ТРЫ КАЛАСКІ ЛЮБОВІ I СМУТКУ1Вось i ўсё. I за Вечнаю Брамаю весніцы,За якімі душа ўмела ў сонцы пабыць...Прымірыцца... Не прагнуць таго, што нездзейсніцца.Засяродзіцца: што тут шчэ змога рабіць?Не ўціхай толькі, памяць мая здрасаваная.Прытаўчу, прытапчу безнадзей гадаўё...Свецяць, мамачка, рукі Твае спрацаваныя.Мама, свеціць трывушчае сэрца Тваё...2А па начах ляцяць, як зёрны, знічкі...Ссаламянела месяца брыво.Гай амаўкае, слухае крынічку,Якая зноў спявае пра жніво.Жніво, жніво!Высокая часінаЦяжкой натомы рук i свята душ,Ганараванне кожнай каласіны,—Цяпер яе ніякі глум не руш!Яна, як чалавек, прайшла ўсё пекла,Жывою выйшла з павадку яна,Яе i падмароззе не падсекла,I суш яна змагла, i перуна!I вось цяпер,на палявым улонні,Каб кожны працаўнік быў сыты, кабЛагоднеў свет —у шчырыя далоніСпаўна вяртае жыццяносны скарб.А па начах спадаюдь долу знічкі.Усё празрысцей робіцца ў садах.Да ранку чуцен голас той крынічкі,Дзе з даўніх даўняў спеўпая вада...«Ой лета, лета, лецейка,Даспела ў полі жыцейка.Прасіў каласочак дзявочак:— Сажніце мяне ў снапочак!Бо я ўжо ў полі набыўся,Буйнага ветру начуўся,Дробнага дошчу напіўся.А мне ўжо ў полі няміла,Сонейка тварык спаліла,Дык я паляжу ў стадолеI зноў пабягу у поле...»A промні сонца ад расы абудзяцьПшаніцу, жыта, ячмяні, аўсы —I ў шчыравальным,у маторным гудзеЗнябудзецца мінуўшчына зусім.Хай знебываецца, хай прападае —Каму маркот бясхлебіцы шкада?!Пяе крынічка, ды не дападаеДа мітуслівых спеўная вада...Ты нам даруй, матуля, тваім дзецям,Што мы не ля магілы ў гэты час,Што да паўночы з шызага дасвеццяНе адпускае хлебны клопат нас.Даруй, хоць так яно было адвеку,Заўжды вялося гэтак на зямлі,Што трэба дбаць пра поўныя сусекі,—Не ўсім пра мёртвых думаць ёсць калі...Жывым — жывое?Што ж, жывым — жывое.Тут, можа, й мудрасць людскага быцця,Што раны нашы мы ў турботах гоім,Каб мела наша спадчына працяг.A ці ж яна адзіна ў хлебе-сале?..Бядуе бацька:«Зводзіцца гняздо.Дзяцей бязглузда выкрадаюць далі.Нішто ix тут не ўтрымвае, нішто.Раней была зямля патрэбна, хата.А сёння —лёткай птушкаю ляці.Цяпер людзей за добрую зарплатуЗ гнязда крайсвету можна адвясці.Дый робяць як?.. Здаецца, сама ў сіле,Здаецца, дужы, сыты, малады,—Крый бог, каб мы так замаладзь рабілі —I лыжкай хлеб не сёрбалі б тады!..»Шуміць сасна над матчынай магілай...Паслухай, мама, як сасну, мяне.Усё, чым ты ў жыцці нас адарыла,Мы ўжо не прамарнуем, мама, не.Якія б нам у твар вятры ні дзьмулі —Яны любоў не выстудзяць ужо.Да скону пчолам бараніць свой вулей,Свой спадак працы, сонца i дажджоў.Калі мы тут багатыя на ўсмешку,На шчырасць, на давер, на песню — мыБагатыя табой, тваёю сцежкай,Што ты ў вясну тарыла нам з зімы.Калі на сонцы не шукаем плямаў,Калі i роспач нас не заграбе,Калі й надзеі мы не здрадзім, мама,Мы гэтым абавязаны табе.У нашым, часам з прымаразкам, лецеУдосталь i маланак, i асця.Хай вам, бацькі, не плачацца па дзецях:Нам сцежкі вашы весці ўглыб жыцця.I хай кіруе векавая памяць:Дзе толькі сытасць — там душы няма.Не пакідай нас, ма!..3A ў палях так яшццядарна жытаАбнімае маладую шыр!Жыта, жыта, вечны скарб, спажытакЧалавечых цела i душы!Бо ўміраюць з голаду й па людзях...Покі ж ёсць што сеяць, ёсць што жаць,Як шляхі жыццёвыя ні блудзяць —А да Хлеба існыя ляжаць.Да таго да Еднаснага Хлеба,Што збірае за адным сталомТых, у кім гарыць адна патрэба:Наталіцца роднасці святлом.I, адчуўшы сэнс i веліч долі,Гэты сэнс i веліч перадацьI сваім унукам, каб ніколіІм не давялося жабраваць.Каб ва ўпартым поступе да мэтыБез галечы, звад i калатнечIx, як зерне, маладому светуНе намульваў плечы прагны меч.Каб нідзе занесены не быў ён,Меч знішчэння — як цяпер завісНад саспелай нівай, над рабінай,Што ўжо цяжка хіліць гроны ўніз,Над буслом, які ўжо вырай чуеI зямлі з паднебнай вышыніПа дажджах, па маразах вяшчуеНовых вёснаў сонечныя дні.Мой турботны дзень, мая нядзеля!Лашчыць пальцы шорсткі каласок...Краю родны!.. Я ўжо неаддзельнаАд цябе, як ад зямлі расток.Вырві з глебы, што яго сілкуе —I змарнее, i засохне ён.Я з табою ўсё перавякую,Што нам ні намелюць жорны дзён.Ці ж любоў альбо натхненне ўкрасціЁсць дзівосы свету — абразы,Ды яны ніколечкі не засцяцьМне тваёй някідкае красы.I дарогу гэту палявуюУ бялёсай жнівеньскай смузеМне давеку ўжо любіць — жывую,А не ў той няўтоленай тузе.Што ў хвалёнай некалі КанадзеI па сёння смокча сваяка,I ца сёння неадступна надзіцьНесмяротны прывід васілька.Колькі ix з гаротнасці, з нястаткаўТак сябе самохаць адцяліАд свайто народу i зямлі...Абміні мяне, такая доля,Бо няма страшнейшага ў жыцці —У чужым, у непрытульным долеДы прытул апошні свой знайсці!I каліна тамка не паплача,I не тая зорка ў галавах...Нават воран тамчужыпракрача,Шточужаяпрарасцетрава!..Смерць — яна не ў кожным разе драма...Родны дол абдымкі расхіне,I ступлю я ў ростул Вечнай БрамыЗ краскай той, што мама рвала мне,З тою песняй, што яна спявала....Толькі б ведаць, толькі ведаць мне б,Што жывы i свет, i жытні хлеб.