Читать «За волю (на белорусском языке)» онлайн - страница 14

К Акула

- Хочаш паглядзець як запраўды яна выглядае? Зацягнi ў ванну, адмый усе тыя памады-шмiнкi ды розныя мудрыя пудры! - жартавалi дзяцюкi.

Давiд Зэлман быў гэнай ранiцай усхваляваны. Толькi што скончыў доўгую гутарку з рыл-эстэйт агентам (рыл-эстэйт займаецца тут гандлем дамоў i зямлi), якi таргаваўся з суседзямi. Трыфты Тонi патрабаваў новае тэрыторыi i будынкаў для экспаньсii. Звыш дванаццацi суседнiх дамоў ляжала на дарозе. Прасiлi больш паўмiльёна даляраў, - паводле Зэлмана, астранамiчную суму, - i анi-нi ня спускалi. Пранюхалi ды й ведалi, што Зэлману няма выхаду, паскача, палаецца, а грошы знойдзе.

Купiўшы суседнiя будынкi, Зэлман плянаваў iх разбурыць ды на прасторы вялiкага кавалка зямлi пабудаваць шасьцi цi васьмiпавярховы будынак для свайго гандлёвага росту. Давiд ня мог пагадзiцца з тым, што ўласьнiкi прасiлi амаль удвая вышэйшую цану чымся была ў гэтым раёне гораду. I якi выхад? Усе казыры трымалi ў сваiх руках суседзi. Сама горш, што яны могуць запаволiць экспаньсiю Трыфты Тонi. Зэлман круцiўся як чарвяк на рыбным кручку.

- Што за людзi! Яны скуру зь мяне хочуць садраць! Так, скуру садраць хочуць! - хваляваўся, тупаючы па канторы Зэлман. - Ты толькi падумай: за дваццаць футаў шырынi фронту яны просяць па трыццаць тысяч даляраў. Гэта-ж немагчыма, мой бой! Я ведаю, што гэткая маёмасьць на сяньняшнiм рынку не каштуе й паловы гэтага. Поўнае абдзёрства з боку гэтых ненажэрна прагавiтых, вось яно што!

- Цi агент наш добра iх пацiснуў?

- Няўжо-ж! Веру яму. Але што ты зробiш з гэтымi ўпартымi асламi?!

- Боль росту...

Крыху памаўчалi.

- Сяньня пра тваё падарожжа гаварыць ня будзем. Неўзабаве мушу некага пабачыць, - казаў Давiд Алесю. - Заўтра ранiцай прыходзь на гадзiну дзявятую на сустрэчу экзэкутывы. Мяркую, што цябе пакуль што варта затрымаць каля дому, каб ты мне памог, пакуль я заняты з гэтымi пацукамi.

Пацукамi Зэлман называў суседзяў, што зь яго "скуру хочуць садраць". Алесь Якiмовiч думаў пра тое, што ўласьнiк крамы сказаў. Як заўсёды ў Зэлмана, усё пыхкала наперад экспрэсам, а часта важнае зьлятала зь ягонага языка незаўважна, мiмаходам. Такое разявяка можа лёгка празяваць. Алесь зразумеў адразу.

- Вы што, павышэньне мне даеце? - спытаўся ў боса.

- Але, вiншую! - падаў Давiд Алесю руку.

- Дзякую, бос, дзякую! - усьцешыўся Алесь.

- Будзеш мець многа нагодаў, каб выказаць мне сваю ўдзячнасьць, тлумачыў Зэлман. - Мусiш узяць у рукi пэўныя пазыцыi, некаторыя матар'ялы ня йдуць так, як павiнны... Вось яно тымчасам. Згода?