Читать «Міфалогія і літаратура» онлайн - страница 6
Таццяна Шамякіна
Адной з найбольш яскравых псіхалагічна-сацыяльных адметнасцяў старажытнага мыслення з’яўляецца
Перш чым гаварыць пра названую з’яву, перанясёмся з палеаліту ў 20-я гады ХХ ст. У першае дзесяцігоддзе савецкай улады, калі пачаўся варварскі наступ на прыроду, выдатны рускі паэт Сяргей Ясенін у простых, але геніяльных радках выказаў сваё жыццёвае крэда, сваю праграму:
Счастл ив тем, что целовал я женщин,
Мял цветы, валялся на траве.
И зверьё, как братьев наших меньших,
Никогда не бил по голове.
З таго часу зацвердзіўся крылаты выраз: жывёлы — «браты нашы меншыя». Але продкі эпохі архаікі лічылі жывёл не малодшымі, а старэйшымі братамі, больш таго — продкамі. Яны пастаянна шукалі аналогіі сваім пабуджэнням і адчуванням у прыродных аб’ектах, шукалі першапрычыны ўсяго, што назіралі, у тым ліку, саміх сябе. Паколькі звяры былі дужэйшыя і спрытнейшыя за людзей, апошнія хацелі быць падобныя да жывёл.
Каб лепш зразумець надзвычай шматгранную з’яву татэмізму, мы распрацавалі сістэму сувязяў чалавека і жывёлы. Адзначым найбольш пашыраныя сувязі, якія істотна паўплывалі на чалавечую культуру:
Жывёла — рытуальная ежа.
Магчыма, у дапатопнай Суперцывілізацыі мяса людзі не ўжывалі, але пасля катастрофы вымушаны былі перайсці на мясную ежу. Некаторыя старажытныя плямёны палявалі на татэмную жывёлу. З’еўшы кавалак, напрыклад, аленя, чалавек сам адчуваў сябе трохі аленем: яго субстанцыя растварылася ў целе чалавека. І сёння ж шырока ўжываецца рускі выраз: «Человек есть то, что он ест». Гэта добра разумелі продкі.
У сучасных малых народаў, напрыклад, кетаў Сібіры захавалася ўжыванне татэмнай жывёлы (мядзведзя) толькі раз у год — падчас спецыяльнага свята, якое прызвана сімвалізаваць сувязь племені з татэмным продкам. Яны вераць, што забіты ў пэўны час і ўжыты ў якасці харчу мядзведзь набывае статус рытуальнай ежы, што дае людзям сілу мядзведзя. Прыкладна тое ж назіраецца ў іншых этнасаў свету.
Нават рэлігіі захавалі што-нішто ад логікі татэмізму. Напрыклад, таемнасць