Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 15

Генадзь Бураўкін

* * * Ну што, Беларусь, у цябе за сыны? — Хто быў паштаром, Плугаром Ці падпаскам, Як толькі праб'ецца хоць трохі ў чыны, Забыць цябе лічыць сваім абавязкам. Ад хлева вясковага вернуць лычы, Хоць бацькава сала ядуць як зазвычай I матчыну мову гатовы лічыць I "беднай", I "хамскай" I проста "мужычай". Не лезе у вушы ім даўні назоў, Псуецца настрой ад бабуліных строяў. Зусім ім не трэба Ні нашых князёў, Ні нашых прарокаў, Ні нашых герояў. Хоць ты з іх і крыжык нацельны здымі, Ніхто перад крыўдай тваёй не заплача... Ну што тут паробіш — У кожнай сям'і I з сынам часамі бывае няўдача. Ну што ж, Калі нехта гатоў і чалму Надзець, Каб на месцы сваім утрымацца, Адно толькі сэрца сціскае: Чаму, Чаму іх так многа ў цябе, Мая Маці?.. * * * Нехта кажа: — Так жывём. Нехта кажа: — Так жуём. Нехта кажа : — Дажываем I ваюем з гадаўём. Нехта кажа: — Гэта здзек. Нехта кажа: — Гэткі век. Нехта кажа: — Не патрэбен Чалавеку чалавек. Нехта Лёс свой пракляне. Нехта Слёзы праглыне. Нехта ў горы і бяссіллі Сум патопіць у віне. I ні зблізку, Ні здалі Не памогуць каралі... Да чаго ж мы з вамі, Людзі, Край свой родны Давялі! * * * Той, Хто іншаму яму капае, Хай спытаецца ў лёсу свайго, Ці не кіне воля сляпая У сьшучы пясок і яго? Ці не скоціцца ён з касагору На халоднае мулкае дно, Каб пасля доўга грэбсціся ўТору, Дзе вячэрняе неба відно? А з-за хмар будзе месяц смяяцца, Як у ямы той бераг высок. I ўвесь час праз бяссільныя пальцы Будзе сыпацца жоўты пясок. * * * Ты, помніш, мне казаў: — Няможна жыць, Зусім няможна жыць без Беларусі... Ідуць гады, Імклівы час бяжыць. А ты далёка. I няскора, мусіць, Заморскія закончыш ваяжы. Не веру я, Што выгада адна Цябе з чужых краёў не адпускае, Што дабрабыту сыты сатана Цябе аплёў злараднасцю, Якая Між намі вырастае, Як сцяна. Відаць, Старая тайная віна Табе душу збалелую сціскае. Ды Бог табе суддзя. Каля акна Стаіць матуля сумная, сівая I ўсё цябе чакае да відна. А я ў бяды народнай на мяжы З усімі тут і плачу, і смяюся, Бо праўду ты казаў: — Няможна жыць, Зусім няможна жыць без Беларусі. * * * Выцерпеў край наш Паводкі, Пажары, Навалы, Выдраўся трудна з балота пагарды і зла, Толькі каб родная мова жыла і спявала I для душы бсларускай святою скарбонкай была. I ўжо здавалася: Сонца заззяла ў аконцы, Прашчураў ціхі наказ даляцеў да прысад I па-дзяржаўнаму годна Па ўсёй ачунялай старонцы Роднае слова займае законны пасад. Дзеткі, Нібыта малітву, Яго паўтаралі. Песні ўздымалі яго да яснотных вышьшь... Ды ўжо злавалі Імперскіх штабоў генералы. Ды ўжо фельдфебелі Лезлі яго задушыць. Тыя, Што беглі сюды ад цяжкой галадоўлі I пачувалі сябе, нібы ў хаце свасй. Ну а найболей — Уласнай саўтаснай гадоўлі З луджанай глоткай I рабскай халоднай крывёй. Як яны наскае слова качаюць у брудзе! Як яны пнуцда яго дзканаць вазусім!.. Родны Іван Дамінікавіч! Вы нам даруйце. Ты нам даруй, Калі зможаш, Самотны Максім!.. Вулічны музыка Вакол яго будзённасць шэрая Людской паводкаю вірыла, А за спіной — Вялізным чэравам Шумеў, бурчэў паўдзённы рынак. Яго, здаецца, зранку ўходала Чужая гулкая гамонка. Ён слухаў сам сваю мелодыю, Шчакой прыпаўшы да гармоніка. I медалі яго салдацкія З грудзей глядзелі сарамліва, Нібыта прадзедавы цацкі, Наіўна ўзятыя з архіва. Адзін ён чуў Званочак срэбны Святой ваеннай маладосці, Зусім нікому не патрэбны Тут, Дзе кубельцы ды авоські. Яму даўно было ўсё роўна, Ці спачуванне чуць, Ці кепікі. Не заўважаў, Як грошы поўнілі Старую "ленінскую" кепку. Ён помніў, Што яго з "зарплатай" Ужо чакаюць дамачадцы... А мне хацелася заплакаць. I выбачацца, Выбачацца...