Читать «Забаставаў» онлайн - страница 5

Джэк Лондан

Работа была вельмі простая: трэба была прывязваць коркі да шкляных пузыркоў. На папружцы ўяго вісеў жмуцік для вязкі. Ён клаў пузыркі на падлогу каля яго так, каб можна было працаваць абедзьвюма рукамі.

Седзячы, сагнуўшыся, над пузыркамі і перагінаючыся цераз калені так, што яго вузкія плечы выдаваліся ўперад, ён працаваў па дзесяць гадзін на дзень, не разгінаючы сьпіны. Гэта было вельмі шкодна для лёгкіх, але затое ён пасьпяваў зрабіць трыста тузінаў пузышкоў за дзень.

Кіраўнік фабрыкі ганарыўся ім і ўсім стараўся паказаць яго. За дзесяць гадзін трыста пузыркоў праходзіла праз яго рукі. Джоні працаваў гэтак-жа скора і дакладна, як машына. Ад такой працы ён стаў нэрвовым, назат у сьне пачаў калаціцца і шавяліць пальцамі; твар яго зьбялеў і кашаль павялічыўся. Потым дастаў запаленьне лёгкіх, і страціў работу ў гуце.

Ачуняўшы, Джоні вярнуўся на джутавую фабрыку. З таго часу нічога ўжо не мянялася, і на другі дзень пачыналася ўсё тое-ж самае, што было ўчора.

Джоні вельмі рана стаў дарослым. З сямі гадоў, калі ён атрымаў першую плату за работу, пачалося яго юнацтва. У ім абудзілася жаданьне быць самастойным, і цяпер ён глядзеў на матку ўжо іншымі вачыма. Ён абыходзіўся з маткаю скарэй за ўсё як роўны. Мужчынская сталасьць выявілася ў Джоні, калі яму мінула адзінаццаць год, калі ён залічыўся на шасьцімесячную працу ў начную зьмену.

Тады адбыліся розныя вялікія здарэньні ў жыцьці Джоні. Адным з гэтых здарэньняў быў дзень, калі матка купіла некалькі сьліў. Другое — гэта, калі маці згатавала малочную яешню. Гэта былі сапраўды вялікія здарэньні. Ён ахвотна ўспамінаў пра іх. І ў час абодвых здарэньняў маці апавядала пра адну дзіўную страву, якую яна марыла як-небудзь зрабіць, — «гэта плывучы востраў», як яна казала — «лепш, чым малочная яешня».

Потым пасьля гэтага некалькі гадоў Джоні марыў аб тым, калі ён будзе сядзець за сталом, а перад ім будзе стаяць «плывучы востраў».

Аднаго разу Джоні знайшоў на дарозе срэбны квартар. Гэта таксама было вялікае здарэньне ў яго жыцьці. Ён ведаў, што яму трэба было-б зрабіць з гэтымі грашыма. Дома, звычайна, не хапала на яду, і ён павінен быў прынесьці дахаты сваю знаходку. Але Джоні ніколі ня траціў на сябе грсшы, а яму так моцна жадалася салодкага. І ён парашыў патраціць квартар на салодкае.

Успамінаючы мінулае, Джоні заўсёды лічыў гэта здарэньне вялікім праступкам, які ён зрабіў за сваё жыцьцё, і пры гэтым ён заўсёды дакараў сябе за такі ўчынак. Гэта была цёмная пляма ў яго жыцьці. Джоні быў нездаволены тым, што так патраціў той квартар, ён мог-бы зрабіць лепш. Успамінаючы мінулае, ён тысячу разоў траціў свай квартар і кожны раз усё лепш і карысьней.

Калі Джоні мінула чатырнаццаць гадоў, ён перашоў на работу да крухмальніка. А на шаснаццатым годзе свайго нараджэньня ён адсьвяткаваў тым, што перайшоў у ткацкую і атрымаў варштат. Тут ён працаваў зьдзельна і добра спраўляўся з работаю.