэрыялізуецца — невядома. Не-

здарма бацька цытаваў астранаўтаў, якія ўпарта сведчылі пра тое, што цэнтрыфуга заганяла іх у зусім іншы стан жыццядзейнасці: на кароткі тэрмін яны станавіліся не кім-небудзь, а звычайнымі ўпырамі”.

“Скажы, яны будуць з’яўляцца і далей?”

“Іх, мяркую, стане больш. Медыцына, акрамя дарэмных патугаў у геранталогіі, у заняпадзе і лекары анатаміруюць далёка не кожны труп. А раней — развярэджуць скальпелем — і “п’яўцы”

гамон. Тут усё заканамерна і няма аніякай містыкі. Брэм Стокер можа адпачываць”.

“Мы пераўтворымся ў краіну ўпыроў, Берташ?”

“Яна даўно такая, няхай сабе і сімвалічна. Паміж іхнімі ідэямі і рэальнасцю мала агульнага. Ты ж бачыш, як пад камуфляжам, замацаваным вар’яцкім страхам парадку і росквіту, адкрываюцца пачварныя абсурды. Мухі і гной — вось і ўся іх вечнасць”.

“Ці варта тады нараджаць, Берташ?” “А ты, як лічыш?”

“Думаю, не варта. Хіба дзеці будуць больш шчаслівымі за нас?” “А ты памятаеш сваіх бацькоў, ну, сваю маці, Мойра?” — спытаў я праз хвіліну маўчання.

“Яшчэ як. Мы з ёй ціха ненавідзелі адно аднаго. Яна забрала ў галаву, што ў ёй прападае талент спявачкі. Праўда, пасля

Непажаданых Падзей усе зраўняліся ў статусах, бо імкнуліся проста выжываць. Бацьку я не памятаю, а айчыма любіла: ён быў баксёрам-цяжкавагавіком, і зарабляў на хлеб сваім целам і здароўем. Цела ў яго было прыгожае, гадоў да сямі мне часта хацелася ляжаць з ім у ложку і каб мы былі голыя, але потым гэта прайшло. Пасля сарака год ён ужо быў прыгодны толькі для спарынгу, і аднойчы яго збілі да кровазліцця ў голаў, і ён паўгода ляжаў паралізаваны. Я адна яго даглядала, бо маці з’ехала з нейкім пшутам. А потым ён памёр.”