Читать «Порт у тумане (на белорусском языке)» онлайн - страница 73

Жорж Сименон

- Iнакш я i не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькi Эрнэст наглядаў за iм пiльна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалi...

Мэгрэ ведаў усё гэта. Але цяпер ён лепш разумеў тую нябачную барацьбу, якая пачалася памiж стрыечнымi братамi.

Барацьбу не толькi памiж iмi двума, але i супраць яго, Мэгрэ!

Нельга было дапусцiць, каб у гэтую гiсторыю ўмяшалася палiцыя! Нi адзiн, нi другi не мог сказаць праўду!

- Я прыйшоў сюды на "Сэн-Мiшэлi"...

- Ведаю! I вы паслалi Вялiкага Луi да мэра...

Раймон мiжволi ўсмiхнуўся - камiсар расказваў за яго.

- Раз'юшаны Луi спагнаў на iм усю сваю злосць за ўсё тое, што яму прыйшлося зведаць у жыццi... I ён мог лупцаваць мэра, не баючыся, што той паклiча на дапамогу... Вось i адвёў душу!..Урэшце ён вымусiў яго напiсаць лiст, у якiм дазваляў вам забраць хлопчыка з калежа...

- Але... Я хаваўся за вiлаю, а ваш калега вiсеў у мяне лiтаральна на пятах... Вялiкi Луi пакiнуў лiст у дамоўленым месцы, а я перахiтрыў вашага памочнiка... Узяў ровар... У Кане купiў машыну... Трэба было спяшацца... Пакуль я ехаў забiраць сына, Луi заставаўся ў мэра, каб не даць яму адмянiць якiм-небудзь чынам тое, што ён напiсаў у лiсце... Дарэмна, бо Эрнэст паспеў ужо выправiць па дзiця Элен... Вы загадалi затрымаць мяне... Барацьба скончылася... Яе немагчыма было працягваць: вы ж так упарта iмкнулiся дакапацца да праўды... Заставалася толькi ўцячы... Калi б мы засталiся, вы б непазбежна ўсё разгадалi... Адсюль i падзеi апошняй ночы... Але няўдачы не адставалi ад нас... Шхуна села на мель... Мы з вялiкай цяжкасцю дабралiся да берага, а я згубiў пры гэтым на наша няшчасце кашалёк... Без грошай!.. I жандары на хвасце!.. Заставалася адно: тэлефанаваць Элен i прасiць у яе некалькi тысяч франкаў, каб мы маглi дабрацца ўчацвярых да мяжы... У Нарвегii я мог бы аплацiць сябрам усё, што яны страцiлi праз мяне... Элен прыехала адразу ж... Але i вы таксама! Вы ўвесь час паўставалi на нашай дарозе. Упарта дамагалiся разгадаць праўду, а мы вам нiчога не маглi сказаць. Не мог жа я крыкнуць вам, што праз вас могуць здарыцца новыя няшчасцi!..

Раптам у вачах у яго прамiльгнула трывога. Перамянiўшы голас, ён спытаў:

- Скажыце, Эрнэст напраўду скончыў жыццё самагубствам?

А што, калi яго падманулi, каб прымусiць гаварыць?

- Калi зразумеў, што праўды не схаваць... А ўцямiў ён гэта, калi я арыштаваў вас... Ён здагадаўся, што я пайшоў на арышт толькi дзеля таго, каб даць яму час падумаць...