Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 17
Янка Купала
МІКІТА. Меджду протчым, мусье беларус, такая свабодная профэсія не вяжацца з маёй рангай колежкага рэгістратара.
ЯНКА. А шкада, вельмі шкада! Лепей быць добрым пастухом, чымся недапечаным рэгістратарам ці аратарам.
Уваходзіць ГАРОШКА.
З'ява IV
Янка, Аленка, Мікіта, Гарошка.
ГАРОШКА (
МІКІТА. Як бачыце! Меджду протчым, што вы тут, да6радзею, робіце з пугай: пасвіце каго?
ГАРОШКА. А так! Збіраўся пасвіць тутэйшых чынадралаў, але не ўспеў, — прыйшлося выганяць з Менску абскубандаў.
АЛЕНКА. Не абскубанды, тата, але акупанты.
МІКІТА. I вы, мабыць, яшчэ адно пераблуталі: здаецца, немцы хацелі вас выганяць, пагнаўшы ў абоз...
ЯНКА. Дзядзька Гарошка зусім не пераблутаў. Усё роўна на яго выйшла: акупанты ўцяклі, а ён застаўся.
АЛЕНКА (
МІКІТА (
Уваходзяць шнурам з катомкамі за плячыма і з кіямі ў руках: ДАМА, ПОП, СПРАЎНІК І ПАН.
З'ява V
Тыя ж, Дама, Поп, Спраўнік, Пан.
МІКІТА (
Прыйшоўшыя сядаюць.
ПОП. Ох, дзелеса — чудзеса! Прогрэшэнія нашы неісчыслімыя. Навождзяху оне на себя возмездзіе необозрымое.
МІКІТА. Куды ж гэта, калі можна спытацца, мадам-сіньёра і мусье, свае, меджду протчым, пэрсоны скіравалі?
СПРАЎНІК. Часова адступаць прыйшлося. Эвакуемся туды — на Захад, дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца «вальготней».
ДАМА. Часова перанашу сваю філянтропійную чыннасць на тэрыторыю...
МІКІТА (
ДАМА. Мусье рэгістратар, вы згадалі!
ГАРОШКА (
ПАН. А так, прыходзіцца, толькі хай там ваша вёска вельмі ў двор мой не прэцца, бо як вярнуся...
МІКІТА (
ЯНКА. Што, кусаецца? Вы, пэўна б, хацелі і з печкі зваліцца і патыліцы не адбіць? Рэвалюцыя, мае паны, не цётка — па галоўцы гэткіх сваіх прыяцеляў не гладзіць.
ДАМА. Мусье беларус, вы, як я ўважаю, напоўнены навевамі новага часу і належыце, мабыць, да новай партыі стоікаў, якія не паддаюцца эвакуацыі і застаюцца на месцы?
ЯНКА. Паддаецца эвакуацыі ў сягонешні час толькі той, у каго або нячыстае сумленне, або ён сядзеў тут збоку прыпёку, не раўнуючы, як пустазелле на сялянскай градзе.
ДАМА (
МІКІТА. Мадам-сіньёра, вы не згадалі: я, меджду протчым, застаюся. Як істы рускі патрыот, я змушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і руска-ісціных інтарэсаў. Хоць, можа, я гэтак рызыкую нават сваёй, меджду протчым, пэрсонай, але місію сваю мушу стойка выпаўняць.