Читать «Вынаходцы вятроў» онлайн - страница 12

Уладзімір Някляеў

Тэатральная балада На ранішнім спектаклі, у нядзелю, Было так малалюдна, што гадалі: Спектакль паказваць ці прасіць вяртаць Шаноўнейшую публіку білеты, А ў сэнсе кампенсацыі маральнай Прапанаваць ёй з'ездзіць у грыбы 3 артыстамі, з Падзоркавым і Зорнай! I вось прыйшлі з такою прапановай Да публікі: галоўны рэжысёр, Адміністратар, білецёр і нават Пажарнік, хоць апошняму было I лепей тое, што так мала люду Сягоння ў зале, толькі каб нікога Там не было,— Было б, вядома, лепш. Прапанавалі... У адказ на гэта Шаноўнейшая публіка сказала, Што ёй не трэба ні грыбоў, ні ягад, Бо па пытанню гэтаму якраз На днях яна блукала ў нейкім лесе I нешта там збірала, а на сёння Запланавана загадзя ў яе Мерапрыемства ў плане тэатральным, I за яго ёй прыйдзецца трымаць Адказ не белымі ці іншымі грыбамі, А слушнай справаздачай у прафкоме. Шаноўнейшаю публікай быў я... Як узурпатар, я сядзеў пад люстрай У восьмым радзе, на чацвёртым месцы, І мог сядзець яшчэ на сарака Зусім законна, бо ў маёй кішэні Ляжалі сорак ранішніх білетаў, Якія даў мне прафсаюзны дзеяч, Сказаўшы: «Хоць памры, а забяспеч...» Па сцэне бег узрушаны Палоній I Гамлету крычаў: - Ды зразумей ты! Я не магу ў пустую залу кідаць Шэкспіраўскія словы... Гэта смешна! Ён там ад іх аглухне! Ён адзін!.. Адказваў Гамлет: — Іх, Палоній, сорак. Глядзі на іх: усе яны сядзяць Крывыя, змрочныя, як каралі без тронаў, Двурушныя, як твой гофмайстар... Ім Дарма не трэба нашае мастацтва, Пляваць ім на яго! Ім толькі б жэрці, Ды хапаць больш, ды піць, ды ціскаць баб!.. I гэты вось, у восьмым радзе... Ён Сквалыга са сквалыг! Чаго прыплёўся, Што тут згубіў,— спытай яго,— і будзе, Нібы талмач будыйскі, нешта плесці Пра прыгажосць... гармонію... Душу, Якая жыць не можа без мастацтва, Ды ўсё гэта — Брахня! А праўда ў тым, Што мешчанін ён, і яму ў даўбешку Курыную — такі ж, як ён, сквалыга Увёў: ах, жывапіс! ах, музыка! тэатр! Як гэта тонка! — ляпнуць паміж іншым Пра нейкі там экзістэнцыялізм, Хоць што гэта такое, ён, пачвара, I знаць не знае... Ён, як ты, Палоній, Жыве за шырмай... Падслухоўваць, зыркаць, Разносіць плёткі скрозь, усё пра ўсіх Збіраць у папку, каб у нейкі час Яе таму падсунуць, хто нічым Не грэбуе, і ў барацьбе за месца, За трон вышэйшы і шырэйшы стол — За лёкая свайго яго прызначыць!.. Вось тут ён — зух. Вось тут — мастацтвазнаўца. О, каб жыццё было тэатрам! Ці Каб ён іграў гофмайстара на сцэне! 3 якой бы я вялікай асалодай Не рэквізітнай шпагай, а сапраўднай Яго праткнуў! I паглядзеў: якая Мярзоціна у ім замест крыві!.. Ён скончыў маналог. Палоній лыпаў Жахлівымі вачыма... Рэжысёр, Адміністратар, білецёр і нават Пажарнік так глядзелі на мяне, Нібы я зараз вытрасу з кішэні Не пачак ранішніх скамечаных білетаў, А сорак бомбаў... I тады!!! А Гамлет Сышоў са сцэны: — Едзеш у грыбы? — Пра што пытаць... Вядома, еду, Гамлет...