Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 4

Генадзь Бураўкін

* * *

Памяці Максіма Танка

Зноў пацямнеў наш родны небасхіл — Упала зорка зыркая ў знямозе. I сэрца, што ўжо больш не мела сіл, Раптоўна спатыкнулася ў дарозе. I выпала пяро з халодных рук. I анямела белая папера... Няўмольнасці бязлітасны павук Закратаваў навек зямныя дзверы. Жыццё пражыта. У сівой траве Згубілася паніклае калоссе... Ды ўсё навокал дыхае, жыве. Усё на гэтым свеце засталося. Няма канца пракладзенай вярсце. Яна вядзе ў прастор, як і ў пачатку... I зорка, як бяссмертнае зярнятка, На беларускай ніве прарасце. * * * Лес яшчэ не ўвесь павысякалі. I каля наезджаных дарог Грыбнікі гуляюць касякамі, Топчучы сухі ссівелы мох. Хай сабе набытак не шыкоўны — Сыраежка, Чашчавік, Казляк... Ды пад вечар будзе кошык поўны I настрой — Як прасвятлення знак. Павядзе дамоў сцяжынка ў жыце, Камары зазвоняць талакой. I на сэрца зноў, Што ні кажыце, Сыйдуць ачышчэнне і спакой. I так лёгка будзе скінуць змору I не сумнявацца ні на міг, Што сцяжынак, Лесу I прастору Хопіць на зямлі яшчэ для ўсіх ... * * * Ліпеньскі малюнак незвычайны Нечакана позірк мой спыніў — Лётае разгубленая чайка Над разлівам недаспелых ніў. I крычыць, Нібы гукае тайны, I трымае страх напагатоў, Носіцца над полем непрыкаяна Крыламі кранаецца жытоў... Можа ўрэшце змораная чаіца Знойдзе тут прыстанішча сабе, Прыжывецца ў полі, прызвычаіцца I гняздо зацішнае саўе. I шчаслівай будзе ў долі новай, I паверыць нават Праз гады, Што прыносіць вецер палыновы Родны горкі пах марской вады... Грэчка цвіце ... Быццам плыве нетаропкая рэчка З пеннай густою вадою жывою... Пахне мядовая белая грэчка. Вечнасцю пахне. Пахне царквою. ... Быццам матуля ішла да крыніцы, Выліла ў полі вядро сырадою... Пахне чаборам і медуніцай. Пахне вашчынаю маладою. ... Быццам туман сто раёў пералётных Мірна акрыў барадою сівою... Чуецца звон несціханы, клапотны. Вечнасцю пахне. Пахне царквою. * * * Мы былі, вядома, не анёлы — Грэшна і расхрыстана жылі. Кожны быў рашучы і вясёлы — Флібусцьер на вольным караблі. Не магла ніякая акула Выбіць з рук кляновае вясло. Нас жыццё выпроствала і гнула, Ды зламаць і знішчыць не змагло. Ці ж калі забудзем шлюпкі тыя, Што накрыла хваляю сівой!... Божа, Мы цяпер амаль святыя З ціхаю нямогласцю сваё'й. Больш не трызнім захмялелым маем, Не бяжым за ветрам наўздагон I грахі былыя ўспамінаем, Як далёкі і прыгожы сон. * * * Заклінаюць, Лаюць, Аспрэчваюць, Просяць літасці і дабрыні... Колькі смешнага і недарэчнага У чыноўніцкай мітусні! Надакучылі, надакучылі Вечны лямант I вечны грук. Аблачына плыве над кручаю. Каля сонца трымціць жаўрук. Іх ніхто не гняце, Не развенчвае, Не зганяе ў агульны гурт. I жыццё ў іх, Як неба, Адвечнае, Як адвечны іх родны кут. Іх звысоку ніхто не накручвае, Не гразіцца сагнуць у крук ... I плыве аблачынка над кручаю. I ля сонца трымціць жаўрук ... Чакаю... Праносіцца вецер са свістам Па голых шляхах палявых. Чакаю зялёнага ліста. Чакаю зялёнай травы. Ні гуку над вымерзлай нівай. Ні руху ля цёмных лаўжоў. Чакаю паводкі шумлівай. Чакаю лясных капяжоў. Сняжок на дубовых галінах. Пароша на лапах сасны... Чакаю ключоў жураўліных. Чакаю вясёлай вясны... * * * Вы думаеце, Я шукаю слоў? — Яны прыходзяць проста і прароча То ў белых фраках Богавых паслоў, То ў сініх пінжаках Чорнарабочых. Іх кожны крок — Нібы маланкі ўдар. Яго лаўлю я сэрцам, А не слыхам. Яны мяне То кідаюць у жар, А то сцінаюць прымаразкам ціхім. Яны мой дом запоўнілі суздром. Ды я ў іх — Не чаляднік на падхваце. Я паміж іх сяджу Гаспадаром I ўладна рэй вяду ва ўласнай хаце. Яны — мае вясёлыя сябры. Яны — мае бязлітасныя суддзі. Гукаюць адвячоркам у бары, А на світанку на гарышчы будзяць. Я іх і ў свой апошні шлях вазьму У гэтым свеце сумным і трывожным. Яны прыходзяць самі. I таму Адно без аднаго Мы жыць не можам. * * * Дзіўны сон прысніўся мне ў начы: Я стаю на восеньскім узлессі, Ластаўка шчабеча на плячы I на дол расой злятаюць песні. Вецер носіць развітальны шум. Сыплецца лістота залатая. Я плячом нясмела варушу. Ластаўка ж сядзіць, не адлятае. Навіну мне хоча перадаць, Не баіцца холаду німала. Ну не проста ж так яна, відаць, Ад начнога выраю адстала. На паляне свецяцца агні. Сіні дым плыве над чорнай грудай ... Так я і прачнуўся ў цішыні На плячы з пявунняй белагрудай. * * * Здаецца, мы так і не скончылі клас НялёТкай жыццёвай навукі, Але па-ранейшаму звязваюць нас Успаміны, Дзеці I ўнукі. Хаця нашы душы хістала не раз Пад сіверным ветрам разлукі, Ды зноў сагравалі і зводзілі нас Успаміны, Дзеці I ўнукі. Зайздросныя людзі Ці моташны час — Хто больш разнімаў нашы рукі, Не будзем спрачацца, Бо ёсць яшчэ ў нас Успаміны, Дзеці I ўнукі. Хто скажа, Які ў нашай згоды запас, Наперадзе — Шчасце ці мукі? Але і паміраць, і выручаць нас Успаміны, Дзеці I ўнукі. * * * Дзе ёсць парадак, Там ёсць душа... На цеснай падмеценай кухні Жыве душа На дне гладыша I ў прыцьмелым вымытым кухлі, У мяккім тканым палавіку, У старой драўлянай сальніцы I ў цёмным кутку, Дзе ніяк павуку Не даюць хоць на ноч пасяліцца... Паўдзённае сонца, Вячэрні спакой За накрытым сталом дарэчы. I ўсё пад рукой. I жывуць талакой Вясёлыя людзі і рэчы... I не варта смяяцца з высокіх слоў: У бядламе, смуродзе і брудзе, Як пацверджана вопытам з даўніх часоў, Не было душы і не будзе. Купалле Зноў запалалі зыркія кастры, Зноў песні сустракаюцца ў бары I ходзіць шчасце блізенька зусім. I гэтак лёгка размінуцца з ім. З былых вякоў у .новыя вякі Плывуць, плывуць купальскія вянкі... Як зоркі, іскры сыплюцца ў траву. Як хмель, прызнанні кружаць галаву. Касу калыша цёплая вада. Для мілага нічога не шкада... Ля кветкі — кветка. Ля шчакі— шчака. Цячэ, цячэ купальская рака... * * * Я прайшоў і праехаў столькі З хлапчуковай вясёлай пары! А ўсё клічуць тужліва сойкі У цяністьш густым гушчары. Там, дзе вечар туманны і ветлы, Дзе ў сурэпцы круты касагор, Мой дзяцінны куток запаветны, Мой абстуканы дзятламі бор. I ўсё вабіць здалеку лілея. I стракозы ляцяць да лазы. I лясная рака не мялее. I не менее солі ў слязы... I калі мяне ў вырай дачасны Пазаве сцюжны вецер-скавыш, Дзе знайду я такую вось яснасць I такую славянскую ціш?... У Міхайлаўскім Яшчэ драмала слава маладая, А ён быў неаглядна малады — I толькі бомы з голасам Валдая Сяброўскі ўздзіў прыносілі сюды. Услед за ветрам бег ён летнім полем I кідаўся ў разліў пахучых траў I ўсім прысадам, Сцежкам і таполям Па-царску бессмяротнасць раздаваў. Ён тут блукаў у гордым задуменні. Ён тут чакаў каханкі тайны крок. Нястомны грэшнік, Кучаравы геній, Насмешнік, Задзірака I прарок. Усе грахі яму даўно адпушчаны I дух ягоны ўзнесен на амбон... Плыве, Лунае над зямлёю Пушкіна Усіх расійскіх храмаў перазвон.