Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 2

Генадзь Бураўкін

* * *

Памяці Пімена Панчанкі

Настаўнікі не паміраюць. А аддаляюцца ад нас I зверху строга назіраюць, Як мы вядзём свой рэй і час. Яны не могуць нам нічога Ні адмяніць, ні загадаць, А толькі смутнаю трывогай Самотны голас свой падаць. У небе роспачнасці Ноўняй Іх думка ясная плыве. Яны жывуць, Пакуль мы помнім I вопыт іх, і запавет. Мы не адразу разумеем, Як цяжка ўзняць было б крыло I ўзвіцца ўверх на зло завеям, Каб іх на свеце не было. Яны з далёкасці сусветнай Душою светлай кожны міг За намі сочаць непрыкметна, Аж гюкуль прыйдзем мы да іх... * * * Каму патрэбнае "Поле-полечка", Каб у душы запал закінеў, А мне — "Купалінка", "Перапёлачка", I звон цымбальны, I дудкі спеў. Каму — "Лезгінка", "Гапак" Ці "Хора", Каб у вандроўках быў лёгкім к] А мне найлепей, Каб быць у гуморы, — "Мікіта", "Бульба" I "Чабарок". Хто — стэп карнаямі агалошвае, Хто — дудуком адгукаецца з гор. Мая жалейка — Зусім не горшая, Не сапсуе паважаны хор. Няхай дзівак ярлыкі развешвае, Багацце ўзважвае — Дзе чыё. Маё — не горшае, Хай і не лепшае. А Богам дадзенае — Маё. * * * Там — правалы, А тут — прагалы Ці зусім ніякіх слядоў. Колькі коней не запрагаю, Не дагнаць маладых гадоў. Не дагнаць, Не вярнуць, Не аклікнуць, Грыву цёплую не ўхапіць — Паўз балынак пралятаюць без ліку, Толькі збоку мільгаюць слупы. Эх вы, коні мае буланыя, Падкаваныя капыты! Праімчыце міма каханай Праз калінавыя масты. I спыніцеся ля крыніцы, Апусціце ў траву павады. Нам даўно ўжо трэба напіцца Гэтай чыстай жывой вады. Мы пранесліся гулкім алюрам Праз такія брады і шляхі, Што і Богам, Суровым і хмурым, Дараваны ўсе нашы грахі. Не бяда, што гадоў не дагонім — Кліча вецер з далёкай вярсты. I яшчэ не распрэжаны коні. I яшчэ не струхлелі масты... * * * У век неразбярыхі Між вар'ятаў Не выжыў бы ніколі я, Калі б На свеце не было Бацькоўскай хаты, Зімовых соснаў I вясновых ліп. Калі б не меў ратунку — Пры патрэбе, Каўтнуўшы ёлкай роспачнасці ком, Параіцца З качным высокім небам I споведным купалавым радком. Быць можа, Д'яблу я душу аддаў бы, Паслухаўшы, як маняць каралі, Калі б зусім не ведаў Простай праўды, Вялікай праўды плуга і раллі. Быць можа, Горка плачучы, Манеце I кулаку Пайшоў бы на паклон, Калі б не ведаў, Што бяда мінецца I застанецца чорнай працы плён. Вось і трываю на зямлі таму я. I веру непахісна, Што жыццё Нарэшце ўсіх вар'ятаў утаймуе I кіне іх навекі ў забыццё ... * * * Я ездзіў рэдка да бацькоўскай хаты, Дзе сцены пахнуць мохам і смалой. I больш за ўсё я горка вінаваты Перад сваёй радзімаю малой. Вось і клянуся полацкаму краю, Дзе над Дзвіной крутыя берагі, Што аж да скону вернасць захаваю I песнямі аддам свае даўгі. Ну а калі, быць можа, не паспею, Віну не поўнай мераю сплачу,— Туманам апушчуся на Асвею I жаўрам да Расонаў прылячу.