Читать «Дэтэктыўны сюжэт» онлайн - страница 20
Иван Прокопьевич Клименков
— Няўжо ты збіраешся забіць Казіміра?
— Яшчэ не вырашыў.
— Значыць, намеры такія ёсць? - твар яе пабялеў. — Але гэта невысакародна.
I зноў губы яго ссунуліся набок у жорсткай, пагардлівай усмешцы.
— Пра якую высакароднасць ты гаворыш? У кахання няма высакароднасці. А ёсць права на помсту. Асабліва, калі табе здраджваюць, калі цябе пакідаюць.
— I ўсё ж я веру ўтваю велікадушнасць, у твой халодны розум і тваю разважпівасць.
Альберт глядзеў на жонку пустымі, бяздумнымі вачыма. Цяжкая змрочнасць набегла на яго твар, губы моцна сцяліся, нервовы цік торгаў шчокі.
— Нічога ад яе не засталося, ад разважлівасці. I розум не халодны — у галаве ўсё плавіцца. Я проста вар’яцею ад гэтай гарачыні. I ў душы пякельны агонь.
— Гэта пройдзе.
— Гэта ніколі не пройдзе.
— Я прашу цябе, не чапай яго, — яна плакала. — Мы з’едзем з гэтага горада і ніколі, ніколі ты не ўбачыш нас. I ніколі не пачуеш пра нас.
— Я буду ведаць, што ты з ім...
Нейкі час яны маўчалі. Рэгіна плакала.
Твар Альберта па-ранейшаму быў змрочны і жорсткі. Слёзы жонкі ніколькі не краналі яго.
— Скажы праўду, вельмі прашу, ты мяне ўжо не кахаеш? — ціха спытала яна і сцялася, напалоханая сваім пытаннем.
— Мацней чым калі.
Па яго твары прабегла сутарга.
— А калі я паабяцаю, што на гэтым парываю з ім? Назаўсёды. Ніводнай сустрэчы, ніводнага тэлефоннага званка.
Кароткі іранічны смяшок вырваўся ў яго з горла
— Ты ідзеш на гэта, каб уратаваць яго. I яшчэ болей будзеш мяне ненавідзець. I жыццё тваё ператворыцца ў пякельную пакуту. I няўжо ты думаеш, што я ўсяго гэтага не буду заўважаць? Няўжо буду спакойна і шчасліва глядзець на ўсё гэта? Самападман не для мяне.
— Самападман не спатрэбіцца, — прамовіла яна.
— Што ты хочыш гэтым сказаць?
— Тое, што хавала ад сябе апошнія месяцы. Нікога, апроч цябе, я не кахала і не кахаю. Гэта праўда. А Казімір... Ты не памыліўся, гэта ачмурэнне. Толькі напоі і чары тут ні пры чым. Спакуса падзення — так можна гэта растлумачыць. У здрадзе, у падзенні ёсць свая асалода — пранізлівая, грахоўная, дэманічная. Яна ні з чым не параўнальная, паглынае цалкам, адбірае душу. Ёй немагчыма працівіцца. I хто аднойчы трапіў у яе нераты, таму з іх не выбрацца. I я не магла спыніцца. Калі б ты ведаў, як стамілася мая душа ад грэху, ад віны перад табой. Я злачынца, роўных якой няма. Як хацелася мне хоць нечым змякчыць сваю вінаватасць! Адсюль і страснасць, і апантанасць.. Але і тут дэманічная слодыч не выпускала мяне. Я губляла пачуццё рэальнасці, і зноў перада мной з'яўляўся Казімір, потым зноў ўсведамляла, што я з табою.
— Выдатна! — у захапленні ўсклікнуў Альберт. — Лепшага абгрунтавання паводзін гераіні не знойдзеш. А ты — акторка вышэйшага класа. Далібог, я проста забыўся, што мы іграем. Я быў тым няшчасным Альбертам, а ты грахоўніцай Рэгінай. Я проста згараў ад пакут рэўнасці.
— Ты пра што? — яна недаўменна пазірала на мужа.
— А ты яшчэ не хацела інсцэніра- ваць, — узбуджана папракнуў ён. — Цяпер Гран-Пры наш. Вось толькі б фінал, фінал даць забойны!
У яе раптам закружылася галава, пачалі падгінацца ногі.