Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 69

Адам Глёбус

- Прашу прабачэння, - занепакоiлася гаспадыня. - Мы зусiм забылiся на нашага шаноўнага госця. Трэба ўсiм налiць па чарачцы i выпiць за цудоўны торт.

Жонка гаспадара першая пасля Гасцевiка адчула небяспеку. Яна не магла дапяць, адкуль сыходзiць бяда, але чула яе сэрцам. Ва ўсiх трох дачок уадначассе зрабiлася цяжка на сэрцы, i яны хуценька, папрасiўшы прабачэння, пакiнулi гасцёўню. Толькi стары прыяцель Гасцевiка са смакам даядаў iндычыны смажаны кумпячок. Ружовы румянец залiваў усмешлiвыя шчокi.

"Ён так цудоўна выглядае, так свежа, як нiколi за апошнiя два гады", падумалася жонцы гаспадара, i яна супакоiлася.

А вось Гасцявiк наадварот расхваляваўся. Ён не зводзiў вачэй з даўняга таварыша, якi паядаў iндычыну з воўчым апетытам. Гасцевiка пачала бiць дрыготка, ён зразумеў, што прыяцель памрэ, калi не сёння, дык заўтра. Гасцявiк пачуў ледзянiсты дух смерцi, ён быў падобны на водар першага снегу.

Праз тыдзень Гасцявiк атрымаў тэлеграму, у якой паведамлялася, што таварыш памёр.

Гасцявiк прынёс да труны букет калаў, цалаваць нябожчыка ён не стаў, бо бачыў у гэтым традыцыйным учынку прыхаваны акт канiбалiзму.

Удава i дочкi-сiроты, слухаючы Гасцевiковыя спачуваннi, перамiргнулiся, бо пачулi лёгкi водар спiрту з ментолам.

LXII. ВАНIТНIЦА

Ванiтнiца запрасiла мужчыну на Новы год. Нават лёгкага намёку на нейкую эротыку ў запрашэннi не было:

- У мяне збяруцца чалавек 10-12, i калi не будзе куды прыткнуцца, то прыходзь.

Мужчына ведаў пра сталага палюбоўнiка, якi абавязкова ўзнiкне за навагоднiм сталом, таму ўспрыняў запрашэнне як знак ветлiвасцi.

Праводзiны Старога года, як i сустрэча Новага ў Ванiтнiцы праходзiлi феерычна - танцы на крэслах, пабiты посуд, сцэны рэўнасцi, хапанне за нож i спроба гаспадынi выкiнуцца з акна... Скончылася феерыя ўцёкамi сталага палюбоўнiка i раз'ездам гасцей на страшэнна дарагiх таксоўках.

У вынiку мужчына апынуўся пад адной коўдраю з гаспадыняй растрыбушанай кватэры.

У Ванiтнiцы былi доўгiя цёмныя i прамыя валасы, круглы дагледжаны твар з круглымi чорнымi вачыма i доўгае, як у мадонны Пармiджанiна, цела.

Мужчына, па ўсiм вядомай прычыне, пачаў дамагацца пяшчоты ад вытанчанага, але халоднага, як маньерыстычны жывапiс таго ж Пармiджанiна, цела. I калi круглатварая i доўгавалосая галава прыязна ўсмiхалася, дык усё астатняе ляжала плазам. Мужчына рабiў усялякiя вядомыя яму намаганнi: лашчыў маленечкiя вострыя грудзi, гладзiў сцёгны i гарачы нiз жывата, выводзiў пальцам спiралi ад лабка i да пупа. Але Ванiтнiца заставалася безуважная, толькi цьмяная ўсмешка ўсё нiяк не знiкала з пабялелага твару.

Мужчына аказаўся чалавекам настойлiвым, якi не любiць кiдаць справу на паўдарозе. Нават калi думка наконт некрафiлii прамiльгнула ў ягонай свядомасцi, ён не пакiнуў намеру авалодаць гаспадыняю.