Читать ««Приласкать и уничтожить!»» онлайн - страница 14

Алесь Петрашкевіч

Агульнае абурэнне прысутных.

Смоліч. Я лишаю вас слова, гражданин Гольман!

Гольман. Вы мне здесь можете заткнуть рот и даже выдворить из помещения. Но пока у вас будет такой раздрай, бардак и нерешительность к действию, вы не договоритесь не только с паном Скирмунтом, но и между собой.

Краўцоў (устае). А можа мне сапраўды… праводзіць адсюль гэтага… семіта?..

Гольман. Сам уйду. Но прежде скажу: не устроите свою белорусскую автономию в составе России — Лев Давыдович Бранштейн, то бишь товарищ Троцкий, создает здесь Жидовскую Советскую Республику с культурными автономиями белорусов, русских, поляков, татар и прочих шведов. Циркулируют такие слухи в кругах, близких к Смольному.

Прысутных паднімае з месцаў не здзіўленне пачутым, а шок, і яны моўчкі разглядаюць Гольмана, як нешта асаблівае і да гэтага не ўяўнае.

(Зусім спакойна.) Между прочим, ареал распространения сородичей Бранштейна и, естественно, моих абсолютно совпадает с этническими границами белорусов.

Скірмунт. Семіт, відаць, спадзяецца, што яго суродзічы не толькі ўкажуць месца, дзе беларусу начаваць, але і бытаваць наогул.

Гольман. А это уже просто антисемитский выпад! Ибо никто не смеет назвать жидка жидком, кроме самого жидка. И вы, пан Скирмунт, это зарубите себе на носу.

Краўцоў. Я такі яго выкіну…

Скірмунт. Не спяшайцеся. Пры ім хачу сказаць… Ідэя стварэння Жыдоўскай рэспублікі недзе ў еўрапейскай частцы Расіі вітала яшчэ над першым з’ездам РСДРП, праведзеным тут, у Менску з ініцыятывы і пад патранатам Бунда. На гэту небяспечную акалічнасць марксіст Плеханаў заўважыў: «Сионисты-бундовцы хотят утвердить Сион не в Палистине, а в пределах российского государства». Хоць я мяркую, што Бунд і яго прыхільнікі выберуць для сваёй рэспублікі не нейкі рэгіён былой імперыі, а ўсю былую імперыю, каб быць не толькі ў Менску, Бабруйску, Бердычаве ці Жмерынцы, а ўсюды і ва ўсім. Дзеля гэтай мэты суродзічы і паклоннікі Маркса і зрабілі ў Расіі дзве рэвалюцыі за адзін год.

Гольман. Вы, пан Скирмунт, антисемит, откровенный до цинизма!

Скірмунт. Як дэпутат Дзяржаўнай Думы і сябра Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі я мог бы стаць антысемітам, паколькі расіянам са згоды той жа думы ўдалося зрабіць дэмакратычную рэвалюцыю, а пасля «рэвалюцыі» сацыялістычнай у Саўнаркоме Леніна камісарамі аказаліся адзін грузін, адзін армянін і 20 семітаў, і ні аднаго рускага. А ў ваенным камісарыяце Бранштэйна-Троцкага адзін латыш на 34 семіты. Камісарыят унутраных спраў поўнасцю складаецца з адных семітаў, а ВЧК адсоткаў на 95. I я ўсё ж не антысеміт, а толькі антыбундавец.

Гольман. Я заявляю решительный протест и покидаю ваше националистическое зборище. (Выходзіць, грымнуўшы дзвярыма.)

Краўцоў. I ўсё ж мне трэба было яго…

Скірмунт. Ня варта. Вы яшчэ стрэнецеся і з Гольманам, і з іншымі… Гонар маю! (Выходзіць.)

Сцэна зацямняецца.

II

Гісторык. Усебеларускі з’езд рыхтаваўся ў надзвычай складаных умовах. Вялікая беларуская рада прызнала ленінскі ўрад у Петраградзе, але адмовілася прызнаваць легітымнасць Камітэта Заходняй вобласці і фронту на чале з Аляксандрам Мясніковым і так званы Савет народных камісараў на чале з Карлам Ландарам. Адносіны нацыянальных беларускіх і прарасійскіх арганізацыяў у Мінску набылі варожы характар. Ленінскі ўрад паставіў задачу перад Беларускім абласным камітэтам у Петраградзе пераняць у Вялікай беларускай рады кіраўніцтва беларускім рухам і на Усебеларускім з’ездзе легітымізаваць захоп улады бальшавікамі ў Беларусі, хоць гэтая ўлада ўжо нікога не прадстаўляла. Салдаты, былыя выбаршчыкі мяснікоўскага «облискомзапа» як дэзерціры разбягаліся па хатах. З абодвух бакоў збіраліся сілы. Прэзідыум Вайсковай рады ў складзе Сымона Рак-Міхайлоўскага, Кастуся Езавітава, Тамаша Грыба, Язэпа Мамонькі, Васіля Захаркі стваралі беларускія вайсковыя злучэнні. Умацоўвалі Першы Беларускі полк у Мінску. Але не было адзінства ў Беларускай сацыялістычнай грамадзе, якая імкнулася цэментаваць Вялікую раду. Адна частка кіраўніцтва БСГ вызначалася адданасцю беларускай нацыянальнай ідэі, другая сімпатызавала і нават выступала на баку левых эсэраў і бальшавікоў за яднанне з Расіяй.