Читать «Порт у тумане (на белорусском языке)» онлайн - страница 75

Жорж Сименон

- Вы едзеце ў Кан? - спытаўся Мэгрэ ў Раймона, якi ўсё яшчэ стаяў каля яго.

- Не адразу. Думаю, так будзе лепш... Трэба, каб прайшоў нейкi час...

- Час, - скончыў за яго Мэгрэ.

Калi праз чвэрць гадзiны вярнуўся Люка i спытаў, дзе Мэгрэ, яму паказалi на "Марацкi прытулак", дзе ўжо гарэла святло.

Праз запацелыя вокны шынка iнспектар угледзеўся ў камiсара...

Той сядзеў, ёмка ўладкаваўшыся на саламяным крэсле, з люлькаю ў зубах i кухлем пiва ў руках, i слухаў розныя гiсторыi, якiя расказвалi вакол яго людзi ў марскiх фуражках i гумавых ботах...

У цягнiку, гадзiн каля дзесяцi вечара, Мэгрэ ўздыхнуў.

- Мусiць, сядзяць цяпер усе трое ў кубрыку ў цяпле...

- У якiм кубрыку? - спытаўся Люка.

- На "Сэн-Мiшэлi"... На зрэзаным стале - лямпа, цяжкiя шклянкi i бутэлька галандскага джыну... Печ патрэсквае... Дай мне запалкi!..