Читать «Гары Потэр і Філасофскі камень» онлайн - страница 7

Джаан Роўлінг

Дамблдор хмура кіўнуў.

— Гэта... гэта праўда? — заікаючыся прамовіла МакГонагал. — Ён нарэшце пераможаны... пасля ўсіх тых, каго ён забіў... ён не адолеў маленькага хлопчыка? Гэта дзіўна... пасля ўсіх спробаў супыніць яго... але, у імя Неба, як Гары атрымалася застацца жывым?

— Мы можам толькі здагадвацца, — адказаў Дамблдор, — але ніколі не даведаемся аб праўдзе.

Прафесарка дастала з кішэні карункавую хустачку і выцерла схаваныя за акулярамі вочы. Дамблдор моцна ўцягнуў паветра, калі дастаў з кішэні вязізны залаты гадзіннік і зірнуў на яго. Гэта быў вельмі дзіўны гадзіннік, ён меў дванаццаць стрэлак, але ня меў аніякіх лічбаў, замест іх па ўскрайку цыферблату рухаліся маленечкія планеткі. Але напэўна Дамблдор ведаў, як ім карыстацца, таму зірнуўшы на гадзіннік, ён зноў паклаў яго ў кішэню і прамовіў:

— Нешта Хагрыд спазняецца. Мяркую менавіта ён паведаміў табе, дзе мяне шукаць.

— Так, — адказала прафесарка. — І я не ўяўляю, якая прычына вашага знаходжання тут?

— Я збіраюся пакінуць яго ў цёткі з дзяцькам. Яны адзіныя сваякі, што ў яго засталіся.

— Вы маеце на ўвазе... вы ж не кажыце пра людзей якія жывуць у гэтым доме? — залямантавала прафесарка і скочыўшы на ногі казала ў напрамку дому нумар чатыры. — Дамблдор — ты не зробіш гэта. Я назірала за гэтымі людзмі ўвесь дзень. Ты не знойдзеш людзей, лад жыцця якіх меньш за усё падобны да нашага. А іх сын... я бачыла, як ён біў матку нагою увесь час пакуль яны ішлі па вуліцы, лямантам патрабуючы ў яе салодкага. І сярод іх павінен жыць Гары Потэр!

— Для яго гэта самае лепшае месца, — цвёрда адказаў Дамблдор. — Яго цётка і дзядзька растлумачуць яму ўсё, калі ён будзе крыху старэйшым. Я напісаў ім ліст.

— Ліст? — зноўку сядаючы на сцяну, слабым голасам прамовіла МакГонагал. — Дамблдор, мяркуеш, гэта можна растлумачыць у лісце? Гэтыя людзі ніколі не зразумеюць яго! Ён будзе вядомым... легендарным... не здзіўлюся, калі ў будучым гэты дзень будзе святкавацца, як Дзень Гары Потэра... аб ім будуць напісаны кнігі... і кожны дзіцёнак ўва ўсім свеце будзе ведаць яго імя!

— Менавіта, — адказаў Дамблдор, сурова гледзячы на прафесарку праз свае акуляры-паўмесяцы. — І гэтага хопіць, каб хлопчык згубіў галаву. Быць знакамітым ранней, чым навучыцца хадзіць і размаўляць. Вядомым праз тое, што нават не памятаеш. Хіба не разумееш, што будзе значна лепей, калі ён будзе жыць як мага далей ад нас, пакуль не будзе здатны зразумець кім ён ёсць?

Прафесарка адкрыла было рот, каб запярэчыць, але паразважаўшы, стрымалася і толькі прамовіла:

— Так... так, ты маеш рацыю. Але, Дамблдор, як ён сюды трапіць? — прафесарка раптоўна зірнула на яго мантыю, быццам чакала, што Гары схаваны пад ёй.

— Яго прывязе Хагрыд.

— Думаеш гэта... разумна... давяраць Хагрыду настолькі важную справу?

— Я даверыў бы Хагрыду, нават ўласнае жыццё, — адказаў Дамблдор.