Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 78

Адам Глёбус

Дамавiк уважлiва азнаёмiўся са змесцiвам трохпавярховай лядоўнi.

Праз колькi хвiлiн на панiве сквiрчэла яечня з тоўстымi лустамi бекону i важкiмi скрылькамi памiдораў. Пакiнуўшы яечню даспяваць на маленькiм агнi, Дамавiк вярнуўся ў залю да гаспадынi, якая ляжала на арабскай канапе. Свядомасць так i не прыйшла да яе. Таму нязванаму госцю давялося прынесцi кубак вады i, набраўшы поўныя шчокi, пырснуць на белы тварык, як зазвычай пырскаюць на прывялыя кветкi. Жанчына расплюшчыла вочы i ўадначассе залямантавала:

- Ратуйце!

Дамавiку давялося накласцi сваю шурпатую далонь на разяўлены рот, каб непатрэбны лямант сцiх.

- Лепей устань, апаласнi твар i прыходзь на кухню вячэраць.

Прастата i натуральнасць у паводзiнах нязванага госця астудзiлi напал непрыняцця ў ачарсцвелым сэрцы самотнай жанчыны. Яна выканала ўсе слушныя парады i сама запрапанавала ў гонар знаёмства адкаркаваць бутэльку вiна.

Пасля пярэпалаху, супакаення i вячэры жанчына не пярэчыла Дамавiковаму жаданню разабраць канапу i легчы разам пад адной коўдрай.

Першая блiзкасць не прынесла жанчыне чаканай асалоды, бо нерэгулярнае вядзенне палавога жыцця крыху прыгасiла прыродныя iнстынкты. А вось Дамавiк нацешыўся ўволю, пасля чаго сышоў прымаць душ. Вярнуўся ён зусiм хутка i спрытна шуснуў пад коўдру з вярблюджае поўсцi.

- Яшчэ? - здзiвiлася сонная жанчына, але ўзняла i рассунула свае доўгiя ногi з напедыкюранымi пазногцiкамi.

Дамавiк распачаў новы сеанс захапляльнага папiхвання з такiм iмпэтам, нiбыта i не займаўся гэтым штурханнем толькi што. Другое ўзаемапранiкненне скончылася для абаiх яркiм фiналам са стогнамi, ускрыкамi i дыфузiяй жыццедаравальных сокаў. Пасля чаго Дамавiк рэзка ўстаў з канапы i накiраваўся ў лазнiцу, адкуль не болей як праз хвiлiну вярнуўся.

- Iзноў? - прастагнала жанчына, у якой неставала сiлаў нават проста ахiнуцца коўдраю.

- Так! Апошнi раз, - зашаптаў Дамавiк i перакулiў гарачае цела са спiны на жывот.

Калi трэцяе злiццё пачало наблiжацца да кульмiнацыйнае кропкi i супрацьлеглыя iстоты былi ўжо гатовыя злучыцца ў адно непадзельнае цэлае, жанчына раптам усхвалявана закрычала:

- Чакай, чакай! Спынiся, iнакш ты зараз памрэш!

- Не памром! - аднекуль здалёк даляцела да распаленай гаспадынi.