Читать «З запісак рэдактара» онлайн - страница 40
Борис Саченко
Вось так і былі тады мы ўзнагароджаны...
Але сам указ аб узнагародах стаў вядомы значна пазней, калі Берзіна і яго прыхільнікаў пакаралі. Тады ж, вярнуўшыся з Масквы і атрымаўшы дазвол на ліквідацыю Берзіна, Панамарэнка паклікаў да сябе камандуючага пагранвойскамі. Камандуючы выслухаў Панамарэнку, падумаў і сказаў: "Я не адмаўляюся выконваць ваш загад. Але перш чым аддаць загад войскам, я павінен звязацца з вышэйшым камандаваннем". "Пачакайце, мы вас звяжам". I вядзём у пакой, дзе няма ніякіх тэлефонаў. Замыкаем яго там. Клічам намесніка камандуючага. I той выконвае загад без усялякіх пярэчанняў. Уночы, акружыўшы НКВД, бяруць войскі каго трэба...
Адчуўшы, што размова ідзе шчырая, я не мог, каб не запытаць яшчэ пра сёе-тое.
— Міхась Ціханавіч, скажыце, навошта вы аддалі кіраваць Саюзам Броўку?
— Стаміўся я, уюнаша, змагацца за літаратуру. А Броўка хацеў быць кіраўніком. I Колас яго падтрымліваў.
— Чаму Колас?
— Паслухай, і гэта табе раскажу. Я ж быу усё ж за літаратуру. Добрую літаратуру. А большасць нашых пісьменнікаў хіба ж літаратары? Так, жылі з літаратуры. Броўка ўжо ў Маскве мяне правакаваў. Аднойчы збіраюць нейкае пасяджэнне, на ім — Панамарэнка. Панамарэнка кажа: "Учора званіў мне Броўка, казаў, што Лынькоў займаецца шкодніцтвам — выпускае газету, і яна ляжыць штабелямі на аэрадроме". Я падняўся і кажу: "Я рэдактар і павінен выпускаць газету. А што да распаўсюджання, то ў мяне няма самалётаў, не магу". Панамарэнка: "А верно Лыньков говорит!" Тады Броўка падхапіўся, выняў пісталет. "Што, дык няўжо праўды сказаць нельга?" I пісталет да скроні. Я выхапіў пісталет, выняў патроны. "Страляйся цяпер, — кажу, — хоць і застрэліцца ты не зможаш, 6о не ўмееш". Ці: збірае зноў пасяджэнне Панамарэнка і кажа, што званіў нейкі тып мне ўчора ўночы, скардзіўся, што Лынькоў кіраваць не ўмее... Але ад тыпа таго вельмі ж гарэлкай пахла, то я трубку палажыў, слухаць не стаў... Падхопліваецца Броўка: "То я званіў, Панцеляймон Кандрацьевіч. Выбачайце". "Я-то пазнаў, што гэта ты званіў. Але думаў, што ў цябе не хопіць смеласці прызнацца". А тут яшчэ гэты графаман Гурскі, Стаховіч... А ў Мінск вярнуўся — то і Колас супраць мяне. За што? Ды аднойчы прыносяць мне на акадэмічным бланку аформленую справу на вылучэнне на Сталінскую прэмію Якуба Коласа за ваенныя паэмы: "Адплата" і інш. Паэмы слабыя, я справу нікуды не пасылаў, у стале пакінуў. Вяртаецца Колас з адпачынку: "Міхаська, паслаў ты тую справу на прэмію?" — "Не". — "Чаму?" — "Паэмы слабаватыя". — "Як?! I Глебка, і Броўка казалі — выдатныя паэмы". — "Я магу зачытаць, што же без вас гаварылі пра вашы паэмы". (А я быў прэзідыум правёў у адсутнасць Коласа, на якім апошнія творы яго абмеркаваў.) Не стаў слухаць мяне Колас, у ЦК пабег...