Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 15
Сяргей Кавалёў
Вось, напрыклад, верш «Сустрэча» — напісаны, трэба думаць, пра каханне i памяць, пра няўмольнасць часу i перамогу паўсядзённых чалавечых клопатаў над вечнымі пачуццямі. Пакінем на сумленні аўтара глыбакадумны «наватарскі» пачатак верша (Як было гэта ўсё даўно?! Як даўно гэта ўсё было?!) i лірычна зробленую каыцоўку (Толькі памяць а б светлым леце з намі блудзіць па белым свеце).
Звернемся непасрэдна да сэнсавага ядра верша, да сустрэчы з жанчынай, i ўважліва прыслухаемся да інтанацыі твора, прыгледзімся да манеры выяўлення:
Самаіронія, іронія да іншых; але Пушкін — не Пушкін, а Сяргей Ясенін — аўтар, акрамя ўсяго астатняга, паэмы «Анна Снегіна» — неяк у гэтым вершы маладога паэта выразна адчуваецца: i ў манеры трымацца, і у інтанацыі, і нават у самой сітуацыі, па сутнасці.
Літаратурная крытыка — справа ў вялікай ступегіі суб'ектыўная, асабліва ў падборы цытат i выкарыстапні тых ці іншых вершаў для ацэпкі творчасці паэта на пэўным этапе. Безумоўна, калі б мы ўзялі для разгляду такія нядаўнія вершы Л. Галубовіча, як «Дарожная элегія», «Каыец лютага», «Паэзія, ці станеш ты працягам...» альбо ўсяго толькі верш «Воля» — просты, па-дзіцячы мудры, вывераны як законамі жыцця, так i законамі мастацтва,— высновы нашы былі б зусім іншыя, дыяметральна супрацьлеглыя i самыя што ні ёсць аптымістычныя. Вось толькі ці былі б яны карысныя для паэта Леаніда Галубовіча?..
Шмат публікуецца Адам Глобус, i шмат гадоў чытачы чакалі, калі нарэшце з'явіцца яго першая кніга, якая дазволіла атрымаць дастаткова цэласнае ўяўленне пра творчасць гэтага арыгінальнага паэта. Чакаў кнігі i сам А. Глобус, а яго паэтычныя падборкі вылучаліся прадуманасцю кампаноўкі вершаў, кожная з ix прыадчыняла перад намі нечаканую ўласцівасць яго таленту.
Урбаністычнасць у яго вершах суседнічае з этнаграфічнасцю, міфалагізм узмацняецца прадметнай i фарбавай сімволікай, структурная герметычнасць узрываецца калі-нікалі камунікатыўнай адкрытасцю, a далікатная, паўтанальная ўскладнёнасць назіранняў чаргуецца з яркімі, адназначна кідкімі фарбамі наўмыснага мастацкага прымітывізму. У Адама Глобуса выпрацавалася свая апазнавальна-выразная манера выяўлення, але з шырокім дыяпазонам варыянтаў, што ратуе ад павярхоўнай зададзенасці i аднастайнасці. Як пластычна i выразна, напрыклад, малюецца вецер у аднайменным вершы, сціслым i інфарматыўна-кампактным: