Читать «Планета людзей (на белорусском языке)» онлайн - страница 59

Антуан Сент-Экзюпери

Вось яна, мiсiя цi манастыр! Манахi ўзнеслi на ўзгорку высачэзны крыж ратоўны знак для тых, хто гiне! I мне застаецца толькi адно: праставаць да яго. I мне застаецца толькi адно: бегчы прама да гэтых дамiнiканцаў...

- Але ў Лiвii толькi копцкiя манастыры.

- ...прама да гэтых вучоных дамiнiканцаў. У iх цудоўная прахалодная кухня з чырвонай кафлi, а ў двары - дзiвосная ржавая помпа. I пад iржавай помпай... пад iржавай помпай, ну вядома ж... пад iржаваю помпай i знаходзiцца пастаянны калодзеж! О, якое гэта будзе свята, калi я пазваню ў дзверы, калi я ўдару ў звон!..

- Дурню, такiя дамы - у Правансе, дый там, дарэчы, няма нiякага звона.

- ...я ўдару ў звон! Швейцар уздыме рукi ў неба i ўсклiкне: "Сам бог паслаў вас!" I склiча ўсю брацiю. I манахi кiнуцца да мяне. Яны ласкава прымуць мяне, як бяздомную сiрацiнку. I завядуць мяне на кухню. I скажуць: "Зараз, зараз, сын мой... мы толькi збегаем да пастаяннага калодзежа..."

А я - а мяне будзе аж калацiць ад шчасця... Але не, я не буду плакаць толькi ад таго, што там, на ўзгорку, ужо няма нiякага крыжа.

Усе абяцанкi захаду - адно ашуканства. Я паварочваю на поўнач.

Прынамсi, поўнач хоць напоўнена песняю мора. Ну вось, яшчэ адзiн перавал адолены - ах, якi далягляд!.. Вось ён, сама дзiвосны горад на свеце!

- Ты ж i сам ведаеш, гэта мiраж...

Так, я выдатна ведаю, што гэта мiраж. Мяне не ашукаеш, не! Але калi мне даспадобы гнацца за мiражом? Калi мне даспадобы спадзявацца? Калi мне даспадобы любiць гэты зубчасты горад, расквечаны сонцам? Калi мне даспадобы крочыць наперад, крочыць лёгка i хутка, бо я ўжо не адчуваю стомы, бо я шчаслiвы?.. Прэво са сваiм рэвальверам проста смешны! Мая схмялеласць куды прывабней. Я п'яны. Я памiраю ад смагi!

Прыцемак працверазiў мяне. Раптоўна спыняюся, мне робiцца страшна: я зайшоў вельмi далёка. У прыцемку мiраж прападае. Далягляд скiдае з сябе сваю мiшуру, свае свяшчэннiцкiя рызы. Цяпер гэта - далягляд пустынi.

- Вось i дамогся свайго! Зараз цябе агорне ноч, давядзецца чакаць свiтання, а да заўтра сляды твае сатруцца - i не будзе звароту.

- Тады ўжо лепей iсцi толькi наперад... Навошта зноў вяртацца назад? Мне ўжо не хочацца адступаць, а раптам я нарэшце ўбачу... раптам нарэшце ўбачу мора!..

- Дзе ты ўбачыш мора? Ты нiколi не дойдзеш да яго. Памiж iм i табою не меней трохсот кiламетраў. А каля вашага "сiмуна" цябе чакае Прэво! I, магчыма, яго ўжо заўважыў якi-небудзь караван...

Ну што ж, добра, я вярнуся, але спачатку пагукаю, а раптам непадалёк людзi:

- Эге-гей!

Ёсць жа людзi на гэтай алюджанай планеце!..

- Эгей, людзi!..

Я хрыпну. У мяне прападае голас. Проста смешна гэтак надрывацца... Аднак паспрабуем яшчэ раз:

- Лю-дзi!..

Гэта гучыць так ненатуральна i напышлiва...