Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 16
Янка Купала
МІКІТА (
ЯНКА. Во, неспадзяванае спатканне. Як маецеся, пане рэгістратар?
МІКІТА. Дзякую, меджду протчым. Так сабе. Нічога сабе. Што ж вы тут парабляеце?
АЛЕНКА. Мы прыехалі татку з палону вызваляць. Бачыце, немцы яго ў абоз пагналі, дык мы, баючыся, каб яго ў Нямеччыну не загналі, паехалі ўслед на падмогу. То ж у мяне адзін татка на цэлым свеце, павінна ратаваць!
МІКІТА. Так, так! Было б няважна, каб звезлі з хаты апошняга, меджду протчым, бацьку.
ЯНКА. А што вы тут парабляеце, пане рэгістратар: маркі людзям раздаяце?
МІКІТА. Меджду протчым, не раздаю, а прадаю, а гэта вялікія дзве розніцы. Але, як уважаю, то вы яшчэ не ведаеце, што я для стварэння сабе новай кар'еры пакінуў чыноўніцтва і перайшоў на свабодную профэсію.
ЯНКА. Што ж гэта? па-вашаму — гандаль на Койданаўскай біржы валютай — свабодная профэсія?
МІКІТА. А чаму ж бы не так? Па-мойму, зусім свабодная. Вось хоць бы судзіць з таго, што калі я перайшоў на яе, то пачуўся, як птушка тая, зусім свабодным. Меджду протчым, змалку дзён мяне цягнула да свабоды і гандлю.
ЯНКА. Хіба да свабоднага гандлю сумленнем і гонарам.
МІКІТА. Меджду протчым, дзядзька беларус, вы мяне абражаеце.
ЯНКА. Выбачайце, пане рэгістратар, — можа, я крыху і памыліўся.
МІКІТА. Меджду протчым, не крыху, а зусім памыліўся. Але мяне зласлівыя гутаркі зайздросных людзей мала абходзяць. Назло ім незадоўга пераходжу яшчэ на адну свабодную профэсію.
ЯНКА. Цікава — якую?
МІКІТА. Буду аратарам.
ЯНКА. Вы — аратарам? Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!
МІКІТА. Меджду протчым, нічога тут смешнага. Не сягоння-заўтра нрыходзіць новая ўлада, а з ёй такая політычная сытуацыя, пры якой здольны аратар будзе магчы купацца як сыр у масле.
ЯНКА. Але ж вы, пане рэгістратар, звар'яцелі. Вашы дзікія — не скажу чарнасотніцкія — пераконанні і новая політычная сытуацыя?! Гэта ж як узлезеце на вышкі араторыць, то вам гэта новая сытуацыя такога пытлю задасць, што і сваіх не пазнаеце. О, не! Гэта свабодная профэсія не для вашага рэгістратарскага светагляду.
МІКІТА. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд. Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. I я пастанавіў у сваёй аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.
ЯНКА. Баюся, што гэта мудрасць дасць вам чэк на свабоднае месца у менскім астрозе.
МІКІТА. Меджду протчым, такіх невясёлых рэзультатаў і быць не можа. Аратар, маючы кожны раз напагатове адшліфаваны практыкай язык, заўсёды патрапіць выпутацца з бяды.
АЛЕНКА. А чаму б вам, пане Нікіці, замест коўзацца па слізкіх і небяспечных для вашай асобы пуцявінах, не заняцца чым-небудзь болей рэальным і грунтоўным. Напрыклад, вы болей прынеслі б для сябе і для грамадзянства карысці, каб узяліся... ну хоць бы...
ЯНКА (