Читать «Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)» онлайн - страница 23

Костас Варналис

13. Калi я памыляўся ў тэорыi, дык не памыляўся ў практыцы грамадскiх дзеячаў. А яны, каб назаўсёды расквiтацца са мною, абвясцiлi мяне бязбожнiкам. Сакрат, бачыце, да законаў, любасць да дабра, мужнасць - гнiюць, нiбы падла, зваленыя ў бездань побач з забiтымi рабамi. Хлусня, зладзейства i подласць вось "дэманы" дзяржавы, вось унутранае багацце, якое вас узвышае. А потым з'явiўся мой дэман, "новы дэман", каб ажывiць падлу, удзiмаючы ў яе праз чарацiнку фiласофii "дух iсцiны", каб стварыць з падлы чыстыя iдэi, не залежныя нi ад часу, нi ад выбрыкаў чалавека - законы чыстага розуму.

17. Калi паспрабуем падпарадкаваць сляпыя парывы душы законам логiкi, гэта значыць, перанесцi iх з нясведамай iмiтацыi i прывычкi да святла думкi i волi - пiшы прапала. Але i тут я быў вам патрэбен. Высокiя матэрыi вы аддалi на патраву пацукам з клаак i прыбiральняў. Я вам раiў не ўсмiхацца i не фанабэрыцца, а верыць, што самыя адпетыя прайдзiсветы - гэта самыя разумныя афiняне. Я павучаў вас, дзеля вашага ж дабра, шанаваць iх iмёны i акурваць iх ценi перад жанчынамi, дзецьмi i рабамi, каб яны не пачалi думаць пра сябе бог ведае што i, выйшаўшы аднойчы на пляц, не пачалi выкiдваць штукi, горшыя за вашы. Я вучыў вас богазневажанню ў iмя багоў i законаў.

18. Дзе мне цяпер усё ўспомнiць? Але я не забыўся, што ты i ты, i той, i гэты - усе вы былi згодны з маiмi словамi i схiлялi галовы перад Савой i Момам. Трох маiх меркаванняў дастаткова, каб паказаць, колькi я папрацаваў дзеля дабра Айчыны, дзеля падзелу грамадзян на сытых i дурняў.

А). Я даказаў, што душа наша бессмяротная. Значыць, душа iснуе. Дзеля яе iснуюць (мусяць iснаваць) дзяржава, г. зн. законы i папы, а значыць, i багi. Страх перад законамi i багамi ўтрымлiвае ад згубы нашыя душы i ад турмы. Афiняне! Калi б не iснавала дзяржава, не было б нi багоў, нi папоў, нi нашай бессмяротнай душы! Змардаваныя жыццём, мы павiнны спадзявацца, што нашыя радасць i ўлада будуць вечныя - варта толькi спярша памерцi. Крый нас божа забiраць сваiмi рукамi тое, што ў нас папы забралi гвалтам i хiтрасцю, гэта значыць, нашай жа зброяй i нашымi ж галасамi. Iх пакараюць багi на тым свеце. Яны вечна будуць кiпець у катлах са смалою. Калi ж пакараем iх мы, дык мы саграшым i загубiм сваю душу, i кiпець у катлах давядзецца нам.

Б). Не словам-ветрам, а надзейным, як падмуркавы камень, было маё вучэнне. Таму i надаў я яму квадратную форму. "Лепей быць пакрыўджаным, чым пакрыўдзiць". Гэты камень лепей трымаецца на пяску i на вадзе - у душах слабых. Чым больш прынiжаны чалавек, тым ён менш рашучы; чым больш стомлены, тым менш ён дыхае, думае i злуецца. Патрэбныя мужнасць i ўпэўненасць у самiм сабе, каб супрацiўляцца несправядлiвасцi, а яшчэ болей яны патрэбны, каб учынiць несправядлiвасць. Прывучаны да страху, робiшся абыякавы да яго. Аддаеш сябе слодычы бязволля, эгаiзму пакут. I не толькi дазваляеш, каб у цябе забiралi тое, чаго ты не маеш, але i баiшся дакрануцца да таго небагатага, што ў цябе ёсць: устрымлiваешся ад ежы, пiцця i жанчын, ненавiдзiш сонца, мора, лясное паветра i рух, а шукаеш хвароб, пакут, бруду i маўчання i смерцi, каб трапiць у рай. "Пакуты ствараюць мараль!" Як сцяг Статка, я высока ўзнiмаў радасць пакут. А пра тых, хто не змог вытрымаць пакут, паклапацiлiся законы Салона: для iх збудавалi адасобленыя храмы Ўсенароднай Афрадыты. Тут кожны надзiва танна купляе сабе дасканаласць... забыццё самога сябе.