Читать «Узмах крыла» онлайн

Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

УЗМАХ КРЫЛА

Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Узмах крыла. Новыя вершы, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.

Рэдактар: Р. I. Барадулін

Маўклівая, цярплівая душа

* * * Якое шчасце — Жыць на белым свеце, Піць водар траў і цішыню бароў, Твар падстаўляць пад чабаровы вецер I мець сям'ю, работу і сяброў! Якое шчасце — Жыць зусім звычайна: Браць кнігі з перапоўненых паліц, I наліваць вадой крынічнай чайнік, I ў садзе лісце прэлае паліць! Якое шчасце — Даланёй сялянскай Адчуць слухмянасць гэбля і касы I з нечаканай прадзедаўскай ласкай Расчулена пагладзіць каласы, У засені схавацца за адрыну, Дзе дуб калыша свой зялёны шум, I сцішанаю песняю адрынуць I адзіноту, і бетонны сум, Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці, Каб зразумець — Да ачышчальных слёз,— Якое шчасце — Жыць на белым свеце Сярод вясёлак, птушак і бяроз!.. Малітва Мы здалёку ўбачылі свабоду I яшчэ не вырваліся з пут... Божа, Не дабаў майму народу Пошасці, Няпраўды I пакут. У чужым нялюдскім землятрусе Хіба ў нечым мелі мы віну?.. Божа, Адвядзі ад Беларусі Здраду, Вераломства I вайну. Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсё наўкол ідзе на злом, Божа, Захіні маю Радзіму Мудрасцю, Спакоем I цяплом! * * * Вы, хто сягоння на крутой арбіце, Хто пазаймаў чужыя рубяжы, Збалелую душу маю вазьміце I разапніце на сваім крыжы. Вам хочацца зрабіць яе пакутнай — Даўно ў мяне пакутная яна. Няўдзячнасцю людскою, як атрутай, Скалечана, прапалена да дна. Навошта ж вам цяпер яна такая? — Ні славы не дадасць, ні барыша. Як ранішняя свечка, патухае Маўклівая, цярплівая душа. Вам хочацца забіць яе навекі. Няўжо ў вас мала без яе граху? у ...I душы растаптаныя — як вехі На вашым інквізітарскім шляху. * * * Маім зацятым крытыкам Зайздросьце, любыя, зайздросьце, Што ў гэты невясёлы час Я прыязджаю толькі ў госці — I, зразумела, не да вас,— Што ў мітынговай калатнечы Я дараванняў не прашу I маю гонар чалавечы I незламаную душу, Што мілай Бацькаўшчыны справа Дае мне радасць і спакой (Хаця вам гэта нецікава У вашай лютасці сляпой). I не забудзьце, ягамосьці,— Вам час расплату прынясе: Ва ўласнай зайздрасці і злосці Пазахлынаецеся ўсе. * * * Адгудуць гады перабудовы Адляцяць расчараванняў дні. I калі не скруцяць нам галовы, Мы яшчэ збяжымся пры агні. Дружна памаўчым не без прычыны, Крыўды і абразы праглынём I ўдыхнём глыбей дымок айчыны, Што віецца ціха над агнём. Глуха прашумяць над намі дрэвы, Крактануць замшэлыя камлі. Зразумеем мы, Што памудрэлі, Толькі вось не ўсіх мы збераглі. Хоць былі і ў копаці, і ў пыле I жыццё пашкуматала нас, Ні сяброўскіх сцежак не забылі, Ні агонь агульны не пагас. * * * На нашай зямлі ад помнікаў цесна, Цесна ад лозунгаў і трыбун. Ламаюць, Мяняюць высокія крэслы Пад крыкі: «Грамі!» «Абвяргай!» «Патрабуй!» Столькі напору! Столькі эмоцый! Аж падгінаюцца ножкі ў сталоў. Носяць і носяць, Колькі ёсць моцы, Груды Праектаў, Дэпеш, Пастаноў. Месяць паседжанняў прэснае цеста, Не прыпыняючыся ні на міг. Цесна ад сходаў. Ад мітынгаў цесна. Цесна ад планаў I клятваў дурных. Змоўклі б хаця Мегафоны і горны I блаславёны спакой надышоў. Стала б для думак, Для працы прасторна, Стала б прасторна Для цёплых дажджоў. Ну а калі каму трэба, Каб цесна I надалей, як заўсёды, было,— Цесна хай будзе Ад кветак і песняў, Цесна ад шчасця I споведных слоў.