Читать «Падарожжа на «Кон-Цікі»» онлайн - страница 103

Тор Хейердал

Калі акула трапляла да нас на палубу, наш папугай пачынаў страшэнна хвалявацца. Ён паспешліва выскакваў з бамбукавай каюты і з шалёнай хуткасцю карабкаўся па сцяне, пакуль не дабіраўся да бяспечнага назіральнага пункта — даху з пальмавага лісця; там ён сядзеў, ківаючы галавой, або бегаў узад і ўперад уздоўж вільчака і крычаў ад узбуджэння. Ён ужо даўно стаў добрым мараком і заўсёды быў вясёлы і ў гуморы. Мы лічылі, што нас на плыце сямёра — шэсць чалавек і зялёны папугай. Халаднакроўнаму крабу Юханесу прыходзілася ўсё-такі задавальняцца тым, што яго лічылі не зусім паўнапраўным кампаньёнам. На ноч папугай залазіў у клетку, якая знаходзілася пад дахам каюты, але ўдзень ён важна пагульваў па палубе або вісеў на вантах і штагах, вырабляючы самыя дзівосныя акрабатычныя нумары. Спачатку на штагах і вантах у нас былі тэндары, але ад іх пераціраліся вяроўкі, і мы замянілі іх звычайнымі марскімі вузламі. Калі штагі і ванты пад уздзеяннем сонца і ветру выцягнуліся і пачалі правісаць, мы ўсе вымушаны былі ўзяцца за ўмацаванне цяжкіх, як жалеза, мачтаў з мангравага дрэва, якія ўсё больш і больш нахіляліся і пагражалі заблытацца ў снасцях і ўрэшце ўпасці. У самы крытычны момант, калі мы з усяе сілы цягнулі, папугай закрычаў сваім рэзкім голасам: