1. МАСКВАМой БАМ пачынаўся ў музеі...Далёка ад Тынды і Зеі,У цэнтры сталіцы сталіц —Музей Рэвалюцыі. Зойдзем,Гадзіну свабодную зоймемЛя стэндаў яго і паліц.На першым паверсе, направа,Плакат:КАМСАМОЛЬСКАЯ СЛАВА,А побач — знаёмыя намБлакітная шабля Байкала,АмураЗламанае джала —ГасцямэкспануеццаБАМ.Пакуль што я госць, як і кожны,I клопат мой — клопат дарожны:УцягвацьВіраміВачэйВагоны, плакаты, машьгаы,Зялёных палатак птушынасцьДы сполахі белых начэй.Вы бачылі ноч у музеі?Відовішча — што ў Калізеі.Ах, як ён гудзеў, Калізей!..Замоўк ён — і стаў экспанатам;У дужках з працяжнікам — даты,I рэчышча часу вузей.Іх многа, пустэч дапатопных,Прыдуманых некім, падобныхНа могілкі ў жоўклай траве...Хіба тут музей,Дзе, як мора,Сібірская плешча прастора,I час цягнікамі раве?Як БАМ -супрацьвузкакалейны,Музей гэтыСупрацьмузейны,Ён супрацьМузеяў надзей,Музеяў нязбытае мары,Задзьмутых часова пажараў,Раздзьмутых часова людзей.Пакуль тут ніхто не раздзьмуты,Ніхто не задзьмуты,ПакутныЦяжар на сумленнеНе лёг.Яшчэ тут не паша — аблогі,I верыцца ў веліч дарогі,У праўдуВялікіх дарог,У сольяе песень рабочых...Чыгункаю праўда грукочаI цягне,упрогшыся,ЧасНасустрачРаскрылым палаткам,НасустрачШчаслівым нашчадкам,Што лепшымі будуць за нас.Мы з праўдайне ўкрыемся плесняй,Бо з ёюЧырвоная Прэсня,«Аўрора» — вякоў ледакол;Бо з ёюна бітву стварэнняУстала маё пакаленне,Кастрычніка сын — Камсамол.2. ТРАСА БАМА, ПАЧАТАКБыкоў ратуюць рогі,А коней — капыты...Ракадныя дарогі.Бясконцыя франты.Агонь настыглай рэйкіНе па руках рукам.Закуты лёдам рэкіНа трасе Тында — Бам.Цяжар не па нарадуБяры на скат плячэй,Каб выструніць ракадуНад Волтаю хутчэй!Не грэлі целагрэйкі.I ўсё ж — такі загад —БАМ выварочваў рэйкі,Каб выжыў Сталінград.Жагнае ў маць і ў бога,Збівае вея з ног...Ракадная дарога —Глухі праклён дарог.Глыбокі тыл... Мужчыны...Іх лёс — чыя віна?..Не час шукаць прычыны.Айчынная вайна.Народная. Святая.Народ — адзіны род.Ён касты не стварае.Народ як ёсць народ.Народ — Купала, Ленін,I кожны з нас — народ...Не збіў нас на каленіТой сцюжны, страшны год,I не было на БАМеНі крыўд, ні каст, каліНарод са шпал зубаміВыцягваў кастылі,Намучаны, скалелы,3 фашызмамбітву вёўЛамамі, прыкіпелыміДа чорных мазалёў...Радзіма!Лес ды поле...Не адарваць вачэй.Высока: доля, воля.Напэўна, ты вышэй.3 табойТабе я роўны,I адрачэшся — твой:Пакліч — устану, кроўны,Як ліст перад травой.Ракадная дарога!Балючая зямля!Спачатку — перамога.Астатняе — пасля.Пасля...Не тое слова,За імнадзей склады.Вайна і смерць — часова.Жыццё і мір — заўжды.Усё для перамогі:I сталь, і хлеб, і кроў.Ракадныя дарогі —Артэрыі франтоў.Без іх франты — франтоны,Адкрытыя вятрам...Па гулкіх перагонахНа фронт каціўся БАМ,А там мацнеў, як заклік,Густы гарматны гром,I біў над Волгай ЗахадПрастрэленым крылом...3. ТЫНДАДа сталіцы БАМа —Прама!..Час бяжыць, аж вохкае.Весялее панарамаЗа маімі вокнамі.Добра быць маладым,Не лічыць гады, як скнара.Часу хопіць, хопіць жаруНа пламенне і на дым.I, як рыбіну на лёд,Лёс мяне не выкінуў,I не блізка сумны годПадвядзення вьгаікаў.Я на свяце маладымСонца, ветру і аблокаў —Ахвярую годам тым,Недасяжліва далёкім...Да сталіцы БАМаСкорыШчэ не ходзіць.Ехаць нам3 ветрам, тварам да прасторы,На платформе ў два маторы,3 новай песняю пра БАМ.Вечар.Месяц зоркі лушчыць.Кедрача густы настой.Поўнач дыхае насустрачСпакон вечнай мерзлатой.Поўнач, Поўнач!.. Стынь ды сопкі.Прорвы нетраў. Немасць зор.Можа, рана век таропкіВыскачыў з-за павароткіНа бязмежны твой прастор?Можа быць, нашчадкаў славаЎ трубы сцюж тваіх пяе...Што ж,падзелім з імісправу —Людзі ўсё-такіСвае.Ім кладзём масты настрэчуЎ гэты край, дзе мёрз і мокВек дзявочы, век хлапечы,Браў любы цяжар на плечы —Не развязваўся пупок.I як помнік намПаўстанеГул снарадны цягнікаТут, дзе шпалы штабялямі,Тут, дзе сёння штаб на БАМеКамсамольскага ЦК....Я шыбую ў штаб пры Насці.— Госць? — пытае Насця.— Госць.— За рублём?— Ды не.— Па шча-а-сце?— А чаму з усмешкай, Насця,Ці няма на свеце шчасця?— Свет вялікі, — кажа Насця, —Шчасце ёсць, ды рознай масці.— Але ж ёсць наогул?— Ёсць.Насця ў штаб —Дык дзверы насцеж.Насця — сіла. Бог. Прараб.— Добры дзень, таварыш Насця.— Добры дзень, таварыш Штаб!Насця грозна бровы хмурыць,Рэжа —Вокам не міргне:— БАМ —не абрзвіятура,А дарога...Так ці не?— Так.— 3 чаго ж рабіць дарогу? —Павышае Насця тон.—Слоў хапае, дзякуй богу.Горш з бетонам.Дзе бетон?Тры гадзіны «загараем».Загарэлі. План курыць.Працаваць нам, Штаб, параішЦі купальнікі купіць?...Працаваць, не ткаць размову,Як узор на дыванах.Хоць у Насці тон суровыI начштаба хмурыць бровы —Скачуць чорцікі ў вачах!У начштабадух не слабы,Не запудзіш пальчыкам.Перажыў ужо начштабаЧатырох начальнікаў.На ягоі ніз,I верх —Не палічыш —капалі.Ды, як капяжы са стрэх,Тыя «капы» плакалі.Ён жа ўсё не спіць начэй,Круціць кіламетры,А пагляд яго вачэйДа прадоння светлы.Вольным вечарам гітаруВозьме ён за плечыкі,I паўночныя СтажарыУзыходзяць, слепячы.I збіраюцца сябрыУ пакой начштаба...Ты, гітара, гавары3 Насцечкай-прарабам.Гавары-перабівайВецер шматгалосы,Гавары-перабірайІльняныя косы.Каб рука да рукі,Як рака да ракі,Каб шчака да шчакі,Як сланечнікі...Рупіць,працы акрамя,Годнасць,сэрцы шчэмячы...Будзе плошча імяВаліка Сушчэвіча.I ад плошчы пацячэНасціна дарога...Будзе ўсё там, дзе яшчэНе відаць нічога.Дзе ляціць на саначках(Кажушок — як вытканы!)Бамачка,што шкляначка3 этыкеткай імпартнай.4. МАГОТУстойлівая непагадзь стаіць.На шышаках АЯМа* выюць МАЗы.Калі машына са скалы ляціць —Не проста страх пад рэбрамі ўтаіць,Не паказаць, што не лятаў ні разу.* Амура-Якуцкая аўтамагістраль.А мой шафёрДа рызыкі прывыкI пра мае прывычкі не пытае,Таму найлепейпрыкусіць язык...Імчыць машына — толькі свіст ды рык,Ды надпіс на бартах:«Эх, пакатаю!»Віжуе ўсё шафёр мой, чортаў сын:— Рамантыкі хацеў ты — еш ад пуза,А няньчыцца з табойНяма прычын.Няхай ты чын —Ды я таксама чын,Мой чын:шафёр Савецкага Саюза.Падсек?— Падсек.— Талковы чалавек.Люблю талковых.Я, брат, сам талковы.Спытайся тут:«Хто Лёшка Жарнасек?..»У-у, скажуць, зух!..Фігура, адным словам.Мне тэлеграмы адбіваюць як?БАМ. Жарнасеку. Едзь да нас.I кропка.Ды не люблю яТых дарог, аднак,Дзе кожны слуп — асцерагальны знак...Японскі бог!Глядзі...Ды ўверх, на сопку!Пра гэта і не ўспомніш два разы:Насустрач нам, сарваўшы тармазы,Ляцеў і выў нагружаны «Магірус»*.* Аўтасамазвал— Ну ўсё. Вынось, як кажуць, абразы.Кагосць «Магірус» завязе ў магілу.За намі — бачыў? — Чортаў паварот.Не выкруціць па хуткасці.Сарвецца.Эх, два разы канаць не давядзецца!Паспеем развярнуцца?..Поўны ход!Слабое сэрца — дык давай за дзверцы.Ну што, даеш?!.I даўшы поўны газ,Да самых плешак топячы педалі,Ён год, здалося, разварочваў МАЗ —I вось ужо «Магірус» ззаду ў нас,А мы ў яго паперадзе імчалі.Сірэны — як у рог! Альбо ў дуду!Для дэтэктываўгэткія пагоні!..Дагнаў «Магірус», буферам баднуў,Счапіліся машыны, як вагоны,I Лёшка плаўна тармазы крануў.— Не пойдзем юзам —Пажывём яшчэ,Да павароткі неяк затармозім,Калі ніхто не стане на дарозе...Па спіне мурашы, як на марозе,I ліпкі пот па сківіцах цячэ.Затармазілі...Коламі амальНад прорваю павіслі...— Чорт не злапіў!Не падвялі баранка і педаль,Зноў Лёшка выйграў на сваім этапе...У Залацінцы будзем — справім баль....«Магірус» стукнуў дзверцамі.СалдатУскочыў цяжка МАЗу на падножку,Пацёр павекі: «Вецер вось, а мошкі...»Руку паціснуў Лёшку:— Дзякуй, брат...— Няма за што,—яму ўсміхнуўся Лёшка.5. НАГОРНАЕ, ТУНЕЛЬМаналог брыгадзіра Сомава...Граніт за годам годМы грызлі і люцелі,Бо не з дыетработРаботабіць тунелі.Звычайна:Праца — бой...Ды ў гэтым ёсць знаменне,Калі па-над табойНа паўвярстыкаменне.I з гэтай паўвярсты(Схавацца ледзь паспееш)Так вухкаюць пласты —У шлунках ледзянее.Вядома, век машын.Але машыну туюВазьмі, паварушы —Хрыбет залямантуе.Уявіш: кружыць птах,Дажджы на сопках плачуць...Хай плацяць не за страх —За нешта ж грошы плацяць.Тунель — канца няма.Ён сапраўды бясконцы.Не ўспамінай — дарма! —Калі ты бачыў сонца.I за вярстой вярсту(На лёс не наракаю)Ідзеш у пустату,Да тупіка, да краю.Таму — не навіна,—Каб не было так пуста,Прыдумана здаўнаТунелі біцьнасустрач.Падземнаю хадойШыбуй да чалавека —I справішся з бядой,Не трэба іншых лекаў.Вось так...Пішы, пішы...Скажу табе адкрыта:Тунелі для душыЯшчэ не ўсім прабіты.Яшчэ нямала, брат,Такога ёсць народу:Ад галавы да пятСкалістая парода.Скрозь іх тунелі біць —Работа на галеры:Усё ў табе баліць,А імані халеры.I вось, калі рванеСкалу такую вершык,Душу ў яе ўдыхне —Тады ты наш.Тунельшчык.Цяпер пішы: арцельЖыве. Працуе ў згодзе.Б'ём на святло тунель —I да святла выходзім.Хай словы як з газет.Ты не зважай на словы.Спрабуй, калі паэт,Пашыць для іх абновы.Не выйдзе — зноў пачні,Бяду перабядуем;Ды памятай: хлусніНіколі не даруем.Майстры папрацаваць —Пранырлівых і жвавыхМайстроў рапартавацьНе вельмі паважаюць.Іх справа — тлум і крык:Ура! Датэрмінова!..А ты пускай цягнік,Калі тунель гатовы.Тады і будзеш мецьТы права як рабочыБез сораму глядзецьСвайму сумленню ў вочы.Маё, паэце, словаПацвердзіць і арцель.Падпісваюся:Сомаў.Нагорнае.Тунель.6. НАГОРНАЕ, СТАНЦЫЯНа паўнеба світанак ясніцца.Промні —выраем з рукава.Вёска Красніца. Вёска Красніца.Сцюжай спаленая трава.Выйшла так, што ў бацькоўскім краіПуцявіна насНе звяла.Ведаў толькі:Была такая.Сёння ўбачыў, якой была.Скаланула душу, як выбухам.Вёска Красніца,Адбалі!Ты згарэла ў раёне Быхава,Галавешкі —па ўсёй зямлі....ПрыбіральшчыцаГанна СвірыдаўнаПлача —Голасу не чуваць.Спіць гісторыя ў футры выдравай,Спіць,як з кніжкі старонку выдрала,Каб мінулае не чытаць.Памяць сцежана белымі ніткамі,Але ўслухайся —I замры:Называюць сябен е д а б і т к а м іВёскі Красніцы жыхары....Як спалілі немцы людзей і вёску, сабраліся мы, недабіткі, у лесе. Хто й цэлы, а больш пакалечаныя. Я мужыка свайго на плячах цягнула. Ён зваліўся у снег, а я ўсё паўзу, усё мне цяжка, Толькі калі людзі спыталіся: «Аня, ты чаго паўзеш?» — усхапілася. Божухна, а дзе ж я падзела яго?.. За паўвярсты знайшла, ён ужо і качанець пачаў. Кажа: «Магла б не вяртацца, усё адно памру». Крыві вельмі многа з яго вылілася. Пакалечаным, ведаеце, трэба, каб цёпла бы- ло, каб есці добра. А тут холадна — і есці няма чаго. Адну кару з дрэў. Мужык мой, яшчэ жыў трохі, просіць: «Схадзі ты на дарогу, можа, яблыкаў конскіх назбіраеш». Дык са мной шмат хто пайшоў, і пасля хадзілі. Набярэш гэтых яблыкаў мёрзлых, сядзеш ля кастра і трэш іх, трэш, трэш... Колькі каліў аўса знойдзеш, калі аўсом каня кармілі,— і лускаеш, як семкі. Ой, усё ў мяне ў вушах голас мужыка стаіць пра гэтыя яблыкі: «Не магу болып адной карою... Конскіх яблыкаў пашукай...»Горны плач прашыў шаравоюБліскавіцаю Дашука*.Як там, Віця, кіно здымаюць?Не работа, відаць, а страх.Не вытрымліваюць, згараюцьСтужкі ў чорных пражэктарах.Кіламетрамі смерць накручана,На паўпальцане адкруціць.I не мёртвым — жывым балюча.Мёртвым — сказана —Не баліць.* Кінарэжысёр В. Дашук перад паездкай на БАМ зды-маў пра Красніцу дакументальны фільм....Ад голаду Стасіна Анюта, суседкі маёй дачушка, на трэцім тыдні памерла. Дзе ёй тую кару, хоць і пажаваную, есці — чатыры годзікі было. Жывоцік так успух — яна ўжо яго ручкамі абняць не магла. I не плакала ўжо, не прасіла нічога. Толькі нібыта спіць і прачнецца, вочы расплюшчыць і прашэпча ціха, ледзь пачуеш: «Мама...» Пахавалі мы яе. Праз дзень, можа, зноў чуем: на дарозе страляніна. Мы тады што ж — далей у лес... Ноччу нібыта штурхнуў мяне хтось. Падымаю галаву, а Стася кругамі па палянцы кружыць, кружыць, быццам ісці некуды хоча, а не ведае, у які бок. Я да яе: «Стася, Стася...» Як кінецца да мяне: «Ой, Ганя, нядобра мы з табой Анюту паклалі. Камень каля жывоціка пакінулі, цісне ён. Чуеш: бедная, плача...» Вот, так і не адышла яна, і пасля вайны такой засталася...Віця, што гэта?.. Дзе мы, Віця?..Нас паставілі да сцяны?..I ў магілах, відаць, баліць ён,Зыржавелы асколак вайны.Хлопцы слухаюць — зрок цямнее.Словы курчацца, як лісцё...Віця, мы ж пра іншае ўмеем!Пра вясёлае!Пра жыццё!7. ЗАЛАЦІНКАПлешчуць беленькія хусцінкі —Круг шырокі!Беларусачка-ЗалацінкаПад прыпеўкі ляціць у скокі:Ой ты, бамавец мой,Што ты чырванееш?Навучыўся працаваць —Цалаваць не ўмееш...Брыгадзір, брыгадзір,Залатыя зубы,Я за мір, і ты за мір —Не кусай мне губы...А на небе зорачка,А я думаў: жоначка.Клікаў, клікаў — не чуе,Няхай з богам начуе...Сціхла музыка. Перадышка.Смех вясёлае талакі.Крочаць вуліцаю КедышкіМаладыя будаўнікі.Яшчэ ўспыхвае, быццам жарНа кастрышчы,прыпеўкі рэха:...Да мяне камісарНа дрызіне ехаў...— Што ты смуцен, Мікола Бусел?Добры жартЗа язык не ўкусіць.До маркотаю назаляць!...Так далёка да Беларусі —Нават гусі не даляцяць...Мо з таго й зажурыўся зямляк,Хоць звычайна ён усміхаецца,Кожны дзень пачынаючы так,Як галоўнаеПачынаецца....Ледзьве скоцяцца,Як са стрэх,3 сопакпознія яблыкі зорак,Залацінка ўзлятае ўверх,Як на спешным вяселлікорак.Багна выдыхне і ўдыхне,Наспы шырачы, гул грамовы,Што таіўся ў яе на днеАд перыяду ледавіковага.Край якуцкі — не лепшы край,Сланнік скрозь ды імхоў заплешыны.Над пасёлкам песню ўздымай,МаладойГрамадойусцешаны.Над зямлёй — стыглы пар,Сіні дым — з-пад колаў.Верхаводзь, камісар,Не марудзь, Мікола!Верхаводзь — не заводзьЧутую пласцінку...Наша кроў.Наша плоць.НашаЗалацінка.ТутНамПрацаваць,ВіравацьМаторамі,I дарогіствараць,I стварацьГісторыю....Зноўку ў круг,Перавёўшы дух.Плешчуць ластаўкамі хусцінкі...Я без песень тваіх аглух,Залацінка.Як за вокнамі павуцінка,Ты ляцішу мроіве сноў.Адгукніся мне,Залацінка,Белы ветразь,тугі ад вятроў.Маруз рызыкай заручаюць,Ёй — за далеч снягоў,Дзе, пакінутая, залачаеЗалацінкаСмутку майго.8. БЕРКАКІТДа пары, калі маманты вымерлі,3 глыбіні,Праламаўшы граніт,На паверхню рвануўся — і вынырнуўВугальны кітБеркакіт.Доўга-доўга ляжаў ён, скутыЗашарэлай лядоўняй-зямлёй.На яго глядзелі якутыI здзіўляліся: ой-ёй-ёй!..А пасляля кастра пячорнагаБыў прыдуманы сказ такі:Каб злавіць гэту рыбу чорную,Апантаныя, з неба зорнагаСыдуць волаты-рыбакі...I яны прыйшлі, апантаныяЎтаймавальнікі мерзлаты,—Узняласязямляфантанамі,Нібы ў нетрах,Неўтаймаваныя,Выгіналі хрыбтыКіты.Захісталіся долы ўздыблена,Чэзлі скалы ў сляпым агні.Біла доўгім хвастом,Як рыбіна,Рэха гулкае ў глыбіні....Слухаў рэха ссівелы Берка.Бачыў: смерч над сопкамі рос.I сказаў якут:«Для праверкіПакажыце вы мне паперку.Я не веру, што вы з нябёс.Ваша сіла — жалезная, злая.Не пра гэткуюПродкаў сказ.Я, нашчадак шамана Баркая,Не пазнаў вас. Не ведаю вас.Што шукаеце? Што вам трэба?..»Выйшаў Лебедзеў*,Сын нябёс:«Я нядаўна вярнуўся з неба.Вось і зорку адтуль прынёс».*Касманаўт Валянцін Лебедзеў быў на БАМе са сту-дэнцкім будаўнічым атрадам МАІ.Берка зорку крануў асцярожна,Пыхнуў люлькай:«Кажы далей...»«Неба зорнае вельмі прыгожае.А зямля прыгажэй.Даражэй яна сэрцу, ворная,Трактарамі і танкамі змораная.Дрэмле хлеб і жыццё ў раллі...I шляхі нашы, трасы зорныя,Па зямлі ідуць, па зямлі.Вінаваты хіба араты,Што пад плугам баліць яна?..»Зноў якут ціха зорку пакратаў,Пыхнуў люлькай:«Не вінаваты...Вось у гэтым якраз віна.Я, нашчадак шамана Баркая,Да нябёс не дарос... не дастаў.Думаў: час скрозь мяне працякае...Рыба плавае... птушка лятае...Для чаго ўсё? — сябе я пытаў.Дзеля хвілі, каб жыў я, Берка?..I не мог я спаць па начах:Гляну ў Берку, нібы ў люстэрка,Б'юся з Беркам на кулаках.Доўга біўся... Нарэшце дазнаўся,Зразумеў сівой галавой:3 кім бы я за жыццё ні змагаўся —Я адчайна змагаўся з сабой.Сілы ў кожным з нас больш, чым даверу...Ды з'явіліся мы на зямліНе душыць яе дымам шэрым,Не на беркаўцызолата мераць,—А каб рыбы і птушкі жылі»....Змоўк —і люлькай не пыхкаў Берка.Плыў над сопкамі дым густы.Шаргацелі, нібы паперкі,На паваленых дрэвах лісты.Вечар поўніўся зорным звонам —I здалося, бачыць зямля,Як ляціцьТравінка зялёнаяЛя касмічнага карабля.9. РУХРух наперад — не проста рух.Гэта руху ўсяго аснова.Як у целе лупае дух,У сусвеце лупае рух —Рух дарогі.Любові.Слова.Рух дарог — разгаданы рухЦягнікоў і пратуберанцаў,Што пачаўся, калі —быццам душны кажух —Я сарваў з сябе першую станцыю.Рух кахання — загадкавы рух,Бег дваіхнад прасторай і часам.Ён пачаўся, калі пачаласяТаямнічаяМузыка рук.Слова рух — гэта першых двухРухаў радасныя радзіны,Ім пазначаны лёсу рух,Рух жыцця майго трыадзіны....Так я споведзь чытаў дарозе,Пакідаючы свой вагон,Спачываючы на парозеНовых ростаняў,Новых дзён.I гула пада мной дарога:Бойся знакуПЕРАСЦЯРОГА,Бойся руху свайго запаволення,Запаволенне — як зняволенне.Страшны міг —пад адхон сарвацца,Ды страшнейНа месцыСтаяць,Не вяртаючыся —Вяртацца,Не пакінуўшы —Пакідаць.Страта хуткасці — страта веры.Гасла вера — і розум глух.Вера,сутнасцю —рух наперад,Неадольны, імклівы рух.Рух — жыццё. Дарагое. Балеснае.I каліЗапыняеццарух —Смерць пасецца на лузе біблейскім,Дзе ў зацішкуягня і пастух.Не ягняты —Гарматы на лузе.Вісне бомбы нейтроннай абух.Рух — праціўнік ідылій,Ілюзій,Мітуслівыхпадробак пад рух.Рух,Як рэкі ў пясках,Не звужаецца.У гады і залеў, і засух —Па дарогах усіхПрадаўжаеццаРэвалюцыі рух.10. ЗАМЕСТ ДАТЫ I МЕСЦА НАПІСАННЯВяха апошняга ліста...Адлік гадоў — не ад Хрыста,ГісторыяМяняеВехі:Пад коламідарогі векуШасцідзесятая вярста.