Читать «З запісак рэдактара» онлайн - страница 17

Борис Саченко

Літаратура — даследаванне характару чалавека, а не фіксацыя падзей. Падзеі падаюцца толькі так, наколькі яны ўздзейнічаюць на чалавека, яго характар, псіхіку, жыццё.

10.12.66 г.

Яшчэ раз, цяпер па абавязку дзяжурнага, прачытаў "Лісткі календара" М.Танка. Калі 6 на падставе гэтых запісаў напісаць кнігу, як гэта зрабіў І.Эрэнбург, для Беларусі прагучала 6. Прагучыць дзённік і так, 6о ў ім вельмі многае перагукваецца з тым, што ёсць сёння. Часам нават не верыцца, што запісы тыя зроблены маладым чалавекам і паэтам, які не жыў у нашым часе. Пабаяўся М.Танк адкрыцца да канца, як гэта зрабіў І.Эрэнбург...

Шкода, што забіраюць яго ад нас як рэдактара. Рэдактар М.Танк быў нядрэнны. 3 ім можна было працаваць. Лепшае, што трапляла ў рэдакцыю, трапляла і на старонкі часопіса. Трапляла часам і тое, што не павінна б было трапляць. Але тут часткова і не рэдактарава віна: часопіс у Беларусі адзін, і тут хочаш не хочаш — даводзіцца быць дыпламатам. Інакш правае, рэакцыйнае крыло — а яно, на жаль, самае вялікае, з’ела б часопіс і ўсіх нас, яго супрацоўнікаў. У М.Танка — вельмі шырокая спіна, хаваючыся за яе, і нам можна было сёе-тое рабіць. М.Танку не мог абы-які кручок зрабіць заўвагу. А ў вялікіх-то часу не было, дык рабіць невялікую заўвагу не заўсёды зручна было.

Паглядзім, якое "Полымя" будзе без М.Танка. Калі прыйдзе чалавек адукаваны, са сваёй думкай — яно можа лепшым стаць, як было. Ёсць у Саюзе добрыя заступнікі, з беларускімі аўтарамі можна будзе смялей абыходзіцца. Калі ж дадуць за рэдактара выскачку, чалавека недалёкага — прапаў на нейкі час і часопіс, і ўся беларуская літаратура... Прынамсі, мне так здаецца.

Цяпер шкадую, што не рабіў запісаў з першага дня рабо­ты ў "Полымі", хаця... Час калі ж такі, што не спрыяе ані такой літаратуры, як дзённікі. I гэтыя запіскі, што пачаў рабіць, боязна трымаць у сябе. Лёс можа нечакана перакруціцца... I тое, што зроблена дзеля сябе, можа стаць супраць сябе. Ды патрошку буду папісваць. Некалі можа прыдацца, абнавіць усё па памяці будзе цяжэй.

Гаварыў з Я.Скрыганом пра Броўку. Я сказаў, што не супраць Броўкі мы на з'ездзе галасавалі, а супраць броўкаўшчыны — г.зн. яго акружэння. Таму гэта спадабалася, ён перадаў Броўку. I Броўка ўзрадаваўся: дык значыць, мяне любяць, паважаюць...

Эх, жыццё! Памрэ чалавек і ведаць не будзе, што пра яго думаюць людзі. Канечне, Броўку ва ўсім вінаваціць нельга. Час быў такі. Ён патрабаваў Бровак і нарадзіў іх. Не было б Броўкі, нехта б другі рабіў тое, што рабіў ён. Але ж ён рабіў, і гэтага ніхто яму не даруе. Мала таго, што ён рабіў, дык ён рабіў усё дзеля сябе, каб схапіць больш чыноў, прэмій, сла­вы... Пра народ жа, другіх людзей ён успамінаў толькі тады, калі гэта падпірала яго аўтарытэт ці клала на яго цень. I тады... Тады ён аднаго хваліў, а другога... Прыйдзе час, і, я думаю, мы разбярэмся, што Броўка зрабіў для народа, нацыі. (...)

Яму давалі, давалі ўсё, каб падняць яго аўтарытэт, каб з дапамогай гэтага аўтарытэта глушыць, нішчыць усё лепшае, што было, што нараджалася ў народа... Надзьмулі такі пузыр! А ён узяў ды на з'ездзе ледзь-ледзь не лопнуў... Каб не Глебка, каб не ЦК — лопнуў бы! Ды з якім бы трэскам!