Читать «П.М. Машэраў: "Цяпер я ведаю..."» онлайн - страница 7
Алесь Петрашкевіч
Сустрэч былі дзесяткі, асабліва падчас майго загадвання аддзелам культуры ЦК, а магчымасцяў назіраць і слухаць непасрэдна — многія сотні. I пакінуўшы ЦК, я меў магчымасць сустракацца з Пятром Міронавічам не раз і найчасцей па справах энцыклапедычных, у прыватнасці, па справах 140-томнага выдання гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», атакі шавіністаў і манкуртаў на якое не спыніліся да сённяшняга дня.
3 замалёвак на пасяджэннях бюро ЦК перакажу толькі адну. Яна характэрная. Абмяркоўвалася пытанне аб правале будаўніцтва і зрыве тэрмінаў уводу ў дзеянне нейкага вельмі важнага аб’екта, а якога — не называлася. Хутчэй за ўсё гэта быў ваенны аб’ект, якімі сёння даволі густа нафаршыравана зямля беларуская. Справаздачу трымаў міністр будаўніцтва Архіпец — вопытны, біты і стрэляны будаўнік, які не толькі нешта правальваў але і многа будаваў добрага і грунтоўнага. Толькі тое, што здарылася з аб’ектам «ікс», выходзіла за звычайныя рамкі звычайных правалаў і з-за якога ўсчуванне і, відаць, не малое, атрымаў сам Першы ад маскоўскіх найпершасных. Па сур’ёзнасці, напорыстасці і з’едлівасці даклада Пятра Міронавіча гэта адчувалася паміж слоў жорсткіх і бескампрамісных.
— Вы, паважаны таварыш міністр, падвялі не толькі сябе, але ўсю рэспубліку і мяне асабіста. А я вам верыў! Я вас заўсёды падтрымліваў і абараняў! А вы мяне проста прадалі! I я ўношу прапанову: за зрыў тэрмінаў ўводу ў строй аб’екта асобай дзяржаўнай важнасці не толькі зняць вас з пасады міністра, але і выключыць з партыі. У іншыя часы за такі правал вы заплацілі б жыццём!
У зале стала вельмі ціха. Неяк зусім знік і ўвабраў галаву ў плечы Архіпец. Машэраў папрасіў членаў бюро выказацца і даць аб’ектыўную ацэнку ганебнаму факту. I тыя выказаліся, нібы яны былі не члены партыйнага камітэта, а судзі трыбунала. Ацэнкі іх былі на многа больш суровымі і жорсткімі, чым у дакладчыка. I вядома ж, усе далучыліся да прапановы Першага аб зняцці міністра з работы і безумоўным выключэнні з партыі. Маўчала толькі кандыдат у члены бюро Н.Л.Сняжкова — намеснік старшыні Савета Міністраў
— Прашу вас, Ніна Лявонаўна, выказацца, хоць вы і маеце дарадчы голас! — неяк нязвыкла сурова сказаў П.М.Машэраў.
— Я супраць такіх жорсткіх санкцый,— сказала Ніна Лявонаўна і села на сваё месца.
Здзіўлена і незадаволена загудзелі члены бюро. А потым зноў усталявалася прыкрая цішыня. Пётр Міронавіч выкарыстаў яе і голасам чалавека, які сумняваецца, сказаў:
— А можа, мы, мужыкі, сапраўды перагінаем палку? I Архіпец не адзін вінаваты ў тым, што здарылася,— націснуў ён на слова «не адзін».— I дзе раней былі члены бюро, якія са мною так лёгка пагадзіліся?— і на яго твары з’явілася хітраватая і нават саркастычная ўсмешка.— I наогул, ці варта нам так лёгка кідацца такімі камуністамі?
Зноў стала ціха. Члены бюро былі ў разгубленасці. Машэраў унёс новую прапанову: міністра ад пасады адхіліць, але ў партыі пакінуць. Члены зноў пагадзіліся, а кандыдат Сняжкова зноў спакойна сказала: