Читать «Гарцунок-10» онлайн
Unknown
ЛІСТАПАД У ЛЕНІНГРАДЗЕ
ПУШЧАНСКІ КУТ
НАШ ДЗЕНЬ
САКАВІК
ВУЖАНКА
ВЕЧАР
I
III
V
ДОЖДЖЫКАВА ЛІЧЫЛКА
ДЗІЎНЫ КАВАЛЬ
КАЗКА ЗІМОВАЙ ГАРЫ
ЛЯ КАРТЫ РАДЗІМЫ
Азеры, рэкі, і лясы,
I гарады,
і вескі -
Усе змясцілася на ей,
На карце той, шматверстцы.
Разгон лугоў
і неба шыр
З паводкаю блакіту.
Сады паўсюль.
Як акіян,
Тут каласуе жыта.
Чуваць заводаў гамана
I гул матораў роўны.
Растуць уверх,
растуць ушыр
I Мінск,
і Брэст,
і Гродна.
I нафта рэчыцкая тут
Пласты зямлі свідруе.
Шахцерскі горад Салігорск
Тут дзень і ноч шчыруе.
I рэек звон,
і гул шашы,
I гром аэрадрома -
Усе змясцілася на ей,
На карце нашай роднай.
I нават весачка мая,
Пушчанская, малая,
Сваею назваю на ей -
Прыслухайся -
Спявае!
`
ЛІСТАПАД У ЛЕНІНГРАДЗЕ
Абвеяў прасторы
Кастрычніцкі вецер.
Нясе лістапад
Сваю пошту па свеце.
`
I сыплецца ціхае лісце,
Як зоры,
На воды Нявы
I на крэйсер «Аўрора».
`
I ў рукі нашчадка
Праз зарыва зыркасць,
Як птушка, істужка
Ляціць бесказыркі.
`
ПУШЧАНСКІ КУТ
Вітаю росны твой мурог,
I твой блакіт сцюдзена-ціхі,
I свежы перашэпт вятроў
Пад трапяткім крылом бусліхі.
`
Я сам нібыта на крыле
Лячу ў куток пушчанскі
светлы.
Няма чысцей,
няма святлей,
Чым ен, мой самы запаветны.
`
Цякуць праз дні і праз гады,
Цякуць праз нашы сэрцы рэкі.
I ўсе -
ад поля да грады -
Лагодзіць позірк чалавеку.
`
НАШ ДЗЕНЬ
Устае ен сонейкам з-за бору,
У дварах ен ведрамі звініць
I стаіць, бяссонны, у дазоры
На ахове роднай цішыні.
`
Ен у школы дзверы расчыняе,
Ен па нівах трактары вядзе.
З новых спраў хаду сваю ўсчынае
Новы дзень.
`
Чуеце?
Па рэйках гоніць рэха.
Ен - усіх канвеераў працяг
I працяг усіх мастоў і рэкаў
На прасторах нашага жыцця.
`
Ен з усей краінай у паходзе,
Будаўнік і творца новы дзень.
У мінулы час не адыходзіць,
Новы дзень у будучыню йдзе!
`
САКАВІК
Сну зімовага даволі!
Свята ў сонца, паглядзі!
Моцна спалі лес і поле -
Сакавік іх разбудзіў.
`
А пасля падаўся полем
Да раскутае ракі,
Начапіў лазе на голле
Залатыя каташкі.
`
Капяжовы перазовы
Чуеш зблізку і здалек.
Днем у следзе палазовым
Заіскрыўся ручаек.
`
Распагоджаны аблокі,
Улагоджаная шыр.
Сакавік кляновым сокам
Заскакаў у гладышы.
`
Веснавых прыкмет багата.
Сакавік здзіўлены сам.
А яшчэ прынес ен свята,
Дарагое свята мам.
`
ВУЖАНКА
Ну і шустрая вужака
З лесу шаснула ў траву.
А вужакаю
Вужанку,
Рэчку нашу, я заву.
`
Ля карчоў яна нырцуе,
Вербы ніцыя трасе.
Знаю, дзе яна начуе,
Дзе начуюць рэкі ўсе.
`
У лугах начуе,
чуў я,
У зяленым хмызняку.
А бывае, заначуе
У рыбацкім кацялку!
Дзе цячэ, там спіць Вужанка.
`
Дно ей - хата і ляжанка.
`
ДЗІВАКІ
Адкуль дзівакі вось такія
Бяруцца?
Катаецца кот
На лімоннай шкарлупцы.
Катаецца цень
На рудым пыласосе.
А муха- гудуха
На Пецевым носе.
Катаецца, гляньце,
На цеплай дзяружцы
Падушка на Пецю,
А ен - на падушцы.
`
`
ВЕЧАР
Залатой дарожкай з мора
Адыходзіў дзень за горы
Прытамленым хадаком.
Стала сонейка маленькім,
Стала сонейка манетным,
Невялікім медзяком.
Ну а там, далека недзе,
Дзе зямля сышлася з небам,
Як вялікая скарбонка,
Сіняя гара стаяла.
I па медзяку штовечар
На гарыстай той сінечы
У скарбонку медзяную
Неба весела кідала.
`
Там, дзе скалы,
Там, дзе рыфы,
На хвасце вялікай рыбы
Дрэмле сонейка другое,
Дзень свой сніць.