Читать «Кулі» онлайн - страница 6

Джэк Лондан

Шэмэр сам зрабіў гільотыну. Ён быў вельмі спрытны і, хоць сам ніколі ня бачыў гільотыны, усё-такі зрабіў яе па загаду французаў. Дзякуючы яму, кару парашылі выканаць не ў Папіце, а ў Атымаоно, дзе ўсе кулі маглі быць сьведкамі. Шэмэр сам згадзіўся быць катам і цяпер аглядаў зроблены ім інструмант. Перш за ўсё ён палажыў пад нож гільотыны бананавае дрэва, таўшчынёю і цьвёрдасьцю падобнае на чалавечую шыю. А-Чо ўвесь час пазіраў на гэта. Немец пакруціў ручку, падняў нож угору, потым пацягнуў тоўсты кавалак вяроўкі і нож апусьціўся і, бліснуўшы на сонцы, зусім разрэзаў дрэва.

— Ну, як, ці добра? — папытаўся сэржант, узышоўшы на эшафот.

— Надзвычайна! — з радасьцю адказаў Шэмэр. — Калі ласка, глядзеце. — Ён зноў пакруціў ручку, рвануў вяроўка і з трэскам апусьціў нож на мяккае дрэва, якое цяпер ня было зусім расьсечана, а толькі на дзьве траціны.

Сэржант ня быў здаволены.

— Гэта кепска, — сказаў ён. Шэмэр выцер пот на твары. — Трэба пакласьці што-небудзь цяжкае наверх, — сказаў ён, і, падышоўшы да эшафоту, загадаў кавалю падаць кавалак жалеза.

У гэты час А-Чо зірнуў на сэржанта і зразумеў, што цяпер ёсьць магчымасьць пагутарыць:

— Паважны судзьдзя сказаў, што галаву адсякуць у А-Чоў,—пачаў ен.

Сэржант кіўнуў галавою. Ён думаў аб тым, як ён сёньня ўгледзіць Бэрту, прыгожую дачку аднаго гандляра пэрламі—Ляпэра.

— Але-ж я — не А-Чоў, я — А-Чо. У астрозе памыліліся. А-Чоў высокі, а я, як бачыш, маленькі.

Сэржант зірнуў на яго і зараз-жа заўважыў памылку. Ён моцна загадаў Шэмэру:

— Калі ласка, ідзеце сюды.

Немец буркануў і не адышоў ад гільотыны датуль, пакуль не прымацаваў на ёй дваццаці-фунтовага кавалка жалеза.

— Ну як, гатоў ваш кітаец? — крыкнуў ён.

— Паглядзеце на яго, — быў адказ, — гэта-ж ня той кітаец.

Шэмэр быў зьдзіўлены.

— Паслухайце, — сказаў ён урэшце, — мы ніяк ня можам адкласьці гэту справу. Кулі і так змарнавалі цэлых тры гадзіны. Клопат мне вялікі,—той ці ня той кітаец!

Сэржант успомніў, як ён сёньня паедзе конна да дачкі гандляра пэрламі, і некалькі хвілін ня ведаў, што рабіць.

— Калі гэта выявіцца, яны ўскладуць усю віну на Крушо, — угаварваў немец. — Але, наўрад, ці гэта выявіцца: А-Чоў ня скажа.

— У кожным разе, — сказаў сэржант, — вінаваты ня Крушо, а той, хто выдаваў з астрогу.

— У такім разе распачнем справу. Мы-ж ні ў чым не вінаваты. Якая розьніца паміж адным і другім чынаго? Вы зразумейце, што я не могу яшчэ раз адарваць кулі ад работы.

Яны гаварылі па-француску, і А-Чо, хоць нічога не разумеў з іх гаворкі, але ён добра ведаў, што вырашаецца яго лёс.

— Добра, — сказаў сэржант, — пачынайце.

— Я яшчэ раз паспрабую машыну. — І пры гэтых словах Шэмэр падлажыў пад нож бананавае дрэва.