Читать «Дэтэктыўны сюжэт» онлайн - страница 10
Иван Прокопьевич Клименков
— Як сабе хочаш, — не стала пярэчыць яна.
Таксі між тым адолела доўгі і высокі пад'ём, уз'ехала на вяршыню пагорка — і наперадзе, у шырокай роўнай даліне, наколькі можна было бачыць, перад імі адкрылася залаціста-барвовае мора лістоты. Яна свяцілася чароўным, велічным свячэннем.
— Наш гай, — сціснуўшы жончыну руку, прамовіў ён. — Можаш смяяцца, але мне хочацца заплакаць.
Рэгіна не адказала, але па яе напружаным твары лёгка было здагадацца, якія пачуцці перапаўняюць яе душу.
3 горкі машына памчала на вялікай хуткасці, і з такой жа імклівасцю наплывала на іх гэта лісцвяное хараство, у якім неўзабаве ўжо можна было адрозніць белыя, з чорнымі крапінамі, ствалы бяроз, кроны асобных дрэў.
— Тут спыніцеся, — сказаў Альберт кіроўцу, калі яны апынуліся на ўскрайку гаю. — Мы выйдзем.
— Вас чакаць? — спытаў той, прытармазіўшы збоч дарогі і выключыўшы транзістар.
— Не трэба, — Альберт працягнуў яму грошы. — Вазьміце.
Таксіст паглядзеў на купюру, збянтэжана прамовіў:
— У мяне не будзе рэшты.
— I не трэба, — супакоіў яго Альберт. — Паездка была вельмі прыемнай Яна варта большага, куды большага.
Ён вылез з машыны, падаў руку жонцы, дапамагаючы ёй. I калі таксі развярнулася і памчала ў бок горада, яны, зірнуўшы адно аднаму ў вочы, ціха, быццам баяліся парушыць чуйную сцішанасць, што панавала наўкол, рушылі пад шаты стройных бяроз. Праз хвілін пяць яны спыніліся і доўга стаялі нерухома, моўчкі, зачараваныя святасцю і чысцінёй блакітнага, глыбокага неба, мяккага, па-восеньску самотнага сонечнага святла, прыгажосцю ахутаных золатам дрэў. Сэрцы іх біліся роўна, спакойна, дыхалася лёгка і глыбока. 3 душаў іх сплывалі ўсе будзённыя клопаты, якія здаваліся цяпер нязначнымі, да смешнага мізэрнымі, даючы месца ачышчальнай лёгкай і светлай самоце, тузе пра нешта незваротна страчанае, падмененае...
— Ты не шкадуеш, што паехала? — спытаў ён. — Табе не здаецца, што мы ніколі адсюль нікуды не выходзілі і што ўсё тыя ж бязмерна закаханыя, юнак і дзяўчына, якія дзесяць гадоў таму, за дзень перад вяселлем, з ранку да вечара хадзілі па гэтым гаі?
— Не шкадую. Толькі дрэвы тады былі маладзейшымі.
— А ў мяне адчуванне, што нічога не змянілася. I не было ні дзесяці гадоў сямейнага жыцця, ні абрыдлых паўсядзённых клопатаў. Ёсць толькі гэтая чысціня неба, гаю і чысціня нашых душаў.I надусім гэтым наша бязмежная, святая любоў, якая перапаўняе і нас, і ўвесь сусвет.
Рэгіна злёгку спахмурнела, цень раздражнёнасці слізгануў па яе твары.
— Ты сёння занадта сентыментальны. Але даволі меладрамнічаць. Мы забыліся пра сюжэт.
— Сюжэт? — ён нібыта не разумеў, пра што яна кажа, але зараз жа спахапіўся. — Ах, так, сапраўды. Хаця нічога страшнага, нікуды ён не дзейецца. Але, справа перш за ўсё. Дык на чым мы спыніліся?
— На жаданні Альберта зняць з барадача акуляры.
— Дзякуй. Само сабою, рабіць ён гэтага не стаў, а моўчкі чакаў, што скажа той і што будзе далей. Між тым, незнаёмец дастаў з унутранай кішэні пінжака канверт, працягнуў яго Альберту, ледзь варухнуўшы тонкімі вуснамі, каб вымавіць усяго два словы: