Читать «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» онлайн - страница 6
Жорж Сименон
- А хто ж? Але чаравiкi не ягоныя. Я ж чышчу iх кожны дзень. Магла я запомнiць iх колер?.. Сёння ўранку на iм былi чорныя чаравiкi на двайной падэшве, ён надзяваў iх ца працу.
Мэгрэ адкiнуў прасцiну да канца.
- Палiто ягонае?
- Ягонае.
- А гарнiтур?
- Таксама. А гальштук - не. Ён нiколi не надзеў бы такога яркага гальштука. Гэты ж амаль чырвоны!
- Якi лад жыцця быў у вашага мужа?
- Сама мерны. Сястра можа пацвердзiць. Уранку ён ад'язджаў на працу, сядаў у аўтобус, ехаў да вакзала на цягнiк у восем семнаццаць. На Лiёнскiм вакзале ён спускаўся ў метро i выходзiў на станцыi Сэн-Мартэн.
Супрацоўнiк Iнстытута зрабiў Мэгрэ знак, i камiсар, зразумеўшы яго, падвёў сясцёр да другога стала, на якiм былi раскладзены рэчы, знойдзеныя ў кiшэнях у забiтага.
- Спадзяюся, вы пазнаяце гэтыя рэчы?
На стале ляжалi срэбраны гадзiннiк з ланцужком, насоўка без меткi, пачаты пачак цыгарэт, запальнiчка, ключ i, побач з кашальком, два сiнiя бiлеты.
- Квiткi ў кiно, - адзначыла панi Турэ.
Мэгрэ дадаў, зiрнуўшы на iх:
- Кiнатэатр "Навiны дня", бульвар Бон-Нувэль. Калi я не памыляюся, квiткi сённяшнiя.
- Не можа быць. Ты чуеш, Жанна?
- Цiкава, - адказала сястра.
- Будзьце ласкавы, гляньце, што там у кашальку.
Праверыўшы кашалёк, панi Турэ зноў нахмурыла бровы.
- У Луi не было столькi грошай уранку.
- Вы ўпэўнены?
- Я ж кожную ранiцу правяраю, цi ёсць у яго грошы. Ён нiколi не бярэ з сабою больш як тысячу дзвесце, тысячу трыста.
- Можа, ён сёння атрымаў грошы?
- Ды не, цяпер жа канец месяца.
- Калi ён вяртаўся ўвечары, у яго заўсёды заставалiся грошы?
- За вылiкам тых, што ён плацiў за метро i цыгарэты. А на цягнiк у яго праязны.
Яна не рашалася пакласцi кашалёк сабе ў сумку.
- Напэўна, ён вам яшчэ патрэбны?
- Пакуль што патрэбны.
- Я нiяк не магу зразумець, чаму ў яго гэтыя гальштук i чаравiкi. I чаму, калi ўсё гэта здарылася, ён не быў у сябе ў краме?..
Нiчога не адказаўшы, Мэгрэ папрасiў яе распiсацца на бланках.
- Вы паедзеце дамоў?
- Калi мы зможам забраць цела?
- Напэўна, праз дзень цi два.
- Яго будуць ускрываць?
- Магчыма. Але не абавязкова.
Панi Турэ паглядзела на гадзiннiк.
- Праз дваццаць хвiлiн адыходзiць наш цягнiк, - сказала яна сястры i звярнулася да Мэгрэ: - Цi не маглi б вы давезцi нас да вакзала?
- Ты не будзеш чакаць Монiку? - запыталася ў панi Турэ сястра.
- Яна можа вярнуцца сама.
Вяртаючыся з Лiёнскага вакзала ў палiцыю, Мэгрэ i Сантонi яшчэ раз зiрнулi з машыны сёстрам услед.
- Ведзьма! - прабурчаў Сантонi па дарозе з вакзала на набярэжную Арфэўр. Нябозе, вiдаць, было не надта весела.
- Ва ўсякiм разе, з ёю.
- Што вы думаеце пра гэтыя чаравiкi? Калi б яны былi новыя, можна было б падумаць, што ён купiў iх сёння...
- Наўрад цi. Ён не пасмеў бы. А цiкава, цi падобная на мацi дачка?
Заехалi ў пiўную перакусiць. Мэгрэ патэлефанаваў жонцы i сказаў, што не ведае, калi вернецца.
Калi яны пад'ехалi да камiсарыята, вартавы-палiцэйскi паведамiў Мэгрэ:
- Вас пыталася нейкая дзяўчына. Кажа, што вы яе выклiкалi. Я адправiў яе ў вашае бюро.