Читать «Падарожжа на «Кон-Цікі»» онлайн - страница 110

Тор Хейердал

Апошняя хваля моцна ўдарыла па каюце, так што Тарстэйн у радыёрубцы паляцеў дагары нагамі, а астатнія адразу прачнуліся, напалоханыя шумам; з-пад бярвенняў і праз сцяну ў каюту лінула вада. З левага боку ў насавой частцы палубы бамбукавы насціл быў сарваны, і ў гэтым месцы чарнела дзірка, падобнач на невялікую варонку ад снарада; наш вадалазны кош расплюшчыла аб выступ носа, але ўсё астатняе засталося непашкоджаным. Адкуль узяліся гэтыя тры вялізныя хвалі, мы так ніколі і не здолелі больш-менш упэўнена растлумачыць; магчыма, яны былі выкліканы нейкімі тэктанічнымі рухамі дна акіяна, якія для гэтых раёнаў з’яўляюцца досыць звычайнымі.

Праз два дні нам давялося перажыць першы шторм. Пачалося з таго, што вецер зусім сціх, і белыя пёрыстыя воблакі, якія пры пасаце плылі над намі ў нябеснай сіні, былі раптам выціснуты чорнай градой густых хмар, што набеглі з поўдня з-за небасхілу. Потым пачаліся парывы ветру з самых нечаканых бакоў, так што рулявы на вахце страціў усякую магчымасць кіраваць плытом. Як толькі нам удавалася павярнуць карму ў бок новага напрамку ветру і парус роўна і пругка надзімаўся, парывы ветру адразу ж наляталі з другога боку і парус траціў свае гордыя абрысы, пачынаў паласкацца і лопаць па чым папала, ствараючы небяспеку для каманды і грузу Пасля гэтага вецер раптам пачаў упарта дзьмуць з таго боку, адкуль насоўвалася непагадзь. I калі чорныя хмары заклубіліся над намі, вецер узмацніўся і паступова перайшоў у сапраўдны ўраган.

Неўзабаве хвалі расхадзіліся так, што пачалі ўзнімацца вакол нас на вышыню да пяці метраў, а асобныя грабяні з шыпеннем імчаліся на вышыні шасці — васьмі метраў, і калі мы апускаліся паміж дзвюма хвалямі, яны былі на адным узроўні з верхавінай нашай мачты. Усе мы, сагнуўшыся ў тры пагібелі, ледзь трымаліся на палубе, а вецер трос бамбукавую сцяну і свістаў і выў ва ўсіх снасцях.