Читать «З запісак рэдактара» онлайн - страница 42
Борис Саченко
Я сказаў, што і таго, і другога я не ўжываю.
— А піва п’еш?
— Піва можна выпіць...
Мы пайшлі на кухню і выпілі па бутэльцы халоднага — на бутэлькі лілася з кранаў вада — піва.
***
Яшчэ давялося бачыць Лынькова ў лечкамісіі. Мы з Сіпаковым і Адамчыкам зайшлі неяк да Мележа. Разам з Мележам пайшлі да Шкрабы. Выявілася, што ляжыць у лечкамісіі Янкоўскі, а там — жонка Танка. Убачылі якраз і Танка — ён ішоў ад жонкі. Заваліліся цэлай гурмой да Лынькова. Ён сябе адчуваў дрэнна, уночы нават суседа па палаце зблытаў са сваім братам. Расказваў нам пра гэта і смяяўся. А на ложку ў яго ляжаў часопіс "Полымя", адгорнуты на тых старонках, дзе быў надрукаваны раман А.Савіцкага "Тры непражытыя дні". - Што, смакуеш? — жартаваў Танк.
- Трэба ж і мне ведаць, за што цяпер "дзяўбуць".
***
Пятрусь Броўка. 3 П.Броўкам даводзілася сустракацца не раз. Крытыкаваць яго, хваліць і проста гаварыць. Крытыкаваў я яго на Пленуме — уражанне: чырванее лысіна, і я кідаю на яе, як гарбузы, — словы.
У выдавецтве Галоўліт затрымаў маю кнігу "Барвы ранняй восені". Якраз быў там П.Броўка. Нікіфаровіч кажа — пагавары з Броўкам. Я сказаў Пятру Усцінавічу пра Галоўліт. "А што ў кнізе?" Зачытаў тыя мясціны я яму. "Ну, гэта можна пакінуць. А гэта здымай. Трэба заўсёды так — трохі сабе, трохі і ім..." — "Да каго ісці, з кім "гаварыць"? — "Відаць, да Матузава".— "Добра, пайду". Пайшоў, пагаварыў — кнігавыйшла.
Выйшла кніга — а ў газеце "Звязда" фельетон на кнігу "Пацяруха". Фельетон напісаў Б.Стральцоў, якога я не хацеў друкаваць у "Полымі". Зноў іду да Броўкі. Даю яму кнігу. Прачытаў, выклікаў да сябе. "Добрая кніга. Пішаш густа. Праўда, сонечнага дня мала. Усюды коні, сярпы, косы... А трэба — машыны, камбайны, касілкі... Правады, тэлевізійныя антэны. Буду кнігу абараняць".
I абараняў. На Пленуме ЦК. Маўляў, як выхоўвае "Звязда" маладых пісьменнікаў. I зачытаў "Звязду", пахваліўшы маю кнігу.
К.Мазураў у заключным слове ударыў па Броўку і па маёй кнізе (у гутарцы са мной т.Мазураў прызнаўся, што не чапаў бы маёй кнігі, калі 6 П.Броўка паводзіў сябе добра. А то выступіў — і паехаў на дачу. I гэта раззлавала Мазурава. "Урэшце, размова ідзе пра выхаванне. Чаму гэта я павінен выседжваць на пасяджэннях, а ён, П.Броўка, не?")
На нашым Пленуме П.Броўка ўдарыў ужо па мне, гаварыў адваротнае таму, што мне ў кабінеце.
На з’ездзе, калі А.Бачыла зачытаў, колькі набраў П. Броўка галасоў "супраць", у П.Броўкі галава раптоўна апусцілася, а М.Лынькоў заўсміхаўся...
***
У Докшыцах пасля сытнага абеду пытаю ў П.Броўкі:
— Ходзяць чуткі, што апавяданні ў Вас ёсць. Дасцё калі?
— Дам...
I прынёс неяк, калі нас у аддзеле не было.
Карэктуру апавяданняў паглядзеў. Я ў "Энцыклапедыю" зайшоў да Броўкі. На грудзях у яго зіхацела "Зорка Героя".
Я павіншаваў.
— Усё сабраў я, што можна было сабраць на зямлі. Цяпер астаўся адзін сум...
I ўсміхаецца.
— Вось выдам "Энцыклапедыю", і ўсё.
Я пачаў суцяшаць — трэба, маўляў, пісаць. Тым больш што і проза пайшла нядрэнна.
— Праўда? Хачу зборнічак маёй прозы выдаць. Хай будзе...
***
Зноў у "Энцыклапедыі" — прыйшлі мы з Сіпаковым глядзець том чарговы. I Броўка да Казекі прыбягае. Я прачытаў новую кнігу апавяданняў П.Броўкі.