Читать «Забаставаў» онлайн - страница 39

Джэк Лондан

Ён асьцярожна палажыў у агонь палена і разважаў далей. Тое-ж адбываецца ўсюды з усімі жывымі стварэньнямі. Москіты прападаюць, калі пачнецца першы мароз. Вавёрка, калі чуе набліжэньне сьмерці, адпаўзаецца далей у зацішнае месца. Калі трусік старэе, ён цяжэе, у яго няма больш сілы ратавацца ад ворагаў. Нават вялікі мядзьведзь сьлепне, становіцца лянівым і сярдзітым, і нарэшце даходзіць да таго, што сабакі лёгка спраўляюцца з ім. Дзед успомніў, як ён сам пакінуў свайго бацьку, за год да таго, як прышоў да іх місіянэр з кніжкамі і скрынкаю розных лекаў. Коскуш раней толькі аблізваўся, калі ўспамінаў тую скрынку, але цяпер яго губы былі сухімі. Вельмі-ж упамяць адно лякарства — «сьмерць болю», — яно было асабліва смачнае. Але місіянэр быў дармаедам: ён не здабываў мяса, а толькі еў, і паляўнічыя наракалі на яго. Аднойчы ён прастудзіў лёгкія, а потым сабак раскапалі яго магілу і перагрызьліся з-за яго касьцей.

Коскуш ускінуў яшчэ адно палена і задумаўся аб далёкім мінулым. Гэта было ў часы Вялікага Голаду, калі дзяды з пустымі жыватамі падпаўзалі да агню і апавядалі старажытныя паданьні пра тыя гады, калі Юкон не замярзаў тры зімы засаб і засьцілаўся лёдам улетку. У той галодны год ён страціў сваю матку. Ласосяў ня відаць было тым летам, і племя з нецярплівасьцю чакала зімы, калі зьявіцца карыбу. Зіма прышла, але карыбу ня было. Такога году ня было ніколі, — казалі старыя. Алені зьніклі, трусікі не пладзіліся, і ад сабак засталіся толькі скура ды косьці. У бесканцовай зімой вай цемры плакалі і паміралі дзеці і старыя: з дзесяці не засталося жывым і аднаго, каб сустрэць сонейка, калі яно вярнулася вясною. Так, страшны быў тады год!

Але ён бачыў і іншыя часы, калі ўсяго было даволі. Калі мяса псавалася, а сабакі сычалі і іх нельга было браць у работу. Гэта былі часы, калі паляўнічыя часта знарок прапускалі здабычу, і род іх тады рос і пашыраўся. Успомніў ён, як, будучы хлапчуком, у шчасьлівыя гады бачыў задушанага ваўкамі аленя. Зінг-Ха разам з ім ляжаў на сьнягу і наглядаў, — Зінг-Ха, які потым стаў адным з лепшых паляўнічых і, нарэшце, праваліўся ў палонку на Юконе. Праз месяц знайшлі яго: ён напалавіну вылез і моцна прымёрз да лёду.

А цяпер пра аленя. Зінг-Ха і ён пашлі ў той дзень на паляваньне. Гэта была дзіцячая гульня: яны пераймалі ад старэйшых. На беразе раўчука яны натрапілі на сьвежы сьлед аленя, а поруч ішлі сьляды ваўкоў. «Алень стары, — сказаў Зінг-Ха, які лепш ведаў сьляды. — Алень стары і астаўся ад статку. Воўкі адбілі яго ад чарады, і цяпер яго жывога ня пусьцяць». Так яно і было. Такі быў звычай у ваўкоў. Дзень і ноч без адпачынку гналіся яны за ахвяраю, выючы і падскакваючы да самага носу ахвяры, пакуль тая ня выбівалася з сілы. Як забурліла тады кроў у жылах хлопчыкаў! Сьмерць аленя — як гэта цікава паглядзець!