Читать «Узмах крыла» онлайн - страница 12

Генадзь Бураўкін

Запісы з дальняй шуфляды

Пра паклёпнікаў Яны чамусьці сталі рана старыцца, Раптоўна прытаміліся крычаць. Вусы пазбрылі, Фрэнчы здзерлі «сталінцы». Ды на душы — Былых часоў пячаць. Яны і сёння ўсё на «бацьку» крывяцца Маўляў, без іх махаў ён тапаром. А ці не ў іх чыгунныя чарніліцы Сцякала з праржавелых пёраў кроў? Ці ж не яны халоднымі вужакамі Паўзлі к сябрам і ў сэрца, і ў пасцель?.. Іх, Што былі у Берыі служакамі, Я не забуду, Як бы ні хацеў. Хоць не мае бацькі ад іх загінулі, Я не дарую ім ні кроплі слёз... I на іх лягуць Пліты надмагільныя, Як іхні ж недапісаны данос... 1965 Мяшок з медалямі (казка-6ыль) Ішоў чалавек. У руках — мяшок. А ў ім — Бляшкі-рэгаліі. Сэрца дрыжыць — За штуршком штуршок — Каб толькі не адабралі! Гэта ж дажыўся У рэшце рэшт: Свая рука — Уладыка. Калі ніхто Мех не адбярэ, Чапляй адзнакі Без ліку. Глядзеў ён з нянавісцю Па баках — Горла гатоў перагрызці Нават у лепшага дружбака, З кім соллю дзяліўся Калісьці. Зайшоў чалавек У дрымучы лес, Сеў пад сасной зялёнай I асцярожна Рукой залез У мех, Поўны меднага звону. I выцягнуў ордэн. За ім — другі. А потым — Медаль блішчасты. I паплылі ў вачах кругі. I лес пахіснуўся ад шчасця. Ён вешаў на правы, На левы бок, Прышпіліць на спіну стараўся. Вакол, Як той зацкаваны воўк, Спалохана азіраўся. I вось ужо, З галавы да ног Абвешаны ўсімі рэгаліямі, Ён на нагах устаяць не змог — I грымнуўся На прагаліне. Ваўкі завылі непадалёк. На асінах залопала лісце... Але адшпіліць Хоць адзін медалёк Рукі не падняліся. А ў змроку Стары пугач галасіў, Яхкаў вяпрук галодны. I не было ў чалавека сіл Цягнуць на сабе ўзнагароды. Паклікаць людзей, Ад бяды ўцячы Не далі чалавеку Рэгаліі. I моўчкі ваўкі маладыя ўначы Ягоны шкілет абглыдалі... ...Таго чалавека Зусім не шкада. Ды недзе ж Ляжыць на выгодзе Яшчэ не пусты Той мяшок — I бяда, Калі яго нехта знойдзе... 1970