Читать «Падарожжа на «Кон-Цікі»» онлайн - страница 88

Тор Хейердал

— Паклічце па тэлефоне водаправодчыка, — пачуў я нечы сонны голас, калі мы скурчыліся, каб даць вадзе магчымасць сцячы праз падлогу. Водаправодчык не прыйшоў, і ў гэтую ноч мы, лежачы ў пасцелі, прынялі не адну ванну. У час вахты Германа на плыт выпадкова завітала вялікая залатая макрэль.

Назаўтра хвалі крыху супакоіліся, бо пасат вырашыў, што цяпер ён нейкі час будзе дзьмуць з усходу. Мы змянялі адзін аднаго на верхавіне мачты, бо можна было чакаць, што пад вечар мы дасягнем таго пункта, да якога плылі. У гэты дзень мора здавалася нам больш ажыўленым, чым заўсёды. Магчыма, гэта тлумачылася тым, што раней мы не прыглядаліся так пільна.

Пасля поўдня мы ўбачылі вялікую меч-рыбу, якая набліжалася да плыта, плывучы ля самай паверхні. Два спічастыя плаўнікі, што тырчалі з вады, знаходзіліся адзін ад аднаго амаль за два метры, а меч, здавалася, быў гэтакі ж доўгі, як і тулава. Меч-рыба апісала крывую побач з рулявым і знікла за грабянямі хваль. Калі мы сядзелі за абедам, які быў даволі-такі добра прыпраўлены салёнай вадой, хваля с шыпеннем узняла да самых нашых твараў вялікую марскую чарапаху са шчытом, галавой і нагамі, якія звісалі з чатырох бакоў. Калі на змену гэтай хвалі прыйшлі дзве другія, чарапаха знікла гэтак жа раптоўна, як і з’явілася. I на гэты раз мы зноў заўважылі, як, пабліскваючы сваім зеленавата-белым брухам, мітусіліся ў вадзе пад ахаваным бранёй паўзуном залатыя макрэлі. Гэты раён акіяна быў выключна багаты на малюсенькія лятучыя рыбы даўжынёй па два — тры сантыметры, якія плылі побач з намі вялікімі чародамі і часта траплялі на плыт. Мы бачылі таксама адзінокіх чаек-паморнікаў, нас пастаянна наведвалі фрэгаты, якія ляталі ўзад і ўперад над плытом, нагадваючы сваім раздвоеным хвастом гіганцкіх ластавак. З’яўленне фрэгатаў звычайна лічыцца адзнакай гаго, што блізка зямля, і аптымістычны настрой на плыце ўзмацняўся.

«Магчыма, тут сапраўды ёсць падводная скала або пясчаная водмель», — думалі некаторыя з нас. А самыя вялікія аптымісты гаварылі:

— А што, калі мы знойдзем астравок з зялёнай травою? Хто ведае, да нас жа тут бывала так мала людзей. Тады б мы адкрылі новую зямлю — востраў Кон-Цікі!

Пасля абеду Эрык усё часцей і часцей залазіў на скрыню, якая і скруцілі ў трубку ходу і павінен быў з’яўлялася нашай кухняй, і, прыжмурыўшыся, глядзеў у секстант. У 6 гадзін 20 мінут пасля поўдня ён паведаміў наша месцазнаходжанне: 6° 42' паўднёвай шырыні і 99° 42' заходняй даўжыні. Мы былі на адлегласці адной мілі на ўсход ад адзначанай на карце скалы. Мы апусцілі бамбукавую рэю на палубе парус. Вецер дзьмуў з успавольна данесці нас да месца. Калі сонца хутка апусцілася ў акіян, на змену яму ва ўсім сваім харастве з’явіўся месяц і асвяціў паверхню акіяна, які ад гарызонта да гарызонта пераліваўся чэрню і серабром. Бачнасць з верхавіны мачты была добрая. Усюды каціліся, сутыкаючыся між сабой, доўгія валы хваль, але пастаянных бурунаў, якія сведчылі б аб наяўнасці падводнай скалы або водмелі, не было. Ніхто з нас не заходзіў у каюту; усе, пільна ўглядаючыся, стаялі на палубе, а два — тры чалавекі назіралі з мачты. Калі мы павольна плылі ў цэнтры адзначанага на карце раёна, мы ўвесь час рабілі прамеры. Да канца сплеценага з 54 нітак шаўковага шнура даўжынёй больш за 800 метраў мы прывязвалі ўсе свінцовыя грузілы, якія толькі ў нас былі; калі ўлічыць нават, што з прычыны дрэйфу плыта шнур апускаўся не зусім вертыкальна, усё-такі груз вісеў на глыбіні не менш 600 метраў. А дна не была ні на ўсход ад адзначанага месца, ні ў цэнтры, ні на захад ад яго. Акінуўшы позіркам у апошні раз паверхню акіяна і канчаткова пераканаўшыся, што маем поўнае права лічыць гэты раён абследаваным і што тут няма ніякіх водмелей, мы паставілі парус і павярнулі руль у нармальнае становішча, так што вецер і хвалі зноў апынуліся ззаду кармы злева. I наш плыт зноў рушыў наперад сваім звычайным спакойным ходам. Як і раней, хвалі ўскочваліся на карму і знікалі між бярвеннямі. Цяпер мы маглі спаць і есці, не хварэючы душой, хоць акіян вакол нас разгуляўся па-сапраўднаму і шалеў некалькі дзён, а пасат дзьмуў то з усходу, то з паўднёвага ўсходу.