Читать «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» онлайн - страница 244
К Акула
- Пся крэў! Скурр... сыны! - вылаяўся зноў яфрэйтар. - Давайце наперад, бо зараз i па нас зачнуць!
Пяцёрка трушком i перабежкамi кiнулася наперад. З гэтага боку адазвалiся гарматы й мiнамёты. Дрыжала й калыхалася залатое вясеньняе, напоўненае смяротнымi зыкамi паветра.
VI
Асноваю перадавога абароннага пункту, куды зьявiлася пяцёрка, была вялiкая мураваная хата. Вокны з паўночнага боку былi пазакладаныя мяшкамi зь пяском. У кутах мура павыбiваныя былi адтулiны дастатняй вялiчынi, каб наглядаць поле абстрэлу. Зь iх тырчэлi цёмна-шэрыя рулi цяжкiх кулямётаў браўнiнгаў. Два былi на першым, а адзiн - на другiм паверсе. Нанач варта ўзмацнялася - адзiн трымаў старожу ззаду хаты, а другi - на першым паверсе дома сьпераду. Узброеныя былi ручнымi аўтаматамi "томсанамi". Камандзерам ПАП-у быў сухi ў твары, высокi й тонкi. у трыццатых гадох зьвязовы падхаронжы. Меў дванаццаць чалавек пад сваёй камандай.
Ззаду хаты, на мэтраў пяцьдзесят воддаль, стаяў пусты хлеў i сьвiран, побач яго - абрэзаны навокал даволi тонкi ўжо, але высокi стог саломы. Гэты ПАП больш быў умацаваны, чымся суседнiя. Рака Сэньё рабiла тут дугу, й нямецкiя пазiцыi больш былi высунутымi ў глыб польскае лiнii, чымся ў iншых месцах. Да варожых пазыцыяў было адсюль каля трох сотняў мэтраў. З паўночнага боку хаты, зараз каля яе, раўналегла да абароннае лiнii бегла мiжхутарная дарога. Цяпер яна ня ўжывалася. Адно начамi хадзiлi па ёй патрулi. Згодна зь iхнымi апавяданьнямi, немцы часта падкрадалiся да самых польскiх пазыцыяў. Ночы былi найбольш небясьпечныя. Удзень абодва бакi абмяжоўвалiся лёгкiмi перастрэлкамi зь мiнамётаў, аўтаматычнай ручной зброi й зусiм рэдка з артылерыi.
Яфрэйтар адрапартаваў камандзеру ПАП-у аб зьнiшчэньнi немцамi "кар'ера" й сьмерцi Пранука Бонка. Гэта была адно фармальнасьць, бо раней яшчэ данесьлi камандзеру ягоныя-ж людзi, што сачылi за ўсiм выпадкам. Тэлефанiчна камандзер зьвязаўся з ротным, якому перадаў няпрыемную навiну. Пасьля зьмярканьня рэшткi Пранука Бонка былi прыбраныя з дарогi людзьмi з санiтарнае часьцi.
Сымонаў твар разьяснеў шчырай, ветлiвай усьмешкай, калi ўбачыў Аляксандра Лабуна. Гэта быў, апрача яго, адзiн беларус на ПАП. Сябры моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi.
- Здароў, брат, здароў. Сьцiпла называю цябе братам, але ты мне даражэйшы цяпер, як брат, - трос рукой Сымон.
- Такiх мiлых гасьцей чымся пабольш. Ведаеш, як мне аднаму сярод чужых надакучыла.
- Што й гаварыць.
- Як-жа ты ўцалеў? "Кар'ер" ваш немцы разьбiлi.
- Жартуеш? Такога загартаванага ваяку, як я, i кулi ўжо не бяруць.
- Ня вер тым кулям, бо яшчэ, чаго добрага...
- Ускочылi былi за сьцяну руiнаў. Толькi бядака-шафёр папаўся, бо хацеў з "кар'ерам" - наўцёкi. "Спандавам" зрэзалi.
- Сукiны каты!
- Вам добра дакучаюць тут?
- Гэта месца даволi небясьпечнае, асаблiва ўночы.