Жыццё, сапраўды, як казка:Ідзеш ад бяды да бяды.То сцюжна, то слізка, то гразка,То моташна да жуды.Туманам забрана поле.Ідзеш ад надзей да надзей.Але не сляпая доля,Во плуг твой цябе вядзе.Канчаецца ўсё шчасліва,—Шчаслівы ў казак канец,—Заснеш пасяродку нівы,Спакоены ўрэшце жнец.* * *
Былі словы — як шолах травы...
Апатоль Вярцінскі
Вам сёння скажуць шмат харошых слоў,Для гэтага ёсць не адна прычына.Прыйду i я — цераз маіх паслоў:Світальны вецер, зорку, аблачыну.Калі натоміць Вас бяздарны дзень,Бясконцым здасца доўгі шэры вечар —Да золкай шыбы лёгка прыпадзеI Вас аклікне мой світальны вецер.I Вы тады расчыніце акно,I мова ветру будзе зразумета:Утканы ў долі Вашай палатноУсе калёры залатога лета.Павольна пройдзе ў Вас над галавойУ час той аблачына, ціха скажа:Мінецца морак, як мінуцца ёй,I зноў пагодна будзе ў небе Вашым.Там вечна зорцы лучнасці цвісці,Той лучнасці з зямлёй, з сябрынай, з песняй,Што памагае па жыцці ісці,Што не дае душы прагоркнуць плесняй....Вам сёння скажуць шмат харошых слоў.А свята — нібы пяцьдзесят аерын...Я аддаю Вам трох маіх паслоў —На шчасце, i на сілу, i на веру!* * *Паверыла: душа заснула,I ўжо ёй не загаварыць....Як ад маланкі — аж хіснула:Ты!.. мерна крочыў па двары.Ішоў, i ў вокны углядаўся,Шукаў, каторае маё,I прызмерк нема ў ногі слаўся,I бледнай зоркі вастрыёУ сэрца самае ўпілося!..I знікла навалач слаты,I загула, як прорва, просінь,Куды мяне зноў рынуў ты!* * *Што ёсць сэнс? Няўжо адзіна справа,Што з жыццём так моцна заручыла?Дык нашто ж уваскрасаюць травыТам, дзе лугу быць i немагчыма?Косіць вокам счырвапелым вечар,Як трывае наша шчасце-мука,Дзе адна — на ўсё жыццё — сустрэчаI адна — на ўсё жыццё — разлука...ВЫЗВАЛЕННЕЗярнятка радасці маёй,Карэньчык сонца ў золкай долі!Яшчэ скавана мітуснёй —I ўсё-такі я ўжо на волі.Яшчэ цягну ярмо тугіI неразважаных сумненняў,Ды ўяю мне шлях той дарагі,Дзе ў кроў саб'юся аб каменне.Хачу сама таго ярма!Бяда вяшчунна пратрубіла...Бяда старалася дарма:З мяне рабыню не зрабіла!Яшчэ скавана мітуснёй —I ўсё-такі я ўжо на волі!Зярнятка радасці маёй,Карэньчык сонца ў золкай долі...* * *Цені ў кутках, як блакітная варта...Сёння мы ў шчасця ў гасцях.Можа, адзіна цяпер мы i вартыЖыцця.Сёння, калі нашы душы пад знакам Злітнасці i паўнаты;Зараз, калі ў ix ні следу ніякайЛухты.Выстыў даўно ў белых кубачках чорныЧай на вячэрнім стале...Спеўна i вольна, нібыта на горнайСкале!Лётка, як птахам уразлівым дзікімЗ гордым узмахам крыла!Цені, як варта блакітная... ЛікіСвятла!..