Балада пакінутага сэрцаМне мроіцца часамВідовішча страшных вякоў:Нібыта ў пустэчы,Якая Зямлёю завецца,Адно —сярод спаленых,Попельна мёртвых пяскоў —Ляжыць чалавечае сэрцаI грукатна б'ецца!Яно, як гара.Ледавік на вяршыні яго,Адтульпа адхонахСцякаюць крывавыя рэкіI грозна зрываюццаЛавы чырвоных снягоў! —I ў чорную безданьКанаюцьна вечныя векі.Ударыць яно —Уздымае да неба віхорI пыл, і каменні,Зямля з краю ў край скаланеццаНе бачна Сусвету,Ні Сонца не бачна, ні зор!I стогне жалобна —Гара —чалавечае сэрца!Жалоба ягоАб усім, што было на Зямлі:Вясёлыя людзіСмяяліся тут і спявалі,Кавалі плугіI аралі вясною палі,Хадзілі на войны —I зноў гарады будавалі.I ў кожным з людзей тых,То з болем, то з радасцю зноў,Маленькія сзрцыНа міг не спыняліся біцца,Маленькія —толькіГрымелі мацней ад грамоў,Маленькія —толькіСвяцілі, нібы бліскавіцы!Таму і змаўкалі,Згаралі заўчасна яны,I мудры вучоныСказаў:— Я пазбаўлю вас смерці...Вось помпа —не трэбаПлаціць асаблівай цаны —Надзейная помпаЗамест ненадзейнага сэрца.Ура вам, вучоны!Ваш геній дарма не прапаў,Мільёны мільёнаўЖылі з вашай помпай бязбедна,Ніхто з іх ад гораСардэчнай хваробы не знаў,Але і ад шчасцяСалодкага болю не ведаў.Калі напрадвесніХацеў нехта з іх пакахацьI з вуснаў жаночыхГарачаю ноччу напіцца,—Ў грудзяхнешчымела! —I нельга было пажадаць:Няхай зашчыміць там!Няхай разбаліцца!Забыліся людзіПчаліныя песціць сады,Аралі, ды болейНе ведалі радасці ў працы.Цяснела Зямля,За гадамі міналі гады,I час надышоўЧалавеку з ЗямлёйРасставацца.На сушы, на моры,На скалах высока ў гарах,На могілках продкаўЖылі неўміручыя людзі...I вось той вучоны,Якому крычалі «ура»,Устаў і сказаў ім,Што з імі было і што будзе.— Я самы стары з вас,Але не адзіны пакуль,Хто можа прыпомніць,Як людзі смяяцца умелі,Як з сэрцам жылі,Не схаваным ад болю і куль,Як мёртвых хавалі —I як бессмяроцця хацелі.Мы славілі розумI верылі ў розум вышэй,Чым продкі далёкія —Ва ўсемагутнага бога,Мы так працавалі,Што дым вырываўся з вушэй,I ўперад ішлі,I шырэла прад намі дарога.Але — толькі людзі —Не ўсё мы маглі зразумець,А што і маглі —не хацелі,Бо думалі: зможамЗвалодаць з усім,I, нарэшце, адолеўшы смерць,Мывырвалісэрцы! —I кратамі стаў для насРозум.За гэтыя кратыМы кінулі нашу любоў,Як вязні, за іміЎсе нашы пачуцці стагналі...Вось тая цана,Што заплачана намі, каб зноўВысока і яснаШтодня нашы сэрцы згаралі!...I мроіцца мне:Да пакінутай грознай гары,Што стогне жалобна,Чакаючы лепшае долі,Ідзе чалавек —I ў праменні чырвонай зарыЁн лёгка гаруУздымае на полі далоняў.Да іншых галактыкПанеслі зямлян караблі,Адзін ён застаўся —Як помнік, стаіць нерухома.Нікога жывогаНяма больш на мёртвай зямлі,Спрэс попел, ды пыл,Ды астылы бетон касмадромаў.Так сонца ўзышло.I гара не адкінула цень,I сонечны дожджСкрозь яе на далоні праліўся,I з нетраў гарыРаптам пырснуў зялёны прамень,I парастак жыта,Прабіўшыся, закаласіўся.Расталі снягі,I апоўз ледавік, як кара,I вецер заняўсяЗабытай сяўбою...ЛюбоеЗярнятка рунела,I стала маленькай гара,Падобнай на яблыкНа дрэве спазнання любові.I ўсё на зямлі забуяла,Усё зацвіло,Шумелі палеткі,I з коласам колас шаптаўся;I крыкнуў Сусветутады чалавек:«Ажыло!» —I зорам у вочы халодныяРазрагатаўся...Стаяў ён — шчаслівы,—I рогату рэха гуло,Шаптаў:— Вось і зноў тыЗбалела і радасна б'ешсяЎ грудзях маіх...ДзякуйЗа тое, што ты збераглоЖыццё на зямлі,I за тое,Што ты застаешсяНязгасна і вернаСлужыць у віхурах часоўДабру і любові,Як ты ім служыла спрадвеку...I ціхія слёзыСкаціліся ў попел пяскоў3 вачэйЧалавека...