Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 3

Генадзь Бураўкін

Дачны вечар Калі суцішаецца дзённая спёка, На луг вечаровы кладзецца туман, У вёсцы суседняй, Далёка-далёка, Забытую песню выводзіць баян. Нябачныя конікі звонка стракочуць, Пілуюць зялёны шаўковы сувой, Нібыта мелодыю слухаць не хочуць, Занятыя вечнай турботай сваёй. Пад ветрам самотна ўздыхаюць рабіны, Запознена клён завяршае імшу... А з вокнаў расчыненых Тэленавіны Сусветным вар'яцтвам Вярэдзяць душу. * * * Калі павуцінка злятае з рабін I пахне былым дзераза, Так хочацца добрае штосьці зрабіць I мудрае штосьці сказаць. Пражыўшы жыцця некароткага трэць, Пара перастаць дурэць. З гадамі трэба не толькі старэць. З гадамі трэба мудрэць. Ах, колькі ў духмяных, рыпучых вазах Правезлі мы летаў і зім! I мудрае іншым паспелі сказаць. А трэба б — Сабе самім. * * * Здавалася, Што лязгатам метала Зацюканае, хмарнае жыццё Адкінула, Змяло I растаптала Да каранёў бацькоўскіх пачуццё. I можна жыць без голасу матулі, Без блытанай суседскай гаманы, Хаваючы ў шматвярховы вулей Сакрэты, Недарэчнасці I сны. Але яно пакліча, Так, пакліча Непераможнай цягаю зямной, Лясной крынічкай Ці старой каплічкай, Ці курганком за вёскай пад сасной. I набяжыць скупой слязой на вочы На згубленай і знойдзенай вярсце — I з каранёў загубленых аднойчы Зялёнаю націнкай прарасце. * * * Якая яна гаючая — У цёплых сонечных пырсках, Якая яна пявучая — У коніках і чмялях, — Зялёная наша калыска, Чароўная наша зямля! Зямля не бывае бруднай — Чорнай зямля бывае. Зямля не бывае шэрай — Пыльнай зямля бывае. Зямля не бывае беднай — Яна неўрадлівай бывае ... Няўтульнай і непрыгожай Зямля быць ніколі не можа. Бруднай, Шэрай I беднай Робіць яе чалавек. * * * Слава — Марская вада, Якой не прагоніш смагі Ні конаўкаю з вядра, Ні глыткамі з біклагі. Хоць ёлкая соль пячэ, Ды, Злавіўшы струменьчык цёплы, Просіць душа: — Яшчэ! Хоць кроплю, Хаця б паўкроплі... Не гасіць агонь вада. Ад спёкі язык бялее. А ў мора Дна не відаць — Святы, Піры, Юбілеі... Колькі ні пі віно, Колькі зорак сабе ні прывінчвай, А вуснам усё адно Трэба Вады крыйічнай. * * * Наказ бацькоўскі я збярог На Полаччыне і Палессі: Не трэба мудраваць у лесе, Шукаць нязведаных дарог. Тут столькі ўжо людзей прайшло I непрыкметных, I вялікіх, Што ў памяці лясной на ўліку I камень кожны, Iдупло. Вядуць сцяжынкі Да палян, Да такавішчаў, Да крыніцаў. У лесе можна заблудзіцца, Хіба што ўлезшы ў дурнап'ян. Тут хтосьці да цябе хадзіў, I след яго ляжыць гадамі... Пакуль дарога пад нагамі, Ты ў гэтым лесе не адзін.