* * *Слова мае не накліча бяды,Вока мае не злое.Шчасця твайго не сурочу й тады,Як будзеш ты не са мною.Толькі аднойчы, пры цёмным акне,У задуменні мройнымНеасцярожна згадаеш мяне —I смутак ляжа гароюНа ўтульнасць тваю,На вясёлы твой дзень,На памяць пра нас абоіх,Дзе я, нібы голачка на вадзе,Трымалася на любові.НАЗАЎЖДЫО милых спутниках, которые наш светСвоим сопутствием для нас животворили.Не говори с тоской: их нет,Но с благодарностию: были.В. А. ЖукоўскіА парывала ж!.. Ды вярталася...Пашто вярталася? Чаму?Адно гаркоты дабаўлялася...Бывай, мір сэрцайку твайму.Нарэшце вырвана дарогаю.Цяпер з яе ўжо не сыду....Аж дзесь за даллю промнерогаю, Чужая ўжо ўсяму, ўпаду.Ды на парозе вечнай цёмначы,Пры голасе яе трубы,Калі яшчэ хоць нешта помнячы,Згадаю, ўдзячная: ты быў...ПРЫЦЯЖЭННЕ ЧАСУЖыццё з маленькага вучыла:Як ні мудруй тут, ні пручайся,А немагчыма, немагчымаАдолець прыцяжэнне часу.Агорне веснавосць павеву —I квеценню зазорыць мусіш,Як абрыкосавае дрэва,Прыручанае Беларуссю.Скапычаныя смуткам гоні —I неспазнанага прасторы...Ты стаў дасведчайней сягоння,A шчаслівейшы быў учора...У ледзь ацямлівым галопе —То па пустыні, то па жыце.I стукае у грудзі попелУсіх згарэлых побач жыццяў...* * *Снег упаў на голле залатое...Толькі ўчора сонцам ліўся ліст —А сягоння пад завейны свістСнег упаў на голле залатое...I шчыміць разгублена душа,Нібы не бярозка, а сама яТак безабаронна адгараю,—I разгублена шчыміць душа...У ЛЮСІНЕА возера, як вока, поўнаеГлядзіць у сцішанасць маю.Усё, што я люблю, што помню я,Глыбока ў сэрцы прытаю.Перагуло, перамалолася.За ўсё заплачана спаўна.Маўчаць дубы Якуба Коласа.Якая далеч ім віднаЗа гэтым возерам, за лёсамі?..Падснежнікавая пара,Не дай астацца безгалосаюКаля яднальнага кастра!..ПАЭМА ЖНІВАЛяжыш на канапе, што раптам зрабіласялаваю.Васковая свечка гарыць у цябе ў галавах.I рукі твае спрацаваныя, рукі ласкавыяНа грудзях — як два перавяслы на поліжніва.Дажала, матулечка, вось ты, матулька,й дажалаУсе свае болі, маркоты i ўцехі свае.I рукі на грудзях так ціха, спакойненькасклала,Што дзецям тваім ix аплакаць i слёзне стае...Васковая свечка паволі гарыць-дагарае.У слоік з ячменем сыходзіць счарнелаяніць.Хіба ж ты, матулька, была ўжо такаястарая,Настолькі старая, што ўжо расхацеласяжыць?!Ляжыш, прычасаная, ўбраная, як навялікдзень.I ў печы пячэцца твой белы — наш чорны —пірог...Устань жа, галубка, устань, мая зорачка,выйдзіХоць глянь, колькі люду сабраў твой зычлівыпарог!..Устань, мая родная, ты ж на дасвецці уставала.А тэта ж — паглянь толькі! — сонца пайшлона заход...Усмешкай людзей прывітай, як заўсёды вітала,Няхай не стаяць так журботна ля нашыхварот!..Ой, мылі, ой, мылі крылмі вокны чорныявораны,А ты i тады ўжо маўчала, амаль як цяпер...Што плавіла ты ў гэтай моўчы аддаленайгоране?Мо бачыла зорку дзявоцтва, што ўпала ў аер?Усё нешта складвала, згортвала,— ні нахвілінкуНе ведалі рукі спачыну i ў злічаны час...Ты ж, мамачка, з кожнаю птушачкай, зкожнай зялінкайУмела гукнуцца,— чаму ж не азвешся да нас?!Цябе ў маладосці, было, каралеваю звалі.Знімі чорны смутак з сівога свайго караля!..Ты ж, мамачка, гэтак любіла i кветкі, i далі.Паглянь, як — ажно да рыдання — красуезямля!..Навошта ўсё гэта?.. Куды гэта?.. Лапкіяліны...Вянкі... Каснікі... Дамавіна...Каму — дамавіна?..Вясковая чорная вуліца...Людзі...Літанні...Магіла... Аркестр... Пахаванне...Чыё пахаванне?..Потым цётка бярэ жменьку жвіру сырогаз пагорка.Просіць маму з дзяцей сваіх зняць смутакцяжкі i горкі...А потым — сталы, на сталах — каша, бобi капуста...Памінанне...Кароткія пацеры...Няўцямна i пуста...«Ой, ляцела зязюленькаЦераз круту гору.Пасеяла пшанічэньку,Выжала палову.Ой, навошта ж мне палова,Як зерня не маю?Ой, нашто ж мне жыць на свеце,Як мамы не маю?..»*Стала горкай цямніцай былая святліца...I сніцца:Апраметная цемра над хатай, над садам— Нібы сонца на свеце зусім не было...Злавесныя бліскаўкі за даляглядамТолькі болей згушчаюць чарноцця сіло.Я — пад нейкім скляпеннем. Я моўчкі блукаюПаміж ложкаў, насілак, між хворых, калек.Я маўкліва шукаю.Я маму шукаю.Пасярэдзіне залы — стол.На гэтым сталеСпісы. Доўгія спісы ўсіх тых, хтозагінуў;Хто без вестак прапаў;Хто застаўся жывы.З краю — шчэ адзін спіс пад засохлай галінай:«ЭРЭТЭК»...«ЭРЭТЭК»...Ён не йдзе з галавы,Дзіўны спіс «ЭРЭТЭК»...Я не знаю, што значыцьГэта слова.Не ведаю.Толькі мянеАж калоціць усю ад бязгучнага плачу:Гэты спіс шыфраваны спісу мёртвых страшней!..I не моўчкі,а з крыкам ужо, з кулакаміЯ кідаюся нанейкі цень, наабрысНейкай здані, якая i маму —i МАМУ! -Хоча ўнесці ў той спіс...Там адзначаны,хто падлягае знішчэнню,—Хто жывы,ды ўжо гэта не мае значэння...А мяне адпраўляюць у іншую залу.Я іду, маладая, прыгожая.МнеТая здань з нейкай дзіўнай усмешкайсказала,Што маму маю не кране...Маладую, прыгожую, у паняверцыЗноў мяне невымоўны мой смутак вядзеЗ заміраннем зняможаным ціхага сэрцаУглядацца ў абліччыi твары людзей.Ix тут безліч — такіх маладыхi прыгожых! —Гаманкі i гуллівы —Жахлівы засеў:Бо ўжо ведама, ведама мне,о мой божа,Гэта — мёртвыя ўсе!..I сама ўжо —I гэта таксама я знаю —I сама я хаджу сярод ixНежывая...У сляпым, у раптоўным пякельным кастрыСпапялелі ўжо ўсе,i радня, i сябры...У жывых толькі недзе мой брат i сястра:Як ім выжыць, як жыць пасля ГЭТАКІХстрат?!Дзеці ў ранах, у язвах, у страшнай каросце...ШТОпра нас дзеці думаюць там,Пра дарослых?.....Я расплюшчваю вочы.На змятай падушцыГрае сонечны зайчык.За сцяной галасы.Мне нядобра. Калоціцца сэрца. Мне душна.Вокны песціць лагодай высокая сінь.Пад нагамі — зямля.Дол — адзіны навек.A ў гарачыя скроні —«Э-РЭ-ТЭК!..»«Э-РЭ-ТЭК!..»*«Упіўся козак, упіўся,З дарожанькі збіўся,Вараному конюНа грыўку схіліўся,Ой, бяжы ж ты, коню,У чыстае поле.Ой, там сірацінаПшанічэньку поле.Пшанічэпьку поле,Куколь вырывае,Вараному конюПад ногі кідае...»Памажы мне, песня, акрыяць...Там, за летаў лёткай чарадою,Можа, ўбачу маму маладою,Бацьку маладым убачу я:Быстрага русявага хлапцаЗ яснымі блакітнымі вачыма,Гнуткую чарнявую дзяўчыну —У касе галінка чабраца...На пясках спануранай зямліШто было ў ix? Беднасць ды сіроцтва.Што было? Юнацтва ды дзявоцтва.Ды надзеі з марамі былі.Не пазнаю кута, дзе ўзрасла,Але ў шолаху лістоты ўчуюБацькаву i матчыну вясну я,Галасы журлівага святла......Цені перадсвітанняТак глыбока ў траве заляглі...«Гэта ж песня — каханне.А жыццю трэба хлеба, зямлі...»Поўнік — вехцем саломы,Растрывожана пахне аер...«Я змагу, я ж не ўломак!Ты толькі чакай, ты — павер!..»Залатой прыпарошайСыпле й сыпле жаўронак на ўсход.«Зараблю-такі грошай!Ці ж збагося казённых работ?!А не выйдзе...Што ж, любая,Не ўпікну я ні словам нідзе,Як хтось іншы да шлюбу,Шчаслівейшы,цябе павядзе...»Як пяшчотна вішанька цвіла!..Мама, мама! Недарэчна, мусіць,I пытацца, ці ў сваім замуствеСапраўды шчаслівай ты была.На тваім вясельным ручнікуІ сягоння галубы туркочуць,Што бярэцца сонцам свет сірочы,Як каханне падае руку.I казалі, бачачы цябеУ рабоце i ў гулянні, людзі:— От каго ўжо доля шчыра любіць,Трэба ўдасца ж гэткай харашбе!I ў руках яе — усё гарыць,A i з твару — ходь вады напіся,I каму ўжо, як не Мацяшысе,I спяваць, як птушцы на зары:Падрастаюць дзеткі, i мужыкПрацавіты, добры ды талковы...Мама, мама! Дзе яна, падкова Шчасця-долі, на якой мяжы?Мук жыццё адважвала спаўна.Ты ж спявала, хоць душа балела.Не магла інакш ты.Не хацела,Каб пакута ўсім была відна.Мацяркам бо вечна што пячэ?Каб адно былі ў здароўі дзеці,Каб адно было спакойна ў свеце,—Большага чаго жадаць яшчэ?Леты-зімы —вір ам-мітульгою...Hi таго здароўя,ні спакою...Што чакае за крутой гарой —Выявіцца толькі на вяршыні.Птушка лёсу ўсё кругі вяршылаЗ паднябесся да зямлі сырой...Як жыццё любіла, мама, ты,Як яму ты радавацца ўмела!Ты для ўсіх, як зорачка, гарэлаМіж будзёншчыны i гаркаты.Успаміну светлы каласок:Ты вяртаешся таропка з поля,Малачай ды лебяда ў прыполе,A ў руцэ — рамонкі для дачок...Пад замкамі для цябе былаАзбука i мудрасць кніжных ісцін.Поўнілася ты, як сокам лісцік,Мудрасцю саўдзелу i цяпла.Што вы з бацькам тут ні зажылі!..Але вечна помнілі пра тое,Што павага — самае святое,Бо людзей з нас лепіць на зямлі.Праз усё, што наканоўваў час,Праз надзей змярканні i дасвецці,Праз крывавы пот i боль па дзецяхВас вяла, трымала любасць вас.Гэткіх душ не пакалечыць быт!..І ў мяне ад вас перакананне,Што адзіна праца i каханнеУ жыцці апірышча i шчыт.Хоць з гадамі ў голасе тваімБольшала зажурынкі, матуля,—Голас твой —i суд мой, i атулле,Лепшае ўва мне згукана ім.*А ты ж i не ведаеш, ма, што з табойадбылося,Не ведаеш нават,Што ўсё, з чым зжывалася ты, чым жыла,ад цябе адцялося...Што раптам пайшлі ад цябе ўсе дарогі тваеi сцяжыны,Пакінулі ўсе —Па пяклівай расе, па іржэўніку,па ажавінні.Што ўраз адступілісяi ад каленак тваіх,i ад рук тваіх грады,Адпрэчыўся кветнік,I нават над ранішнім полымем печы тваяўжо не ўлада.Не ўлада,не ўлада твая ўжо ані над дзяжою,aнi над дайнічкай,Навек,незваротнаПайшлі ад цябе ўжоi смага твая,i крынічка.Сышлі i піліпаўкі ўсе твае, мама,i спасы,А ты ж i не знаеш,Што цэлага свету знянацкуне стала ў цябе ўжо. Hi свету,ні часу...A ў тым,незамглёна далёкім,пад вернай аховайЛюбові i смуткуНявыказна велічна, ціха ў дубровеперадвечаровай.Разгалыя кроны варожаць змярканнюў задуме ўрачыстай.Узнёсла.Харальна.Між бурага лісту яшчэ так багата зялёнагалісту.Яшчэ нам ні разу не сніліся войнынейтронныя. ПоўнімМяхі жалудамі.Яшчэ мы адзіна пра тое, што перад вачыма,i помнім.Вунь тата, вунь мама.А вунь i мы, дзеці.Заўзята збіраемБурштын жалудовы.I тата лагодна ўсміхаецца маме.I мама жывая...